Вызна: мястэчка ў Беларусі

Вы́зна (з 1923 году — Чырво́ная Слабада́) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вызенцы.

Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3879 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Салігорску. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Лунінцом, Слуцкам, Салігорскам.

Вызна
лац. Vyzna
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Вызна: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
Герб Вызны
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Салігорскі
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва: 3879 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 174
Паштовы індэкс: 223723
СААТА: 6250857905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′10″ пн. ш. 27°10′40″ у. д. / 52.85278° пн. ш. 27.17778° у. д. / 52.85278; 27.17778 27°10′40″ у. д. / 52.85278° пн. ш. 27.17778° у. д. / 52.85278; 27.17778
Вызна на мапе Беларусі ±
Вызна
Вызна
Вызна
Вызна
Вызна
Вызна
Вызна: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вызна — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вызна: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Капліца, 1918 г.

Упершыню Вызна ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска Слуцкага княства, што знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў. У 1612 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў.

У пачатку XVІI стагодзьдзя ў Вызьне дзейнічалі царква і капліца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вызна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слуцкага павету. Мясьціна сьпярша знаходзілася ў валоданьні Вітгештэйнаў, пазьней Гогенлёэ. У 1877 годзе згарэла царква Сьвятога Мікалая. У 2-й палове XIX стагодзьдзя ў мястэчку было каля 120 двароў.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вызьне дзейнічалі царква, капліца і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі пачатковая школа, народная вучэльня і лякарня. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў у мястэчку дзейнічалі 2 сынагогі, працавала лякарня і 5 крамаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вызну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вызьненскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. За часамі Слуцкага збройнага чыну (1920 год) праз Вызну праходзіла лінія абароны Грозаўскага палку Беларускай Народнай Рэспублікі. Да здушэньня паўстаньня мясцовую ўладу ажыцьцяўлялі сілы БНР. У 1923 годзе бальшавікі пераназвалі мястэчка ў Чырвоную Слабаду. У 1924 годзе Вызна стала цэнтрам Чырвонаслабодзкага раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

З 1959 году Вызна знаходзілася ў складзе Старобінскага, з 1962 году — Любанскага, з 1965 году — Салігорскага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1593 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 — каля 950 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4985 чал.; 2006 год — 4,7 чал.; 2008 год — 4,7 чал.; 2009 год — 4304 чал. (перапіс); 2016 год — 3909 чал.; 2017 год — 3898 чал.; 2018 год — 3879 чал.

Рэлігія

У мястэчку Вызьне у XIX—XX стагодзьдзях існавала даўняя традыцыя хадзіць у прошчу для ўшанаваньня месца, дзе паводле паданьня зьяўлялася Багародзіца. У маладзіковыя нядзелі вызьнянскія вернікі ладзілі малітоўную прошчу да сьвятой крыніцы і каменя-сьледавіка, які меў назву Божая Ножка. Паводле легенды, тут спачатку адной, а потым і другой жанчыне зьявілася Божая Маці.

У Вызьне дзейнічае царква Сьвятога Мікалая, арганізуецца каталіцкая парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і Сьвятога Барнабы, апостала.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Сядзібна-паркавы комплекс (XIX — пачатак XX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына

  • Капліца (XVIII ст.)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Мікалая (2-я палова XIX ст., мураўёўка)

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вызна ГісторыяВызна НасельніцтваВызна ЭканомікаВызна Турыстычная інфармацыяВызна АсобыВызна ЗаўвагіВызна КрыніцыВызна ЛітаратураВызна Вонкавыя спасылкіВызнаБеларусьВызенкаГарадзкі пасёлакЛунінецМенская вобласьцьСалігорскСалігорскі раёнСлуцакЧырвонаслабодзкі сельсавет (Салігорскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Павал ДземідовічВятрак (млын)Каскадныя табліцы стыляўПаўднёва-Афрыканская РэспублікаМіжнародны стандартны кніжны нумарВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Белы колерБеларускі нацыяналізмБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСяргей Краўчанка (музыка)Уладзімер ПуцінНямеччынаЭўрыпідДуданЯргПарнаграфія ў ЧэхііСьвятлана АлексіевічApple Inc.Алаіза ПашкевічЧэраваногіяЯзэп ДраздовічКамэлот (гурт)СтаралітваГолас АмэрыкіХалодная вайнаОрля (гміна)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыСудаРадаўніцаЛязо ОкамаРадзівілыКанапаСяржук Сокалаў-ВоюшПалітычны вязеньТрыбадызмЛюдзі на балоце (раман)Гімн Беларускай ССРВольныя матэрыялыВісігерд (імя)АлагПершы Ўсебеларускі зьездА̨Мікола ЕрмаловічВікінавіныМацярдушкаГімн ВайшнорыіДоўгая дарога дадомуКрытыка ВікіпэдыіЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)ПрадпрымальніцтваКультурная рэвалюцыя ў КітаіПадарожжы ГулівэраАркадзь КуляшоўТрогірУсходняя ЭўропаСтыў ДжобсЭманюэль 6ХірасімаУ капцюрох ГПУРасейская мова🡆 More