Багуслаў Радзівіл

Багуслаў Радзівіл (3 траўня 1620, Гданьск — 31 сьнежня 1669, пад Караляўцом) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.

Харунжы (1638—1646) і канюшы вялікі літоўскі (з 1646). Асабісты дарадца швэдзкага караля Карла X Густава ў часе Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў.

Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Багуслаў Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Багуслаў Радзівіл
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 траўня 1620
Гданьск, Каралеўства Польскае
Памёр 31 сьнежня 1669 (49 гадоў)
каля Караляўца, Прусія
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Януш Радзівіл
Альжбета Соф’я Гагэнцолерн
Жонка Ганна Марыя Радзівіл
Дзеці Людвіка Караліна Радзівіл
Дзейнасьць калекцыянэр мастацтва, арыстакрат, дзяржаўны службовец, афіцэр

Валодаў вялікай лятыфундыяй: па сьмерці бацькі атрымаў Слуцкае, Капыльскае княствы і шматлікія маёнткі, у выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменьніцай Ганнай Марыяй — Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданаў, Беліцу і інш. Быў старостам мазырскім, бранскім і барскім. Князь Сьвятой Рымскай Імпэрыі на Біржах і Дубінках.

Біяграфія

Багуслаў Радзівіл  Багуслаў Радзівіл 
Багуслаў Радзівіл і яго жонка Ганна Марыя. Мініятуры, XIX ст.

Зь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, сын Януша, кашталяна віленскага, і Альжбеты Соф’і Гагэнцолерн. Ад 7-гадовага веку выхоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім пад апекай стрыечнага дзядзькі Крыштапа Радзівіла. Навучаўся ў Кейданах, Вільні, Гронінгене і Ўтрэхце (Нідэрлянды), Парыжы.

Багуслаў Радзівіл 
Мэдаль з партрэтам Б. Радзівіла

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, атрымаў урады харунжага і канюшага вялікіх літоўскіх. Да 1648 году знаходзіўся ў Галяндыі і Францыі, кароль Людовік XIV прызначыў яго генэральным палкоўнікам польскай пяхоты і кавалерыі францускага войска. Вярнуўся на радзіму з пачаткам паўстаньня казакоў ва Ўкраіне пад камандай Багдана Хмяльніцкага. Атрымаў ад Яна Казімера пасаду генэрала каралеўскай гвардыі, камандаваў палкамі ў войсках Кароны і Вялікага Княства, удзельнічаў у Бітве пад Берастэчкам.

Багуслаў Радзівіл 
Надмагільле Багуслава Радзівіла і яго жонкі, 1840 г.

У 1652 годзе дамогся ў караля і вялікага князя Магдэбурскага права для Слуцку (паўторна) і Капылю. Забясьпечыў Слуцак новымі фартыфікацыйнымі збудаваньнямі — цытадэльлю і крапаснымі сьценамі з бастыёнамі і 4 брамамі. Разьмясьціў у месьце залогу ў 1 тысячу чалавек, што дало магчымасьць вытрымаць аблогу і штурм маскоўскага войска ў 1655 годзе.

Багуслаў Радзівіл  Багуслаў Радзівіл 
Праект абэліску і надмагільля Б. Радзівіла, па 1669 г.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) удзельнічаў у баявых дзеяньнях, у тым ліку аблозе Магілёва ў лютым — траўні 1655 году. З пачаткам Паўночнай вайны (1655—1660) у ліпені таго ж году разам з стрыечным братам гетманам вялікім літоўскім Янушам Радзівілам вёў перамовы з швэдзкім каралём Карлам X Густавам, якія скончыліся падпісаньнем Кейданскай уніі — пераходу Вялікага Княства Літоўскага пад пратэктарат Швэцыі. Узначальваў брандэнбурскае войска на тэрыторыі Прусіі (1657—1658), аднак потым вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швэцыі ў Курляндыі.

Сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зьберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс. Зьбіраў творы мастацтва, аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх местаў, эскізаў і праектных рысункаў збудаваньняў (зьберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі). Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы, складаў рэлігійныя гімны. На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія навукоўцы, дзеячы культуры, у тым ліку Юзаф (Язэп) Нарановіч-Наронскі, С. Незабітоўскі.

Па сьмерці Багуслава Радзівіла ягоныя ўладаньні перайшлі да дачкі Людвікі Караліны (г. зв. «Нойбурскія маёнткі»).

Дадатковыя зьвесткі

  • Багуслаў Радзівіл мае дачыненьне да распрацоўкі гербу Слуцку. Апроч таго, сярод ягоных рысункаў ёсьць праект мескай ратушы.
  • Заснаваньне Багуславам Радзівілам у 1643 годзе паселішча Багуслаў Поле (пазьней Жодзіна Слабада, Жодзін) у наш час на афіцыйным узроўні лічыцца пачаткам гісторыі места Жодзіна.

Галерэя

Малярства

Графіка

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Багуслаў Радзівіл БіяграфіяБагуслаў Радзівіл Дадатковыя зьвесткіБагуслаў Радзівіл ГалерэяБагуслаў Радзівіл КрыніцыБагуслаў Радзівіл ЛітаратураБагуслаў Радзівіл Вонкавыя спасылкіБагуслаў Радзівіл162016693 траўня31 сьнежняВялікае Княства ЛітоўскаеГданьскКанюшы вялікі літоўскіКаралявецХарунжы вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Надвор’еРусіфікацыя БеларусіЗборная Польшчы па футболе1891ЎэнздэйПасланьне да рымлянаўHromadske.TVАзбука МорзэАркадзь КуляшоўКаханьне без пранікненьняБлакітная гадзінаЗянон ПазьнякНезалежная БеларусьСмаленскАлесь РазанаўЦэглаФрыдрых ШылерМундШмоняАльгярдова19 красавікаНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыЖанчына з жанчынайСьпіс гарадоў БеларусіВікісховішчаМенскВэнтастэгаБэлькаЗлучаныя Штаты АмэрыкіАбарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)Сонечная электрастанцыяГенадзь ПашкоўЗа нашу і вашу свабоду1874Эміль Гэгле СвэнсэнПалачаны3 да н. э.АльтанкаКрэўскі замакБраўзэрГульняHTMLСакрат ЯновічРазмаўляем па-беларускуНХЛ 1997—1998 гадоўАўтарскае праваШпакПершая сусьветная вайнаПаморскае ваяводзтваВаляр’ян ЯнушкевічАлесь СавіцкіТэхналёгіяТацяна СапачАдам МіцкевічХлебКаўай ЛеанардКраёўцыГудвіловічыЗлучнікЖанчына зьверху🡆 More