Канфлікт У Паўночнай Ірляндыі

Шаблён:Бітвы канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі (па-ірляндзку: Na Trioblóidí, па-ангельску: The Troubles — «клопаты») — этнічна-нацыянальны канфлікт у Паўночнай Ірляндыі ў канцы 1960-х — 1998 роках.

Пэрыядычна выходзіў за межы Паўночнай Ірляндыі, распаўсюджваючыся на Ірляндыю, Ангельшчыну і кантынэнтальную Эўропу.

Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі
[[Файл:a map showing the outline of Ireland in the colour green with the capitals of the North and South marked on it|цэнтар|307px|]]Палітычная мапа Ірляндыі
Дата: 1960-я — 1998
Месца: Паўночная Ірляндыя
Вынік: * нічыйны
  • вывад брытанскіх войскаў
  • раззбраеньне ўзброеных груповак
Супернікі
Сілы дзяржбясьпекі:
  • Узброеныя сілы Вялікабрытаніі
  • Каралеўская паліцыя Ольстэру (КПО)
  • Сілы абароны Ірляндыі (САІ)
  • Паліцыя Ірляндыі
Ірляндзкія рэспубліканскія баевікі:
  • Часовая ІРА (ІРА)
  • Ірляндзкая нацыянальная вызвольная армія (ІНВА)
  • Афіцыйная ІРА (АІРА)
  • Пераемная ІРА (ПІРА)
  • Рэальная ІРА (РІРА)
  • Ірляндзкая народная вызвольная арганізацыя (ІНВА)

З падтрымкай:

Лібія пастаўкі зброі
Ольстэрскія ляялісцкія баевікі:
  • Асацыяцыя абароны Ольстэру (ААО)
  • Ольстэрскія добраахвотніцкія сілы (ОДС)
  • Камандас чырвонай рукі (КЧР)
  • Ольстэрскі супраціў (ОС)
  • Ляялісцкія добраахвотніцкія сілы (ЛДС)
  • Ольстэрскія пратэстанцкія добраахвотнікі (ОПД)

З падтрымкай:

Паўднёва-Афрыканская рэспубліка (пастаўкі зброі)
Страты
Брытанская армія: 705
(укл. ОАП)
КПО: 301
ПІТС: 24
Тэрытарыяльная армія: 7
Іншая паліцыя: 6
Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы: 4
Каралеўскі вайскова-марскі флёт: 2
Агулам: 1049
Ірляндзкая армія: 1
Паліцыя Ірляндыі: 9
Ірляндзкая турэмная служба: 1
Агулам: 11
ІРА: 292
ІНВА: 38
АІРА: 27
ІНВА: 9
РІРА: 2
Агулам: 368
ААО: 91
ОДС: 62
КЧР: 4
ЛДС: 3
ОС: 2
ОПД: 1
Агулам: 162
Забітыя цывільныя: 1840
(1935 улічваючы баевікоў)
Агульныя страты
Агулам загінулі: 3532
Агулам параненыя: > 47 500
Агульныя страты: ~50 000

Галоўнай прычынай канфлікту стала даўняя спрэчка пра статус Паўночнай Ірляндыі: юніяністы ды ляялісты (пераважна пратэстанты) бачылі працяг існаваньня Паўночнай Ірляндыі ў складзе Злучанага каралеўства, а нацыяналісты ды рэспубліканцы (пераважна каталікі) жадалі выхаду з Зьвязу ды аб’яднаньня зь Ірляндыяй.

Канфлікт пачаўся пасьля пачатку кампаніі Асацыяцыі за правы чалавека ў Паўночнай Ірляндыі за спыненьне дыскрымінацыі каталіцкай/нацыяналістычнай меншасьці пратэстанцкім/юніянісцкім урадам і мясцовымі ўладамі. Урад паспрабаваў здушыць пратэсты з дапамогай пераважна пратэстанцкай паліцыі, пасьля чаго процістаяньне вылілася ў сутычкі ў 1969 року і ўвод брытанскіх войскаў. У асобных грамадах дзеля разьдзелу варожых бакоў былі ўзьведзеныя «Муры міру». Спачатку некаторая частка каталікоў нават падтрымала прыход брытанскай арміі, якая здавалася менш брутальнай за ольстэрскую паліцыю, але неўзабаве варожымі аказаліся і вайскоўцы, асабліва пасьля Крывавай нядзелі 1972 року.

