Жыткавічы: горад у Беларусі

Жы́ткавічы — места ў Беларусі, на рацэ Гніліцы (Жыткаўцы).

Адміністрацыйны цэнтар Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 002 чалавекі. Знаходзяцца за 238 км на захад ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Берасьцем і Каленкавічамі.

Жыткавічы
лац. Žytkavičy
Жыткавічы: Назва, Гісторыя, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Жыткавічы: Назва, Гісторыя, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Герб Жыткавічаў
Першыя згадкі: 1445 або 1457
Горад з: 1970
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Плошча:
  • 14,686551 км²
Насельніцтва: 16 002 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247951 (2,3)
СААТА: 3216501000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′1.54″ пн. ш. 27°51′16.92″ у. д. / 52.2170944° пн. ш. 27.8547° у. д. / 52.2170944; 27.8547 27°51′16.92″ у. д. / 52.2170944° пн. ш. 27.8547° у. д. / 52.2170944; 27.8547
Жыткавічы на мапе Беларусі ±
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы: Назва, Гісторыя, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва

Тапонім «Жыткавічы» ўтварыўся ад назвы некалі паўнаводнай і суднаходнай ракі Жыткаўкі. Тым часам гідронім хутчэй за ўсё пайшоў ад возера Жыда. Гістарычная форма назвы — Жы́дкавічы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Жыткавічы датуецца 1445 годам. Пад 1500 годам паселішча ўпамінаецца ў Мэтрыцы Літоўскай: у «Выраку паміж панам Войцехам Кучуковічам і князем Сямёнам Слуцкім аб маёнтку Жыдкавічы» разьбіраецца скарга Войцэха Кучуковіча, маршалка гаспадарскага. Бацька князя, Міхайла Слуцкі, адняў у бацькі Войцеха Кучуковіча, Яна Кучуковіча, маёнтак Жыдкавічы. Сямён Слуцкі даводзіць, што Ян Кучуковіч ніколі не валодаў маёнткам. У адказе Войцех Кучуковіч прад’яўляе сьведчаньні 22 баяраў, якія пад прысягай пацьвердзілі, што Ян Кучуковіч сапраўды валодаў маёнткам і сяляне плацілі яму даніну. Вырак быў адназначным: прысудзіць маёнтак Жыдкавічы ў вечнае карыстаньне Войцеху Кучуковічу і яго дзецям, князю Слуцкаму забаранялася ступаць на тэрыторыю маёнтку… «Кароль падпісаў і пячатку прывесіў. Пісана ў Вільні 10 кастрычніка 1498 году».

Відаць, да 1565 году Жыткавічы ўваходзілі ў Тураўскае княства, пазьней — у Мазырскі павет Менскага ваяводзтва. Тут разьмяшчаўся маёнтак Ажарынскіх, з 1581 году дзейнічала царква Сьвятой Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жыткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У гэты час тут налічвалася 79 двароў, праходзіў гасьцінец Мазыр — Давыд-Гарадок. Паводле імяннога царскага ўказу ад 6 верасьня 1795 году ў краі пачала працаваць паштовая сувязь. Паштовая дарога прайшла ад Мазыру да Давыд-Гарадку праз Жыткавічы (8 коней, 4 паштальёны), Тураў (тое самае) і далей празь Ленін (тое самае). У 1795 годзе Жыткавічы сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У склад воласьці ўваходзіла 13 паселішчаў. Насельніцтва маёнтку займалася ў асноўным сельскай гаспадаркай, бортніцтвам.

На 1816 год у Жыткавічах было 79 двароў, на 1866 год — 80, на 1886 год — 84. У сярэдзіне XIX ст., асабліва па пракладцы ў 1886 годзе Палескай чыгункі (Лунінец — Каленкавічы), на месцы былых вёсак Бярэжжа і Зарэчча пачаў расьці пасёлак Жыткавічы і стала разьвівацца прамысловасьць — прадпрыемствы перапрацоўкі драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі. З гэтага часу мястэчка пачало вылучацца як найбольшае ў акрузе. Ужо ў пачатку XX стагодзьдзя Жыткавічы колькасьцю насельніцтва абышлі старажытны Тураў. На 1909 год колькасьць двароў узрасла да 329.

