Паліклініка

Паліклі́ніка (грэц.

πόλις + κλινική — горад + лячэньне) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая забясьпечвае кваліфікаваную мэдычную дапамогу, у тым ліку з выездам на дом. Звычайна ахоплівае сваімі паслугамі звыш паловы навакольнага насельніцтва. Віды: галоўная, гарадзкая, гарнізонная, курортная і раённая; для дарослых, дзяцей, падлеткаў і студэнтаў. Таксама можа стварацца кансультацыйная пры лякарні, мэдычных ВНУ і навукова-дасьледчым інстытуце (НДІ). Адмысловая бывае стаматалягічная і фізыятэрапэўтычная. Можа быць самастойнай і ў складзе аб’яднаньня зь лякарняй. Мае рэгістратуру, лекавальна-прафіляктычнае і дыягнастычнае аддзяленьні. Сям’ю абслугоўвае тэрапэўт, пэдыятар і акушэр-гінэколяг. Можа быць гаспадарча-разьліковай.

Паліклініка
Паліклініка ў Вільні (Летува, сьнежань 2013 г.)

Ажыцьцяўляе папярэджаньне захворваньняў і аздараўленьне, вызваляе хворых ад працы, праводзіць мэдычна-санітарную ацэнку з прызнаньнем устойлівай непрацаздольнасьці, накіроўвае на шпіталізаваньне і санітарна-курортнае лячэньне, праводзіць дыспансэрызаваньне і прышчэпкі.

Беларусь

На 1998 г. у Беларусі было: 557 самастойных паліклінік і амбуляторыяў, зь іх 146 (26%) гарадзкіх і 411 сельскіх; 695 паліклінічных аддзяленьняў у лякарнях і радзільнях, зь іх 300 (43%) гарадзкіх і 395 сельскіх; 77 стаматалягічных і 367 дзіцячых паліклінік. У 1990-я гады жыхары Беларусі наведвалі паліклінікі ў сярэднім 9,5 разу на год. За 2011 год жыхары Беларусі наведалі паліклінікі ў сярэднім 14,4 разу, што было найбольшым у сьвеце паказьнікам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Паліклініка  Паліклінікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ВНУГарнізонГрэцкая моваКурортЛякарняСтаматалёгіяСтудэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БаўгарыяКаскадныя табліцы стыляўБел-чырвона-белы сьцягЭкзыстэнцыя2013Валунтар (футбольны клюб)Геаграфічныя каардынатыШвэцыяЁган Вольфґанґ фон ҐётэАдвакатСмаленская рэспублікаКіеўУладзімер ДубоўкаПан ТадэвушАпавядальны сказАнгельская моваДурніцыЧэхаславацкая сацыялістычная рэспублікаГайла (імя)Гісторыя ад заснаваньня горадуЭўропаДаўгердІмбрычакВітаўт (імя)Ойча нашСыднэйПацукГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняКузьма ЧорныГрыгарыянскі каляндарЯн МінімонтВадаКрэдытны каапэратыўЛетуваHromadske.TVГенадзь ШутаўБеларусьУрадКаранавірусная інфэкцыя (2019)ВільняЯзэп ГашкевічСтудэнцкая РадаКонрадРамантызмРужа кветкаВадзім СаранчукоўНямецкая Дэмакратычная РэспублікаГарбатаДаўгайлаСукупны ўнутраны прадуктБабёрПохваВэб-сайтЗборная Люксэмбургу па футболеПарталБеларускі студэнцкі саюз1987БлогБАТЭ БарысаўЦівалі (неадназначнасьць)Нікола ТэслаБеларускія летапісыДзяржаваМужчына зьверхуРэжым Лукашэнкі13 красавікаСтарыя ДарогіМаксім Лужанін🡆 More