Камуністычная Партыя Беларусі

27°33′57″ у. д. / 53.91528° пн. ш.

27.56583° у. д. / 53.91528; 27.56583

Камуністы́чная па́ртыя Белару́сі (КПБ) — палітычная партыя Беларусі, створаная ў лістападзе 1996 году ў выніку расколу ў ПКБ.

Камуністычная партыя Беларусі
па-беларуску: Камуністычная партыя Беларусі
Лідэр партыі Аляксей Сокал
Заснавальнік 1160 чалавек
Дата заснаваньня 2 лістапада 1996 (27 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, Цэнтральны раён, мікрараён Асмалоўка, вул. Чычэрына, д. 21
Саюзьнікі і блёкі Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Ідэалёгія сацыялізм
Інтэрнацыянал Саюз камуністычных партыяў КПСС (Расея)
Колькасьць 6000 (2016 год)
Колькасьць дэпутатаў
· Палата прадстаўнікоў
10 / 110
(2021 год)
· Мясцовыя Саветы дэпутатаў 320 (2016 год)
Орган партыйнага друку Газэта «Камуніст Беларусі»
Гімн «Інтэрнацыянал»
Афіцыйны сайт comparty.by

Камуністычная партыя падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраваньне

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 4 гады. Правамоцны пры ўдзеле паловы дэлегатаў ад паловы абласных і Менскай гарадзкой суполкі партыі. Вызначае вылучэнцаў на дзяржаўныя пасады, у тым ліку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Абірае Цэнтральны камітэт, Кантрольна-рэвізійную камісію і Раду. Вызначае ўдзел у выбарчым блёку зь іншымі партыямі. Зьмяняе праграму і Статут партыі 2/3 галасоў прысутных.
  • Цэнтральны камітэт (ЦК). Склікаецца кожныя 3 месяцы. Правамоцны пры ўдзела паловы сябраў. Выконвае рашэньні Зьезду. Зацьвярджае перадвыбарчую праграму. Узгадняе дзейнасьць дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў і мясцовых Саветах. Прадстаўляе партыю ў зносінах зь дзяржаўнымі органамі і замежнымі партыямі. Абірае са свайго складу Бюро і сакратароў. Стварае СМІ. Распускае партыйныя камітэты і здымае з пасадаў іх 1-х сакратароў. Адклікае вылучэнцаў на выбарныя пасады 2/3 галасоў прысутных.
  • Бюро. Выконвае пастановы Цэнтральнага камітэту. Зацьвярджае каштарыс партыі і справаздачу аб яго выкананьні, якую абнародуе. Распараджаецца грашыма і маёмасьцю. Ухваляе штатны расклад апарату ЦК і плян працы ЦК і партыйнага друку. Стварае юрыдычныя асобы і прызначае іх кіраўнікоў.
  • Сакратарыят.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Правамоцная пры ўдзеле звыш паловы сябраў. Сочыць за своечасовай сплатай сяброўскіх складак, выдаткамі грошай і ўлікам маёмасьці. Наглядае за фінансавай дзейнасьцю установаў партыі і выкананьнем каштарысу. Правярае бухгальтарскі ўлік і грашовую справаздачнасьць, справаводзтва і разгляд скаргаў.
  • Рада. Разглядае скаргі на рашэньні абласных і Менскага гарадзкога камітэтаў

Праграма

17 сьнежня 2011 году 10-ы зьезд Камуністычнай партыі Беларусі зацьвердзіў Праграму ў складзе 4-х частак: 1) «Сучасны сьвет і Беларусь», 2) «Урокі айчыннай гісторыі і выбар беларускага народу», 3) «Стратэгія і тактыка на сучасным этапе», 4) «Задачы ідэйнага і арганізацыйнага ўмацаваньня партыі». У 3-й частцы праграмы зьмяшчалася праграма-мінімум з 18 пунктаў: 1) умацаваньне палітычных інстытутаў дзяржавы; 2) пераадоленьне чынавенскага бязьмежжа; 3) разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня; 4) недапушчэньне буржуазіі да ўлады; 5) узаемавыгаднасьць супрацы ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі; 6) гарантыі малазабясьпечаным слаям насельніцтва; 7) захаваньне дзяржаўнага кіраваньня банкамі, прамысловасьцю і сельскай гаспадаркай; 8) захаваньне выключна дзяржаўнай уласнасьці на зямлю і нетры, энэргасыстэму і шляхі зносін; 9) аднова прагрэсіўнай шкалы падаходнага падатку; 10) падтрымка індывідуальнага прадпрымальніцтва; 11) дзяржаўная вышэйшая і сярэдняя адукацыя без аплаты; 12) дзяржаўная ахова здароўя без аплаты, 13) укараненьне энэргазьберагальных тэхналёгіяў; 14) разьвіцьцё беларускай культуры і абмежаваньне камэрцыялізацыі масавай культуры; 15) сьвецкасьць дзяржавы і права на бязбожнасьць пры павазе да традыцыйных веравызнаньняў; 16) вырашэньне супярэчнасьцяў у прававым полі; 17) змаганьне са злачыннасьцю дзеля асабістай бясьпекі грамадзянаў; 18) абароназдольнасьць і цэласнасьць дзяржавы.