Найноўшы час

Жыткавічы: Назва, Гісторыя, Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел 
Школа, да 1941 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Тураў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.

13 лютага 1918 году Жыткавічы занялі нямецкія войскі, 4 сьнежня 1918 году — бальшавікі, 27 жніўня 1919 году — польскія войскі, 15 ліпеня 1920 году — зноў бальшавікі. На 1924 год у мястэчку было 378 двароў. 17 ліпеня 1924 году Жыткавіцкую воласьць ператварылі ў Жыткавіцкі раён. Да 1937 году Жыткавічы заставаліся мястэчкам, а з 27 верасьня 1938 году атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветную вайну з 18 ліпеня 1941 году да 6 ліпеня 1944 году Жыткавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, у час якой дзейнічала савецкае падпольле. У баях за мястэчка загінулі 139 савецкіх ваяроў, пахаваных у братэрскай магіле ў сквэры.

19 лістапада 1971 году Жыткавічы атрымалі афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня, да якога далучылі суседнюю вёску Дварэц.

14 траўня 2014 году ў склад горада ўвайшлі вёскі Забродзьдзе, Кажановічы і Подаўж і пасёлак Заходні.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Мікрараёны

Жаткавічы падзяляюцца на 9 мікрараёнаў:

  • Азёрны — паўднёвая частка гораду, самы новы мікрараён
  • БМУ — заходняя частка гораду
  • Зубронак — цэнтральная частка гораду
  • Жыткавічы-1 (былы ваенны гарадок) — паўднёва-заходняя частка гораду
  • Паўночны — паўночная частка гораду, жыхары часта гэты мікрараён клічуць «Сонечны»
  • Подаўж-1
  • Подаўж-2
  • Подаўж-3 — мікрараён індывідуальнай забудовы
  • Сасновы — мікрараён на поўдні гораду, былы пасёлак

У 2012 годзе старшыня гарвыканкаму Мікалай Какора прапанаваў скасаваць мікрараён Азёрны і ўсе дамы аднесьці да вуліцы Сацыялістычнай. Пры гэтым, стварыць мікрараён Прыазёрны, да якога аднесьці новыя дамы мікрараёну Азёрны. Жыхары прапанову не падтрымалі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 644 чал.; 1886 год — 326 чал.; 1897 год — 1228 чал. у сяле Жыткавічах і 56 чал. на станцыі Жыткавічах
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 2084 чал.; 1909 год — 2027 чал.; 1917 год — 1848 чал. у сяле Жыткавічах і 327 чал. у пасёлку Жыткавічах; 1923 год — 2895 чал.; 1924 год — 2175 чал.; 1926 год — 2975 чал.; 1928 год — 2334 чал.; 1933 год — 2,9 тыс. чал.; 1938 год — 4,3 тыс. чал.; 1959 год — 5,4 тыс. чал.; 1970 год — 7,9 тыс. чал.; 1991 год — 16,8 тыс. чал.; 1997 год — 17,7 тыс. чал.; 1999 год — 16,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 16,9 тыс. чал.; 2005 год — 16,6 тыс. чал.; 2006 год — 16,6 тыс. чал.; 2008 год — 16,7 тыс. чал.; 2009 год — 15 893 чал. (перапіс); 2011 год — 15 869 чал.; 2012 год — 15 800 чал.; 2013 год — 15 828 чал.; 2014 год — 15 904 чал.; 2015 год — 15 850 чал.; 2016 год — 15 993 чал.; 2017 год — 16 019 чал.; 2018 год — 16 002 чал.

Рэлігія

Дзейнічаюць цэрквы Сьвятой Тройцы і Сьвятой Параскевы Пятніцы (збудаваная ў 1990-я гады), а таксама касьцёл Сьвятога Язэп (Парафія сьвятога Язэпа Рамесьніка)

Адукацыя

У Жыткавічах працуюць: 4 агульнаадукацыйныя школы, школа-інтэрнат, вечаровая сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, прафэсійна-тэхнічнае вучылішча № 182, школа мастацтваў, спартовая школа, Дом школьнікаў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня й рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

Культура

Дзейнічаюць раённы й гарадзкі дамы культуры, бібліятэкі, музэй, цэнтар фальклёру.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Новае Палесьсе».

