Каралішчавічы: вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Каралі́шчавічы — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы.

Уваходзяць у склад Навадворскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 546 чалавек. Знаходзяцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад Новага Двару; на аўтамабільнай дарозе Н9050.

Каралішчавічы
трансьліт. Karališčavičy
Агульны выгляд вёскі
Агульны выгляд вёскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Навадворскі
Вышыня: 192 м н. у. м.
Насельніцтва: 546 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′0″ пн. ш. 27°41′0″ у. д. / 53.85° пн. ш. 27.68333° у. д. / 53.85; 27.68333 27°41′0″ у. д. / 53.85° пн. ш. 27.68333° у. д. / 53.85; 27.68333
Каралішчавічы на мапе Беларусі ±
Каралішчавічы
Каралішчавічы
Каралішчавічы
Каралішчавічы
Каралішчавічы
Каралішчавічы
Каралішчавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У другой палове XVI ст. вядомыя як прыватнае ўладаньне на тэрыторыі Менскага павету. Пазьней належалі да Заслаўскага маёнтку, якім валодалі Пшазьдзецкія. Пазьней маёнтак перайшоў да Прушынскіх.

У 1785 годзе з фундацыі Станіслава Прушынскага ў Каралішчавічах збудавалі драўляны касьцёл Апекі Маці Божай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каралішчавічы апынуліся ў складзе Расейскае імпэрыі, у Менскім павеце. Па сьмерці ўладальніка Заслаўскага маёнтку Міхала Прушынскага маёнтак падзяліўся: Каралішчавічы ўзяў яго сын Мечыслаў. Маёнтак Каралішчавічы быў дастаткова заможным і дзякуючы сваяцкім і грамадзкім зьвязкам уладальнікаў прыцягваў да сябе эканамічную і культурную эліту краю. У 1873 годзе тут з сваёй 18-гадовай кузінай Марыяй Прушынскай ажаніўся мастак Генрых Семірадскі. У 1861 годзе Каралішчавічы з нагоды ўсталяваньня у касьцёле новага аргана наведаў кампазытар Станіслаў Манюшка. Зьвязкі з маёнткам меў таксама стрыечны брат С. Манюшкі Ян Эдвард Ваньковіч, які спачыў на тутэйшых могілках.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каралішчавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл Апекі Маці Божай і перабудавалі яго пад клюб. У 1956 годзе каля Каралішчавічаў пачаў дзейнічаць Дом творчасьці беларускіх пісьменнікаў імя Якуба Коласа.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 493 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 546 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Сядзіба Прушынскіх (XVIII ст.)
  • Касьцёл Апекі Маці Божай (1785)

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Каралішчавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя  Каралішчавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Каралішчавічы ГісторыяКаралішчавічы НасельніцтваКаралішчавічы Турыстычная інфармацыяКаралішчавічы АсобыКаралішчавічы КрыніцыКаралішчавічы Вонкавыя спасылкіКаралішчавічыБеларусьВёскаМенская вобласьцьМенскі раёнНавадворскі сельсавет (Менскі раён)Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Менскі раён)Сьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БаўгарыяАлег СалтукСьнежаньМаксім ТанкАльфонс-Аляксандар Козел-ПаклеўскіПрыметнікБайкаУладзіслаў СыракомляВячаслаў АдамчыкПакістанФранцуская моваАлтайПольская моваВільняНяпоўныя сказы30 красавікаКатрушніцкі лемезеньЧэрвень8-я брыгада РХБАТадж МагалКунілінгусВагінальны сэксКампутарная праграмаФранцішак СкарынаМясцовы час (гурт)ДублінСуд Нясьвіскага раёнуГарнастайСям’яGoogleНіл Армстранг18 да н. э.ВікіманіяЭпідэміялёгіяЦмокКліматМікола МятліцкіСлуцкі збройны чынБаранавіцкі раёнІван ШамякінПагосьцішчаПорнгабБеларуская Народная Рэспубліка4 траўняЖывёлы2004RSSПуняКатэхізіс Сымона БуднагаЭкспэрымэнт МілгрэмаЖаночае малакоАндрэй ФедарэнкаФёдар I ІванавічЭротыкаУладзімер ЗяленскіCreative CommonsНаш край (1925)Альгерд БахарэвічІван ПташнікаўЕва ВежнавецARM (працэсар)Глеб КрыўцоўМалацкі (раён)Мікола ГусоўскіКанстытуцыяДэйвід ЎудардГінцейка🡆 More