Алелькавічы

Алелькавічы, Алелькі, Слуцкія — княскі род гербу Пагоня, галіна Гедзімінавічаў.

Алелькавічы
лац. Alelkavičy
Алелькавічы
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Алелька Ўладзімеравіч
Апошні з роду: Соф’я Слуцкая
Адгалінаваньне роду: Гедзімінавічы

Алелькавічы некалькі разоў прэтэндавалі на сталец Вялікага Княства Літоўскага, падтрымлівалі Канстантынопальскую праваслаўную царкву.

Гісторыя

Нашчадкі Ўладзімера Альгердавіча, князя кіеўскага, які па скасаваньні ў 1390-я гады вялікім князем Вітаўтам многіх удзелаў, атрымаў Слуцкае княства.

Па сьмерці Ўладзімера Альгердавіча Слуцкае княства стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькі Ўладзімеравіча. Алелька, а потым яго сыны разглядаліся як законныя прэтэндэнты на вялікакняскі сталец, вакол іх гуртавалася антыягелонская апазыцыя ў Вялікім Княстве. Алелька, апроч Слуцку, некаторы час валодаў Лагойскам, а ў 1440 годзе атрымаў Кіеўскае княства (вотчыну свайго бацькі), якое перадаў старэйшаму сыну Сямёну Алелькавічу. Сын апошняга Васіль Сямёнавіч ужо не атрымаў Кіеў (яму было нададзенае Пінскае княства).

Міхал Алелькавіч і яго нашчадкі, князі слуцкія, карысталіся статусам удзельных князёў і чальцоў Паноў-Рады да 1569 году. Пазьней, да згасаньня роду ў 1592 годзе, Алелькавічы-Слуцкія былі аднымі з найбагацейшых магнатаў. Неаднаразова рабілі наданьні цэрквам Слуцку й Кіева-Пячэрскай лаўры. Апошняе пакаленьне Алелькавічаў (Ян Сямён, Аляксандар і Юры) прыняла каталіцтва.

Згасаньне роду, імаверна, адбылося з прычыны спадчыннай хваробы.

Радавод

Алелькавічы 
Алелькавічы: Юры ІІІ (1559—1586), Аляксандар (? — 1591), Алелька (1411—1454), Ян Сямён (? — 1592)

Уладзімер

  1. Алелька (? — 1455)
    1. Міхал (каля 1425 — 1481)
      1. Сямён II (каля 1460 — 1505)
        1. Юры I (1492—1542)
          1. Юры II (1531—1578)
            1. Юры III (1559—1586)
              1. Соф’я (1585—1617)
            2. Аляксандар (? — 1591)
            3. Ян Сямён (? — 1592)
          2. Сямён III (? — 1560)
    2. Сямён I (1420—1470)
      1. Васіль (каля 1425 — 1495)
      2. Соф’я
      3. Аляксандра
  2. Іван Бельскі
  3. Андрэй
    1. Глеб
    2. Еўдакія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Алелькавічы ГісторыяАлелькавічы РадаводАлелькавічы ГалерэяАлелькавічы КрыніцыАлелькавічы ЛітаратураАлелькавічыГедзімінавічыПагоня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетуваАрхеалёгіяВільготнасьць паветраУладзімер ДубоўкаІндыяПанцеляймон ПанамарэнкаMac OSДрама (аповесьць)Чарлз ДарвінБісэксуальная парнаграфіяВікіманіяЗоя КоўшКалюмбіяБарсэлёнаСтанкевіцаThe Walt Disney Company7 (лік)Расейская акупацыя БеларусіГорадСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіАлесь БадакЯзафат КунцэвічЗлучнікЛіпкі (этнаграфічная група)Ян ЧыквінАўтарскае праваПтушкіЯнка КупалаНавуковая фантастыкаОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаАдлігаПінгвіныРэжым ЛукашэнкіБарысаўАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіДэмакратыяТарутШаркоўшчынаЭнэргіяЮрась ШамецькаСтаніслаў Булак-БалаховічРАУСМарына ВасілеўскаяАпавядальны сказ1200Чорная дзіркаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Сонечная сыстэмаHTMLАлесь СавіцкіOperaGoogle ChromeКатэхізіс Сымона БуднагаАляксандар ЛукашэнкаСтарабеларуская моваЧорны замак АльшанскіБаркэмпІсьляндзкі коньІван ШамякінMicrosoft WindowsMozilla FirefoxП’ер Агюст РэнуарАшмяны1992НарвэгіяГрошыХмара🡆 More