Менскі Замак

27°33′6″ у. д. / 53.90778° пн. ш.

27.55167° у. д. / 53.90778; 27.55167

Менскі замак — абарончае збудаваньне ў Менску, узьведзенае на правым беразе ракі Сьвіслач, ля месца ўпадзеньня ў яе Нямігі. Мясьціна, якую абкружалі замкавыя сьцены, атрымала назву Замчышча.

Менскі Замак
Руіны на Менскім Замчышчы, малюнак Я. Драздовіча

Апошнія ўмацаваньні Менскага замка зьнішчылі ў пач. XIX ст. А ў 1950-я рокі савецкія ўлады скапалі замкавую гару ды вывезьлі яе за межы места. Да нашага часу захаваліся рэшткі культурнага пласта.

Гісторыя

Менскі ўмацаваны дзядзіцец быў узьведзены ў XI ст.. У XIIXIII стагодзьдзях замак налічваў 80—82 двары і каля 400—500 жыхароў.

Менскі Замак 
Стары будынак гродзкага суду, здымак пач. XX ст.

Драўляныя ўмацаваньні неаднаразова гарэлі (1505, 1547, 1552, 1569 рокі і інш.), але зноў адбудоўваліся. Напрыканцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў замак меў значную колькасьць гарматаў і сталкоў з гэтага віду зброі.

З 1581 року ў Менскім замку адзін раз на два рокі на працягу дваццаці тыдняў адбываліся пасяджэньні дзяржаўнага трыбуналу. Да сярэдзіны XVII ст. замак служыў рэзыдэнцыяй велікакняжацкаму намесьніку і быў па-ранейшаму адным з грамадзкіх месцаў места. На тэрыторыі цьвердзі (у адной зь вежаў) разьмяшчаліся вязьніца, таксама былі жылыя дамы, царква Нараджэньня Багародзіцы, склады, стайні, крамы і іншыя пабудовы. У 1612 року ў будынку замкавага суду знаходзіўся мескі архіў.

Менскі Замак 
Руіны на Менскім Замчышчы, малюнак Я. Драздовіча

У дакумэнтах XVII—XVIII стагодзьдзяў Менскі замак згадваецца пераважна як месца правядзеньня шляхецкіх соймікаў, аднак яшчэ ў 1750 року ў ім стаяла замкавая залога.

Апошні ўспамін пра існыя замкавыя ўмацаваньні датуецца 1793 рокам і зьмешчаны ў люстрацыі, складзенай па ўваходжаньні Менску ў склад Расейскай імпэрыі. Пазьней замкавыя збудаваньні перайшлі ў прыватныя рукі.

Апісаньне

Менскі замак быў пабудаваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным валам (шырынёй да 22 мэтраў, пазьней — да 30—32 мэтраў, вышынёй — каля 15 мэтраў) і апаясаны глыбокім ровам, напоўненым вадой. У пляне ён меў форму, набліжаную да авала, плошчаю 3 га. Уезд у замак уяўляў сабою добра абаронены праход шырынёю 3,4 мэтры, які замыкаўся мінімум на тры брамы.

З XVII ст. у замку існаваў мураваны будынак гродзкага (замкавага) суду, вядомы па малюнках Я. Драздовіча і старых фатаздымках 1-й паловы XX ст.

Крыніцы

Літаратура

  • Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002. — 200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.

Tags:

Менскі Замак ГісторыяМенскі Замак АпісаньнеМенскі Замак КрыніцыМенскі Замак ЛітаратураМенскі ЗамакГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1989ЯпоніяISO 4217ВойшаПінгвіныРасейская акупацыя БеларусіПорнгабБазыляныРабінаСМЕРШБарсэлёнаСакрат ЯновічЮдаізмПоўдзеньВоршаБелая РусьГенадзь КарпенкаПесьня пра зубраЯнка КупалаГаіціБрысталІнтэрнэтПарнаграфія ў БеларусіDNSПаўночная АмэрыкаУсходнеславянскія мовыАлтайГісторыяПрыметнікПалітыкаНаркамаўкаВыказьнікУладзіслаў СыракомляГлеб ЛабадзенкаАдраджэньне мовыЯўхім КарскіHromadske.TVВадзім СаранчукоўЛесьбійская эротыкаПастава 69Уладзімер КонанБеларуская энцыкляпэдыяМаршы недармаедаўЯн ЧыквінПаўлюк ТрусМаксім БагдановічПарнафільмАлесь ПетрашкевічЛеанід ДайнекаМроя12 красавіка1751ISSNПарнаграфія ў БразылііГрупавы сэксБандароўнаАзартная гульняВікікрыніцыЛірыка.neЗямля пад белымі крыламіЛос-АнджэлесРамантызмБайкаСтараўкраінская моваСтамбулСэксКомсомольская правдаВольнае аўтарскае права🡆 More