Мглін: горад у Расеі

Мглін — места ў Расеі, на рацэ Судынцы.

Адміністрацыйны цэнтар Мглінскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 8161 чалавек. Знаходзіцца за 167 км на захад ад Бранску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўнеча.

Мглін
лац. Mhlin
Саборная царква
Саборная царква
Мглін: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
Герб Мгліна
Першыя згадкі: 1389
Горад з: 27 сакавіка 1626
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Мглінскі
Насельніцтва: 8219 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48339
Паштовы індэкс: 243220
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′40″ пн. ш. 32°50′54″ у. д. / 53.06111° пн. ш. 32.84833° у. д. / 53.06111; 32.84833 32°50′54″ у. д. / 53.06111° пн. ш. 32.84833° у. д. / 53.06111; 32.84833
Мглін на мапе Расеі
Мглін
Мглін
Мглін
Мглін: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мглін — магдэбурскае места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

На думку некаторых дасьледнікаў, у XII ст. тут існавала летапіснае паселішча Зартый. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Мглін зьмяшчаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) як «літоўскі» замак. У ХV ст. ён стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, з 1472 году — у Смаленскім ваяводзтве. У 1502 годзе Мглін захапіла Маскоўская дзяржава.

У пачатку XVII ст. Мглін вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва. Дзеля абароны места ад нападу з усходу тут, пры замку, утварылася казацкая харугва, якая ў 1625 годзе атрымала сьцяг чырвонага колеру з чорным крыжам на ім. 27 сакавіка 1626 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Мгліну Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі сьвяты Флярыян з дрэвам вярбой у руцэ». У 1652 годзе места захапілі войскі Б. Хмяльніцкага. Сян апошняга Юры ў 1661 годзе прывёў пад Мглін крымскіх татараў, якія спалілі места.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Мглін: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Цэрквы Прачыстай Багародзіцы і Сьвятой Барбары, да 1918 г.

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Мглін апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Яшчэ ў 1666 годзе сярод іншых ён атрымаў ад маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча грамату на аднаўленьне мескіх прывілеяў.

У час Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе Мглін узялі ў аблогу войскі швэдзкага караля Карла XII, які рухаўся да Палтавы. У 1760 годзе расейская імпэратрыца Елізавета Пятроўна падаравала места графу К. Разумоўскаму. У 1781 годзе Мглін стаў павятовым местам Ноўгарад-Северскага намесьніцтва, з 1802 году — Чарнігаўскай губэрні.

У сярэдзіне XIX ст. у Мгліне было 958 будынкаў, сярод якіх было 15 мураваных, дзейнічалі 6 цэркваў і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі лякарня на 25 ложкаў, 6 корчмаў і 60 крамаў. На 1861 год у месьце працавалі 3 цагельні, 2 салатопныя і скураныя заводы.

У 1851 годзе расейска-нямецкі навуковец Пётар Кёпэн(be) пісаў: «Каля дзьвюх трацінаў Смаленскай губэрні насяляюць беларусы. <…> Гэтыя ж беларусы пад назвай ліцьвінаў сягаюць у Малую Русь, дзе пашыраюцца ў Мглінскім і Сураскім паветах Чарнігаўскай губэрні». У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы». У 1882 годзе расейскі этнограф Сяргей Максімаў зазначаў: «паўночны кут Чарнігаўскай губэрні (паветы Мглінскі і Сураскі) населены беларусамі чыстага бяспрыкладнага тыпу, якія, аднак, з афіцыйным этнонімам „беларусы“ не знаёмыя, а называюцца „ліцьвінамі“». А ў 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў».

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мглін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні. У 1929 годзе Мглін стаў цэнтрам раёну ў Заходняй вобласьці (з 1937 году у Арлоўскай вобласьці, з 1944 году ў Бранская вобласьці).

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 8668 чал.; 1885 год — 6165 чал.; 1900 год — 11 072 чал. (5462 муж. і 5610 жан.), у тым ліку 4518 праваслаўных, 365 каталікоў, 88 пратэстантаў, 6016 юдэяў, 85 іншай веры
  • XIX стагодзьдзе: 1939 год — 7,3 тыс. чал.; 1959 год — 6,1 тыс. чал.; 1979 год — 6,5 тыс. чал.; 1992 год — 8,3 тыс. чал.; 1998 год — 9,0 тыс. чал.; 2000 год — 8,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 8222 чал.; 2016 год — 8161 чал.

Адукацыя

У Мгліне працуюць 2 сярэднія, мастацкая і музычная школы, школа-інтэрнат, тэхнікум агратэхналёгіяў і філія Бранскага інстытуту кіраваньня і бізнэсу.

Спорт

У 2013 годзе адкрыўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басэйнам і трэнажорнай заляй.

Эканоміка

Масласыраробны, крухмальны, асфальтавы заводы. Швацкая фабрыка. Лясная гаспадарка.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Мглінскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

  • Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1815—1830)
  • Царква Сьвятой Барбары (1874)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1863)

Галерэя

Асобы

  • Марыя Косіч (1850—1911) — беларуская пісьменьніца і фальклярыстка, дасьледніца беларусаў Севершчыны; нарадзілася ў вёсцы Расусе колішняга Мглінскага павету
  • Сяргей Скандракоў (1876—1953) — беларускі навуковец-аграном, журналіст

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мглін ГісторыяМглін НасельніцтваМглін ЭканомікаМглін Турыстычная інфармацыяМглін ГалерэяМглін АсобыМглін Глядзіце таксамаМглін ЗаўвагіМглін КрыніцыМглін ЛітаратураМглін Вонкавыя спасылкіМглінБранскБранская вобласьцьМглінскі раёнМестаРасеяУнеча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вадзім БолбасДыялекты беларускай мовыУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьці24 красавікаМарат КазейГарадзенская вобласьцьУнітарная дзяржаваПохва (неадназначнасьць)ВіетнамНікатынПарнафільм у ФранцыіОўручПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуБардэльСухотыБеларускі альфабэтБелазарЖамойтыРод (біялёгія)Лацінская моваІнданэзіяНямецка-савецкая вайнаДублінЧасВыказьнікАдвечным шляхамСельская гаспадарка БеларусіJavaScriptАнатоль БутэвічfvrneНарэйкаПесьня пра зубраМы, беларусыУкраінаВожык (часопіс)МажэлаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхМіхаіл МураўёўСтарабеларуская моваДжоні ДэпБлакітная валошкаУсходнія могілкіНямеччынаЭўропа8 сакавіка (кліп)ВейшнорыяГрэцыяМы выйдзем шчыльнымі радаміМікола ПапекаMemento moriУладзіслаўРаман СкірмунтНа ростаняхАлег ЛойкаЗьвяздаМінятДойлідМіхал ВітушкаПераклады Бібліі на беларускую мовуПэнсіяКазаньПаспалітае рушэньнеКаскадныя табліцы стыляўПарнаграфія ў ВугоршчынеВікіЎ2008🡆 More