Мар’ямпаль

Мар’я́мпаль (лет.

Marijampolė) — горад у Летуве, на рацэ Шашупе. Адміністрацыйны цэнтар Мар’ямпальскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 36 628 чалавек (сёмы колькасьцю насельніцтва у краіне). Знаходзіцца за 231 км ад Клайпеды, за 50 км на паўднёвы захад ад Коўна, недалёка ад граніцы з Польшчай і Расеяй.

Мар’ямпаль
лет. Marijampolė
Мар’ямпаль
Мар’ямпаль Мар’ямпаль
Герб Мар’ямпалю Сьцяг Мар’ямпалю
Першыя згадкі: 1667
Горад з: 1750, 1792
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Плошча: 21 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 36 628 чал.
шчыльнасьць: 1744,19 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 68001
Геаграфічныя каардынаты: 54°33′24″ пн. ш. 23°21′16″ у. д. / 54.55667° пн. ш. 23.35444° у. д. / 54.55667; 23.35444 23°21′16″ у. д. / 54.55667° пн. ш. 23.35444° у. д. / 54.55667; 23.35444
Мар’ямпаль на мапе Летувы
Мар’ямпаль
Мар’ямпаль
Мар’ямпаль
Мар’ямпаль Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.marijampole.lt/

Мар’ямпаль — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі цэнтрам афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Судовія».

Гісторыя

Упершыню Мар'япаль упамінаецца ў 1667 годзе, калі тут дзейнічаў касьцёл. У 1717 годзе ў вёсцы збудавалі сядзібу старосты прэнскага графа Бутлера. У 1750 годзе граф запрасіў у Мар'ямпаль манахаў ордэну марыянаў, якія заснавалі тут свой касьцёл і кляштар. 23 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў паселішчу Магдэбурскае права.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Мар'ямпаль апынуўся ў складзе Прусіі. Па перамозе Напалеона над Прусіяй места ў 1807—1815 гадох уваходзіла ў склад Польскага каралеўства.

У газэце «Kurier Warszawski(pl)» ад 9 лістапада 1872 году жыхар Мар’ямпалю засьведчыў, што летувісаў у гэтым месьце называюць жмогусамі. Апроч таго, ён зьвяртаў увагу на прагу жмогусаў усякім спосабам вывучыць сваіх сыноў на ксяндзоў; адзначаў арыгінальны галаўны ўбор ў дзяўчат, падобны на расейскі какошнік; у характары жмогусаў вылучаў хітрасьць і што выраз «kytras żmogus» («хітры жмогус») стаў у іх сынонімам добрага і мудрага, а таксама помсьлівасьць; зьвяртаў увагу на тое, што жмогусы маюць вялікую прывязанасьць да сваёй мовы і вельмі часта ня ведаюць ніякай іншай.

У часы Летувіскай ССР назву Мар'ямпалю зьмянілі на Капсукас у гонар летувіскага камуніста Вінкаса Міцкявічуса-Капсукаса. Гістарычную назву вярнулі ў 1989 годзе.

Крыніцы

Tags:

КлайпедаКоўнаЛетуваЛетувіская моваМар’ямпальскі паветПольшчаРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1860Марчэл ЧалакуІван Альгімонтавіч ГальшанскіІрына БагдановічПорнасайтПастава на каленяхРасьліныВікікрыніцыПавал КалечыцШвэцыяКосаваMemento moriГабрэіV азначае вэндэтаБеларуская моваАльгерд (імя)Рэспубліка КітайКрасны1650-яMozilla FirefoxВялікае Княства ЛітоўскаеКанадаЕжы Мікалай ГільзэнАльгердСлавамір АдамовічБерасьцеЯкуб Колас1989ЛічэбнікПратакол перадачы гіпэртэкстуДзядыСымон Рак-МіхайлоўскіКандрат ЛейкаВейшнорыяНідэрляндыБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныВіктар ЛісковічВалошкаСакрат ЯновічВіктар КалінаLidoЛеа ЛексісДругая сусьветная вайнаБортніцтваДзед ТалашДзяды (паэма)Мы выйдзем шчыльнымі радаміЯн СабескіНа чужынеМартын ЛютэрПрасамадыйская моваЭйгерды (род)СпакусьнікіГражына (паэма)МатэматыкаМантыгерд (імя)Прэзыдэнцкая рэспублікаКарлес ПудждэмонСкірмантАляксандар ЛукашэнкаСудзімонт ДоргевічVirusTotalФранцыяГедыгольдМаксім ЛужанінWi-Fi🡆 More