Спорт

У Жыткавічах існуюць наступныя спартыўныя збудаваньні й пляцоўкі:

  • гарадзкі стадыён на 400 пасадкавых месцаў
  • плавальны басэйн
  • міні-басэйн
  • іншыя залі й пляцоўкі (школьныя спартыўныя залі й г.д.)

Забудова

Плян

Дарогі падзяляюць Жыткавічы на 3 часткі. Сучасная забудова мураваная і драўляная, новыя дамы ўзводзяцца ўздоўж бульвара. Шматпавярховыя дамы пабудаваныя ў мікрараёнах «Азёрны» (пяці-, сямі- і дзевяціпавярховыя), «Усходні» (пяціпавярховыя), «Зубронак» (пяціпавярховыя) й «БМУ» (2 пяціпавярховых дома, усе астатнія двухпавярховыя).

Вуліцы і пляцы

Сьпіс вуліцаў: 50 гадоў УЛКЗМ, 8 сакавіка, Беларуская, Берагавога, Будаўнічая, Бэзавая, Бярозавая, Валянціны Церашковай, Веры Харужай, Вінаградная, Вясновая, Гагарына, Горкага, Даватара, Дабравольскага, Дзяржынскага, Дзяржынская, Жукава, Зарэчная, Заслонава, Зорная, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калініна, Каліноўскага, Камсамольская, Камуністычная, Каралёва, Карбышава, Карла Маркса, Кастрычніцкая, Касьмічная, Кацубінскага, Кацубінская, Кветкавая, Кірава, Кляновая, Леніна, ЛКЗМБ, Лугавая, Лясная, Максіма Багдановіча, Малінавая, Матоха, Машэрава, Міра, Мічурына, Моладзевая, Набярэжная, Новая, Падлесная, Палеская, Паркавая, Партызанская, Пасялковая, Паўднёвая, Паўночная, Перамогі, Першамайская, Пралетарская, Працоўная, Рабочая, Радужная, Рэспубліканская, Савецкая, Садовая, Сацыялістычная, Свабоды, Сенечная, Славянская, Сонечная, Стадыённая, Суворава, Сьветлая, Сьвярдлова, Сялянская, Таполевая, Травеньская, Тэхнічная, Усходняя, Францішака Скарыны, Фрунзэ, Цяністая, Чапаева, Чарняхоўскага, Чкалава, Чыгуначная, Чырвонаармейская, Школьная, Энгельса, Юбілейная, Якуба Коласа, Янкі Купалы

Сьпіс завулкаў: 8 сакавіка, Азёрны, Бытавы, Волкава, Горкага, Дзяржынскага, Дзяржынскі, Заслонава, Заходні, Кааператыўны, Калініна, Каліноўскага, Камуністычны, Лугавы, Лясны, Палескі, Палявы, Першамайскі, Савецкі, Сасновы, Сацыялістычны, Свабоды, Стадыённы, Суворава, Усходні, Фрунзэ, Чкалава, Энгельса, Якуба Коласа

Эканоміка

Транспарт

Праз Жыткавічы прыходзіць чыгуначная магістраль Берасьце — Гомель, а таксама аўтамабільныя дарогі Берасьце — Гомель, Жыткавічы — Столін. Ёсьць чыгуначны вакзал, аўтобусная станцыя.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Найбольш яркі й самабытны калектыў Жыткавічаў — ансамбль народнай песьні «Жытніца» Жыткавіцкага РДК.