Асноўнымі бакамі супрацьстаяньня з боку рэспубліканцаў былі Часовая Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (ІРА) і Ірляндзкая нацыянальная вызвольная армія (ІНВА); з боку ляялістаў — Ольстэрскія добраахвотніцкія сілы (ОДС) і Асацыяцыя абароны Ольстэру (ААО); з боку брытанскіх уладаў — армія і паліцыя. Рэспубліканцы вялі партызанскую вайну супраць брытанскіх спэцаддзелаў ды бамбілі інфраструктурныя, камэрцыйныя і палітычныя аб’екты. Ляялісты ў адказ нападалі на рэспубліканцаў/нацыяналістаў ды ўсю каталіцкую грамаду. Брытанскія спэцпадразьдзяленьні ладзілі антыпартызанскія апэрацыі пераважна супраць рэспубліканцаў.

За час канфлікту загінулі больш за 3500 чалавек, 52% зь якіх — мірнае насельніцтва, 32% — прадстаўнікі брытанскіх падразьдзяленьняў, 16% — удзельнікі ўзброеных фармаваньняў. Мірны працэс прывёў да замірэньняў між бакамі і абмеркаваньняў на палітычным узроўні, у выніку чаго ў 1998 року была заключаная Вялікапятнічная ўгода, якая вярнула Паўночнай Ірляндыі самакіраваньне. Паўночнаірляндцы атрымалі права на самавызначэньне, была праведзеная рэформа паліцыі, раззбраеньне баевікоў і абвешчаная амністыя увязьненым.

Крыніцы

Літаратура

  • Bew, Paul and Gillespie, Gordon (1993). Northern Ireland: A Chronology of the Troubles 1968—1993. Dublin: Gill and Macmillan.
  • Bourke, Richard (2003). Peace in Ireland: The War of Ideas. Random House.
  • Coogan, Tim Pat (16 February 2006). Ireland in the Twentieth Century. Palgrave Macmillan. ISBN 1-4039-6842-X.
  • English, Richard (2003). Armed Struggle: The History of the IRA. Oxford University Press. ISBN 0-19-517753-3
  • English, Richard (2009). «The Interplay of Non-violent and Violent Action in Northern Ireland, 1967-72», in Roberts, Adam and Ash, Timothy Garton (eds.). Civil Resistance and Power Politics: The Experience of Non-violent Action from Gandhi to the Present. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-955201-6.
  • Harkin, Greg and Ingram, Martin (18 February 2004). Stakeknife: Britain’s Secret Agents in Ireland. O’Brien Press. ISBN 0-86278-843-9.
  • Kelly, Stephen (2021). Margaret Thatcher, the Conservative Party and the Northern Ireland conflict, 1975—1990. Bloomsbury. ISBN 978-1-350-11537-8.
  • McKittrick, David; Kelters, Seamus; Feeney, Brian and Thornton, Chris (1999). Lost Lives: The stories of the men, women and children who died as a result of the Northern Ireland troubles. Mainstream Publishing Company. ISBN 1-84018-227-X.
  • Myers, Kevin (16 October 2006). Watching the Door: A Memoir 1971—1978, Lilliput Press, Dublin. ISBN 1-84351-085-5
  • Potter, John Furniss (2001). A Testimony to Courage: The Regimental History of the Ulster Defence Regiment 1969—1992. Pen & Sword Books. ISBN 0-85052-819-4.
  • Ryder, Chris (1991). The Ulster Defence Regiment: An Instrument of Peace? ISBN 0-413-64800-1.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Канфлікт у Паўночнай Ірляндыі Шаблён:Эўрапейскія канфлікты пасьля Халоднай вайны Шаблён:Ірляндыя ў тэмах Шаблён:Пратэсты 1968 року

Tags:

Ірляндзкая моваАнгельская моваПаўночная ІрляндыяРэспубліка Ірляндыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ҐНью-МэксыкаВэб-дызайнМадэль OSIСССРДорг (імя)МогілкіНубіяЁган Кройфg3zvnРадаслаў АстроўскіМайкл ДжорданПрафэсарЧырвоным па БелымЗямля пад белымі крыламіКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня).neЛацінская моваЛічэбнікДоктар Гаўс20 верасьняАдраджэньне (1922)ПалачкаГіпстэрыБалтрымЛагашПіюс XIВялікдзеньРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуКлаўдзі Дуж-ДушэўскіЗлучаныя Штаты АмэрыкіБераСандэАляксандар I (расейскі імпэратар)Інспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахКоміксТрапічны годGmailСан-ФранцыскаСадыё МанэОтаКукуруза9 кастрычніка1701Ту-22МВольга ЧамаданаваНаваградакЛюцыян ЖалігоўскіМэтра-Голдвін-МаерАлегІнфлянтыКаласы пад сярпом тваімДэбі робіць ДалясПлаешцьБэнэдыкт I (папа рымскі)Зенькаўскі раёнСлоікЯзэп ВаронкаРАУСКарл XIV ЮганФранцішканеРаўнаньнеАнальны ланцужокСяргей СахарукЎВэб-сайтЭйгінтЗьмітрок БядуляАргазмЕўле (камуна)Уладзімер Пуцін🡆 More