Мэты

Арыентацыя грамадзтва на сацыялістычны шлях разьвіцьця, які вядзе да будаўніцтва грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці, заснаванага на прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасьці, выступае за народаўладзьдзе; умацаваньне беларускай дзяржаўнасьці; аднаўленьне на дабраахвотнай аснове дзяржаўнага саюзу народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гісторыя

2 лістапада 1996 году адбыўся 1-ы зьезд Камуністычнай партыі Беларусі з удзелам 400 прадстаўнікоў ад 1160 заснавальнікаў. Дата рэгістрацыі — 21 лістапада 1996 году. 26 студзеня 1997 году КПБ уступіла ў Саюз камуністычных партыяў КПСС (Расея). Дата перарэгістрацыі — 9 верасьня 1999 году. У 2000 годзе партыя атрымала 6 месцаў у парлямэнце, у 2004 — 8. У выніку мясцовых выбараў 14 студзеня 2007 году дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га скліканьня сталі 408 сябраў Камуністычнай партыі Беларусі. Зь іх 7 чалавек — дэпутатамі Берасьцейскага, Гарадзенскага і Гомельскага абласных і Менскагаа гарадзкога Саветаў Дэпутатаў. Яшчэ 25 чалавек сталі дэпутатамі гарадзкіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падпарадкаваньня, 206 — дэпутатамі раённых і 170 — дэпутатамі пасялковых і сельскіх Саветаў.

На 27 сьнежня 2007 году налічвала 6 тысячаў чалавек. На парлямэнцкіх выбарах 2008 году партыя атрымала 6 месцаў у парлямэнце, у 2012 — 3. У 2000-я гады лідэрам партыі была Тацяна Голубева. На 2016 год налічвала 6 дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў Беларусі і 320 дэпутатаў у мясцовых Саветах].

Улетку 2020 года КПБ заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой унёс Камуністычную партыю Беларусі ў пералік юрыдычных асобаў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці.

Крыніцы

Tags:

Камуністычная Партыя Беларусі КіраваньнеКамуністычная Партыя Беларусі ПраграмаКамуністычная Партыя Беларусі МэтыКамуністычная Партыя Беларусі ГісторыяКамуністычная Партыя Беларусі КрыніцыКамуністычная Партыя БеларусіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КітабыРэформа беларускага правапісу 1933 годуГішпаніяQR-кодУкраінскі правапіс 1928 годуДрапежныя птушкіВіялянчэльВікісховішчаЮрка МонічРэч ПаспалітаяСэкс па тэлефонеЯўген КантылёўÆМарат МаркаўДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ОпсаУ краіне райскай птушкіФульда (рака)Міжнародны стандартны кніжны нумарУладзімер КаткоўскіАлесь АркушІнданэзіяПалітыкРамантызмМіхась РудкоўскіБеларуская народная партызанкаВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаПольская моваСлоўнікСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануУладзімер ЛенінВольга Бабкова29 красавікаГомельДарога Р43 (Беларусь)Максім БагдановічАмонімБеларускі клясычны правапісШыізмСаргельСурвэткаКотІгар БабкоўДарожная сеткаФрыдрыхКонаГрамадзкі набытакКарэйская моваБерасьцеВялейкаАрцём АрашонакРэгіёнБуценьСябарКліменці ШутДротДэйвід ЎудардМенскМастацкі творНарвідСьпіс праектаў ВікімэдыіЛірыкаФара Вітаўта (Горадня)Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўБАТЭ БарысаўМіндоўгАлесь РазанаўКурдзкая моваРусіны (гістарычны этнонім)🡆 More