Ян Эдвард Ваньковіч

Ян Э́двард Ванько́віч (23 кастрычніка 1834, маёнтак Малая Сьляпянка, Менскі павет — 2 жніўня 1899, Кракаў) — кіраўнік паўстаньня 1863—1864 рокаў у Берасьцейскім павеце.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ваньковіч.

Сын Валянціна Ваньковіча.

Жыцьцяпіс

Сын Валянціна Ваньковіча і Анелі з Растоцкіх. Па сьмерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сьляпянка.

Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў надлясьнічым у Белавежы.

Браў удзел у паўстаньні 1863—1864 рокаў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад траўня ўзначаліў гэты аддзел. Пасьля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасьцейскі й кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генэрала Юзэфа Высоцкага.

Па паразе аддзелу пераехаў у Галіччыну, касір Галіцыйскага банку(pl).

За ўдзел у паўстаньні маёнтак Малая Сьляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі. Вярнуўся ў Кракаў, дзе й памёр.

Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.

Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.

Крыніцы

Літаратура

  • Ваньковіч Ян (Ян Эдвард) Валенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 506.
  • Ваньковіч Ян Эдвард // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.

Tags:

183418992 жніўня23 кастрычнікаБерасьцейскі павет (Расейская імпэрыя)Валенці ВаньковічКракаўМенскі павет (Расейская імпэрыя)Студзеньскае паўстаньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФашызмНафтаНавуковая фантастыкаСакавікПалітыкаСэксФізыкаЎБандароўнаМрояЮрась СьвіркаISSN12 красавікаРАУСДамініканская РэспублікаМужчына зьверхуКастусь ЦыбульскіЦягнікВагінальны сэксВасіль ГігевічЗлучаныя Штаты АмэрыкіПалута БадуноваНаша НіваАкторы парнафільмаўСадавінаСтэланціс СлаваччыныАндрэй ДынькоОксфардІсламская дзяржаваСярэднебеларускія гаворкіGoogle ChromeМіхал Клеафас АгінскіПабуджальны сказ1992АрхангельскГарэлкаВіктар Жыбуль16 красавікаДраматургДзіцяГенэрал-губэрнатарГрошыРусізмАговаВялікае Княства ЛітоўскаеНямеччына1874Галоўная старонкаДэмакратыяІвонка СурвілаВоршаАльгарытмБарысаўГуда (імя)1896Простыя сказыВіды сувязі словаўРэформа беларускага правапісу 1933 годуБісэксуальнасьцьАлбэртаЧалавекАртур ФінькевічБіткойнГорадняПятрусь БроўкаАндрэй ХадановічЯзафат КунцэвічСтаніслаў ЯроцкіКаханьне без пранікненьня🡆 More