Андрэй Катлярчук

Андрэ́й Катлярчу́к (нар.

1968, Новачаркаск) — беларускі і швэдзкі гісторык.

Андрэй Катлярчук
Андрэй Катлярчук
Род дзейнасьці гісторык, журналіст
Дата нараджэньня 1968
Месца нараджэньня Сьцяг краіны або тэрыторыі Новачаркаск, РСФСР
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і савецкага вайскоўца.

Доктар гістарычных навук (2006). Ляўрэат Прэміі ПЭН-цэнтру імя Ф. Багушэвіча.

Выкладае ва ўнівэрсытэце Паўднёвага Стакгольму. Дасьледуе швэдзка-беларускія гістарычныя стасункі. Пэўны час быў карэспандэнтам газэты «Наша Ніва» ў Швэцыі.

Навуковыя погляды

У сваіх працах сьцьвярджаў пра саўдзел дзеячоў беларускага нацыянальнага руху, як Міхала Вітушкі, ў злачынствах нацыстаў у час Другой сусьветнай вайны і сьцьвярджаў, што «пранацысцкія вайсковыя вэтэраны на Захадзе вельмі пасьпяхова перадалі свой сымбалічны капітал сучасным беларускім ультраправым», да якіх ён далічвае ў тым ліку «Белы легіён».

Генэрала Францішка Кушаля Катлярчук абазначаў у сваіх працах як «апартуніста, які шмат разоў мяняў пагоны і выжываў пры любым рэжыме».

Характарызуючы апублікаваныя ўспаміны дзеяча беларускай эміграцыі Кастуся Акулы, Катлярчук сьцьвярджаў пра «замоўчваньні Галакосту і іншых зьверстваў» і распаўсюд «вобразу Беларускай краёвай абароны як нацыянальнага войска, якое змагалася супраць бальшавізму за свабоду Беларусі і ўсёй Эўропы».

Беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Ўкраіну ў вайне супраць расейскай агрэсіі, Катлярчук характарызаваў як адданых «гістарычнаму наратыву, які базуецца на нэанацыстоўскіх каштоўнасьцях», сьцьвярджаючы, што «руны SS і сымболіка 30-й дывізіі Waffen SS прысутнічаюць на касках многіх [беларускіх] добраахвотнікаў».

Параўнаньне злачынстваў сталінскага рэжыму, у тым ліку Галадамору ва Ўкраіне, з нацыстоўскімі пасьля распаду СССР гісторык характарызаваў як «наратывы вэтэранаў пронацыстоўскіх фармаваньняў», якія распаўсюджваліся «ультранацыяналістычнымі рухамі».

Грамадзкая дзейнасьць

У 2009 годзе ўзначаліў ініцыятыўную групу з мэтаю прымусіць швэдзкія ўлады зьмяніць афіцыйную назву Беларусі па-швэдзку з Vitryssland на Belarus.

Працы

Кнігі

  • Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў, Менск, 2002 (Прэмія імя Францішка Багушэвіча (ПЭН-цэнтар))
  • У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. Беларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток) і Інстытут Беларусістыкі, Менск, 2010, ISSN 1392-9682

Артыкулы

  • Беларусы Бранскага краю // Arche, 2-2001
  • Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // Arche, 2(25)-2003
  • Яшчэ раз пра месца беларусаў у гісторыі // Arche, 5 — 2003
  • Падарожжа ў сэрца Літвы // Arche, 1-2 — 2006
  • «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына 2006. №1
  • У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. // Arche, 7-8 −2008

Крыніцы

Tags:

Андрэй Катлярчук БіяграфіяАндрэй Катлярчук Навуковыя поглядыАндрэй Катлярчук Грамадзкая дзейнасьцьАндрэй Катлярчук ПрацыАндрэй Катлярчук КрыніцыАндрэй Катлярчук

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь ЖукГедбудКасмадром імя Сатыша ДгаванаВашынгтон (акруга Калюмбія)Вольга КараткевічЛітваДзесяцідзённая вайнаПавал КалечыцВышэйшая школа (выдавецтва)Ас (імя)Парнаграфія ў ЧэхііКаханьне без пранікненьняСлавамір АдамовічHromadske.TVЛеанід ГалубовічКарусь КаганецПарнаграфіяIP-адрасTor BandАпавядальны сказСусьветнае павуціньнеАнатоль СербантовічУладзімер Арлоў (гісторык)Падзелы Рэчы ПаспалітайЖанчына зьверхуСусьветная служба Бі-Бі-СіУніфікаваная назва рэсурсуУладзімер МаслоўскіЛямбардЦэнтральная РУУС (Менск)ПалітыкПрыметнікУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціВікіІван ЧыгрынаўГедзімінавічыІгар Лосік30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)АвечкаДзеяслоў (часопіс)РодМенскі мэтрапалітэнЛістападҐАвантуры майго жыцьцяСпарыш.neЗ воўчым білетамHTMLСяргей ДавідовічТрыялетВялікабрытаніяСакавікАтрад (біялёгія)Чарнобыльская катастрофаПагоня (песьня)КірыліцаАральны сэксЛеў ЧайлыткаМіхась РудкоўскіЯн ЧыквінПакістанТутэйшыя (п’еса)Азначэньне (часьціна сказу)Крайняя плоцьFacebook🡆 More