Ігуменскі Раён

Ігу́менскі раён (афіцыйная назва — Чэ́рвеньскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 31 870 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Ігумен.

Ігуменскі раён

(Чэрвеньскі раён)
Ігуменскі Раён
Ігуменскі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ігумен
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Віталь Казлоў[d]
Насельніцтва (2018) 31 870
Шчыльнасьць 19,5 чал./км²
Плошча 1630,39 км²
Месцазнаходжаньне Ігуменскага раёну
Ігуменскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-14
Паштовыя індэксы 223 2хх
Афіцыйны сайт
Ігуменскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Барысаўскім, Бярэзінскім, Менскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім раёнамі Менскай вобласьці і Асіпавіцкім раёнам Магілёўскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 209 м (на поўнач ад в. Валевачы).

Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, бузаў, торфу.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.

Лясы (39% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.

Гідраграфія

Галоўныя рэкі — Волма, Вуса, Вуша. Найбуйнейшыя азёры — Пясковае, Дзікае, Лукова.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 33 383 чалавекі (перапіс); 2016 год — 31 980 чалавек; 2017 год — 31 977 чалавек; 2018 год — 31 870 чалавек

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Волма».

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Ігумен — Магілёў, Мар’іна Горка — Ігумен — Смалявічы і інш.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касьцёл сьвятога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) у в. Раванічы, палацавы комплекс і Сьвята-Траецкая царква (1668) у мястэчку Сьмілавічы.

Асобы

  • У былым фальварку Убель (побач з сучасным пасёлкам Азёрны) нарадзіўся беларускі і польскі кампазытар Станіслаў Манюшка (1819—1872). На тэрыторыі санаторна-прафілякторнага комплексу «Волма» яму стаіць помнік.
  • Ібрагім Канапацкі (1949, Сьмілавічы — 2005) — беларускі грамадзка-палітычны, культурны й рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін зь лідэраў татарскага адраджэньня на Беларусі.
  • Вячаслаў Шыдлоўскі (1913, в. Карзуны —1997) — мемуарыст, геолаг, мастак.

Крыніцы

Літаратура

  • Червенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ігуменскі Раён Геаграфічнае становішчаІгуменскі Раён Рэльеф і карысныя выкапніІгуменскі Раён Клімат і расьліннасьцьІгуменскі Раён ГідраграфіяІгуменскі Раён НасельніцтваІгуменскі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьІгуменскі Раён Турыстычная інфармацыяІгуменскі Раён АсобыІгуменскі Раён КрыніцыІгуменскі Раён ЛітаратураІгуменскі Раён Вонкавыя спасылкіІгуменскі РаёнІгуменБеларусьМенская вобласьцьМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рыгор МарцьянаўСусьветная служба Бі-Бі-СіЛетувісыЮрась ШамецькаАўгуст МоцныПарнаграфія ў Італіі.neЗямля пад белымі крыламіISO 3166LovemicНарэлаЛітваБаркэмпПацук шэрыЗьміцер БартосікISO 3166-1ПрыслоўеІдышАнатоль СербантовічПростыя сказыПольшчаГавейкаБанкаўскі рахунакСловаДаўгерд (імя)Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЗьміцерДжавагарлал НэруПадляшшаЛезьбіянстваГарбатаПВікісховішчаАтрад (біялёгія)Вершаваны памерДражна (Менская вобласьць)12 гадоў рабства (фільм)Сьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаВіктар МарціновічУсебеларускі народны сходКоўнаЧэрвеньЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаКірыл РадзівонаўСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Мадэль OSIСлавамір АдамовічТарпэда-БелАЗ ЖодзінСтаніслаў ВалодзькаСадаводчае таварыстваАзначэньне (часьціна сказу)Сьвір (мястэчка)Уладзімер ТарасевічДжынсавая рэвалюцыяДанута БічэльТроп (літаратуразнаўства)СкідзельМарат МаркаўЗбожжаЛіндаГерб БеларусіДзед ТалашУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіВольныя матэрыялыЯнка БрыльЧарнігаўскае княстваКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)🡆 More