Лякарня: мэдычная ўстанова

Ляка́рня (больніца) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.

Лякарня: Клясыфікацыя, Беларусь, Глядзіце таксама
Пакой лякарні (Данія, 2005 г.)

Найбольш пашыранымі відамі ёсьць дыспансэр, клініка і радзільня. Можа падаваць платныя паслугі дзеля прыбытку ў якасьці прыватнага прадпрыемства. Таксама бывае на ўтрыманьні і ва ўласнасьці мясцовага самакіраваньня, рэлігійнай суполкі, дабрачыннай ўстановы і ўраду. Паказаньнем для накіраваньня і звароту ёсьць вострая і цяжкая праява хваробы, што вымагае надзвычайнай і працяглай лекарскай дапамогі з агульным падыходам да абсьледаваньня, дыягностыкі і лячэньня, як і з выкарыстаньнем складанай лекавальнай прылады, пастаянным назіраньнем лекара і доглядам. Адпаведна мае службы анэстэзіялёгіі, дыягностыкі і рэанімацыі, аддзяленьні паводле профілю, рэанімацыі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, далечваньня і рэабілітацыі.

Клясыфікацыя

Лякарні клясыфікуюцца па тыпе арганізацыі і па спэцыялізацыі.

Тыпы арганізацыі

  • Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленьне займае асобны корпус лякарні. Недахоп такой сыстэмы — вялікая плошча. У чыстым выглядзе практычна не сустракаецца.
  • Цэнтралізаваныя — абсалютная большасьць аддзяленьняў злучаюцца ў адным корпусе і, як правіла, разьмяшчаюцца на розных паверхах або частках будынка. Звычайна пры такім выглядзе арганізацыі за межы аднаго збудаваньня выносяцца тэхнічныя памяшканьні, блёк харчаваньня, паліклінічныя і танаталягічныя (патолягаанатомічныя) аддзяленьні.
  • Мяшаны — злучэньне асаблівасьцяў абодвух відаў: існуюць адзін-два вялікія карпусы з рознымі аддзяленьнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленьняў. Большасьць вялікіх лякарняў уладкаваныя паводле такога прынцыпу.

Спэцыялізацыя (профіль)

  • Спэцыялізаваныя — скіраваныя на лекаваньне пэўнай клясы захворваньняў: кардыялягічныя (кардыяцэнтар), нэўрахірургічныя, анкалягічныя, уралягічныя, інфэкційныя і іншыя.
  • Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лекаваньне шырокага спэктру захворваньняў.
  • Дзіцячыя.
  • Для зьнявечаных (шпіталь).

У адпаведнасьці з профілем лекаваньня плянуецца разьмяшчэньне палатаў у тэрапэўтычных і хірургічных ды інфэкцыйных карпусах.

Беларусь

У 2010 г. лякарні прынялі 29,8 % жыхароў краіны. На 2021 год у Беларусі налічвалася 582 лякарні.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Лякарня КлясыфікацыяЛякарня БеларусьЛякарня Глядзіце таксамаЛякарня КрыніцыЛякарня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сэкс па тэлефонеЯўхім КарскіНафтаПалута БадуноваКаскадныя табліцы стыляўІгар БабкоўВольнае аўтарскае праваБелая РусьБеларуская моваВіктар ШніпЮрась СьвіркаАпавядальны сказРабінаФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўАлесь СавіцкіГісторыяБайкаГільПятрусь БроўкаЦытрусГедаЮрай СлафкоўскіISSNАшмяныКанстытуцыя ССРБ 1919 годуГрошыПарнафільмПарнаграфія ў БеларусіВорша6 красавіка16 красавікаЛязьбійская парнаграфіяСтанкевіцаРусізмКаханьне без пранікненьняПорнасайтМасачусэцкі тэхналягічны інстытут26 красавікаВінцук ВячоркаУладзімер Арлоў (гісторык)Гайла (імя)Швайцарыя1891Анатоль СысПерабудоваГісторыя БеларусіШаркоўшчынаFacebookУсяслаў ЧарадзейЧорная дзіркаРасеяGoogleЭлізабэт ТэйларКазімер МалевічДрапежныя птушкіФашызмБісэксуальная парнаграфіяЭнцыкляпэдыяРагачоўЗямляФэрдынанд РушчыцВіды сувязі словаўБаскетбол23 красавікаКліматЧарнобыльская катастрофаHTMLЛірыка🡆 More