Гасьцініцы, рэстараны, кавярні:

  • Гасьцініца «Палесьсе»
  • Рэстаран «Белая Русь»
  • Рэстаран, кавярня «У Ільлі»
  • Кавярня «У Ірыны»
  • Рэстаран «Бульбяны» (не працуе)

Славутасьці

  • Царква Сьвятой Тройцы (1842)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл
  • Царква Сьвятой Тройцы
  • Сынагога

Асобы

  • Уладзімер Буднік (1949—2007) — беларускі кампазытар
  • Аляксандар Воўк — шматразовы чэмпіён сьвету па гіравым спорце
  • Мікалай Дамашкевіч (нар. 1949) — у 1998—2007 гадах — старшыня Менскага аблвыканкаму
  • Леанід Марголін (нар. 1957) — расейскі музыка-мультыінструмэнталіст, кампазытар, аранжоўнік
  • Міхась Матох (1965—1985) — сяржант, камандзір БМП — камандзір аддзяленьня. За мужнасьць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасьмяротна)
  • Сяргей Мацкевіч (нар. 1977) — беларускі атлет, за 6 гадзін падняў 16-кіляграмовую гіру 9503 разы
  • Міхась Мірановіч (нар. 1963) — намесьнік Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве й судова-праўных пытаньнях
  • Людміла Піскун (нар. 1938) — беларускі філёляг, выкладчык расейскай мовы й літаратуры
  • Сергій Радакоўскі (1882—1933) — протаіярэй, настаяцель царквы Сьвятой Тройцы ў в. Талі Любанскага раёну, адзін з 23 сьвяшчэннамучанікаў Менскіх
  • Алег Сагадзін (нар. 1980) — шматразовы чэмпіён Беларусі, срэбраны прызэр маладзёвага чэмпіянату сьвету па гіравым спорце
  • Ян Саўчыц — падпалкоўнік міліцыі, у траўні 2003 году быў прызначаны начальнікам Маскоўскага РАЎС Берасьця
  • Алесь Таболіч — актывіст студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Зьніч»: разам зь сябрамі зьбірае і архівуе аўтэнтычныя сьпевы, сьпявае ў аднайменным фальклёрным гурце
  • Натальля Чорнагалова (нар. 1954) — мастачка, працуе ў станковым жывапісу ў жанрах пэйзажу, нацюрморту, партрэту

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Жыткавічы НазваЖыткавічы ГісторыяЖыткавічы Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелЖыткавічы НасельніцтваЖыткавічы ЗабудоваЖыткавічы ЭканомікаЖыткавічы ТранспартЖыткавічы Турыстычная інфармацыяЖыткавічы АсобыЖыткавічы ЗаўвагіЖыткавічы КрыніцыЖыткавічы ЛітаратураЖыткавічы Вонкавыя спасылкіЖыткавічыБеларусьБерасьцеГніліца (рака)ГомельГомельская вобласьцьГорадЖыткавіцкі раёнЖыткаўкаКаленкавічыЛунінец

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ЛявончыкПятрусь БроўкаАла (мужчынскае імя)ВушкіКанапаЯнка КупалаМаксім ГарэцкіЛетуваДзяржава ПалестынаВікісховішчаЛеанід МаракоўКрасавікКрысталь БойдІвонка Сурвіла20 красавіка120-я зэнітна-ракетная брыгадаУкраінская моваФрыдрых ШылерАбрэвіяцыяПаэтСтарое места (Ерусалім)Аляксандар ЛукашэнкаКойданаўская самастойная рэспублікаЛёнданПаронімыMelbetКалаўротДэйвід КэмэранЮрась ШамецькаЛічбыІдыліяАляксандар ТарасевічВалеры ГапееўАтрад (біялёгія)Новы СадСтолінСубтытрыПрыдатак (мовазнаўства)Расейская акупацыя БеларусіЭнцыкляпэдыяПлоцевы актІван ЧыгрынаўВасіль ЗуёнакПрацяглы будучы часЛеў СапегаСтарадубПолымя (часопіс)АшмяныЧарнобыльская катастрофаЯгайла (імя)КліматГаваіСыднэйСям’яАзартная гульняСельская гаспадарка БеларусіОйча нашКаса (фрызура)ТравеньМікола ПракаповічБрыгада імя Канстанціна АстроскагаПарнафільм у ФранцыіУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСябарСпадчына (часопіс)🡆 More