Пухавічы

Пу́хавічы — вёска ў Беларусі, на рэках Сьвіслачы і Цітаўцы.

Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1825 чалавек. Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Менск — Бабруйск.

Пухавічы
лац. Puchavičy
Уязны знак
Уязны знак
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 1825 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222832
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′46.92″ пн. ш. 28°14′48.12″ у. д. / 53.5297° пн. ш. 28.2467° у. д. / 53.5297; 28.2467 28°14′48.12″ у. д. / 53.5297° пн. ш. 28.2467° у. д. / 53.5297; 28.2467
Пухавічы на мапе Беларусі ±
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пухавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Пухавічы ўпамінаюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладаньне.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазьней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы. У 1863 годзе ў Пухавічах адкрылася земская народная вучэльня, у 1874 годзе тут збудавалі Багародзіцкую царкву. На 1886 год у мястэчку было 73 двары, дзейнічалі царква і 3 сынагогі, працавалі народная вучэльня, 2 піваварні і 26 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 году адбылося выступленьне насельніцтва.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пухавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пухавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пухавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году сталі цэнтрам раёну (існаваў да 1925 году). 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 889 двароў, на 2001 год — 882. У 2000-я гады Пухавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 860 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 44 чал. у маёнтку Пухавічах і 2225 чал. у мястэчку Пухавічах; 1917 год — 3093 чал.; 1999 год — 2287 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2236 чал.; 2010 год — 1825 чал.

Інфраструктура

У Пухавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кастрычніцкая вуліца Турынскі гасьцінец

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы (1874)

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
  • Алесь Карлюкевіч. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Пухавіччане: Мар’іна Горка і блізкія ваколіцы // Полымя, № 9, 2010
  • Алесь Карлюкевіч. Літаратурная карта Пухаўчыны. Краяўзнаўчы нарыс. — Мн., Тэхнапрынт, 1999. С. 47
  • Алесь Карлюкевіч. Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняла. — Мн., Пйто, 2001. С. 22
  • Алесь Карлюкевіч. Пухавіцкія сустрэчы // Маладосць, № 6, 2010
  • Алесь Карлюкевіч. І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны. — Мн., БелЭн, 2011. С. 303
  • Алесь Карлюкевіч. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Беларусі: Пухавіцкі край // Роднае слова, № 3,4,6,7, 2017
  • Алесь Карлюкевіч. Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі. — Мн., Адукацыя і выхаванне, 2020. С. 318

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пухавічы ГісторыяПухавічы НасельніцтваПухавічы ЗабудоваПухавічы Турыстычная інфармацыяПухавічы КрыніцыПухавічы ЛітаратураПухавічы Вонкавыя спасылкіПухавічыАграгарадокБеларусьМар’іна ГоркаМенская вобласьцьПухавіцкі раёнПухавіцкі сельсаветСьвіслач (басэйн Дняпра)Цітаўка (рака)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэфэрэндум у Беларусі 2004 годуАлег ЛатышонакДэйвід Лойд ДжорджФёдар КлімчукБадмінтонБайструкДзед ТалашТэсалёнікіНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Рэжым ЛукашэнкіГлінішча (Гомельская вобласьць)Міхась ЧаротБеларуская (тарашкевіца)Рэч ПаспалітаяШтучны інтэлектАляксандар ВішнеўскіШпалерыGoogle ChromeСкладТутэйшыя (п’еса)Стадыё АлімпікаІсламТрояРадаслаў АстроўскіМіжнародная касьмічная станцыяЗолатаЛібіяЮзэф ЯмантБелая РусьЧырвоным па БелымФіксікіАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)ПартэнонApple Inc.Пабуджальны сказЗьмітрок БядуляЛіцэнзіі Creative CommonsВіленскі крайУладзімер ПуцінАнджэліна Джалі1525ОтаРэгіёны ФранцыіАньДзень ВоліНацыянальны банк МалдовыМужчына зьверхуПарнаграфія ў ЧэхііКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіHTMLМобі ДыкЛязьбійская парнаграфіяНапалеон IIЁган КройфДагестан7 лютагаГірстолтРадзівілыСыстэмы зьлічэньняГіпстэрыМэрылэндАляксандар I (расейскі імпэратар)1821Старабеларуская мова🡆 More