Бра́нская во́бласьць (па-расейску: Брянская область) — вобласьць у Расеі.
Адміністрацыйны цэнтар — места Бранск.
Бранская вобласьць | |
Брянская область | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | «Шумел сурово Брянский лес» |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Бранск |
Улучае | 25 раёнаў |
Найбольшы горад | Бранск |
Іншыя буйныя гарады | Клінцы, Навазыбкаў, Дзяцькава, Унеча |
Дата ўтварэньня | 1 красавіка 1920 |
Губэрнатар | М. В. Дзёнін |
Насельніцтва (2007) | 1 378 941 (38-е месца) |
Шчыльнасьць | 39,5 чал./км² |
Плошча | 34 900 км² (62-е месца) |
Шырата | ад 54° пн.ш. да 52°10' пн.ш. |
Даўгата | ад 31°10' у.д. да 35° 20' у.д. |
Месцазнаходжаньне Бранскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +3 |
Код ISO 3166-2 | RU-BRY |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На поўначы мяжуе са Смаленскай вобласьцю, на захадзе — з Гомельскай і Магілёўскай абласьцямі Беларусі, на ўсходзе — з Калускай і Арлоўскай абласьцямі, на поўдні — з Курская вобласьцю, Чарнігаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.
Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.
Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 18—20°С, студзеня -9 — -7°С.
Разьмяшчаецца ў зоне мяшаных і шыракалістых лясоў, поўдзень — у зоне лесастэпу.
Знаходзіцца ў заходняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Паверхня вобласьці — слабахвалістая раўніна.
Вобласьць налічвае 125 рэчак, агульнай даўжынёй каля 9 тысячаў кілямэтраў. Амаль усе яны належаць да басэйну Дняпра, галоўная рака — Дзясна. У паўночна-заходняй частцы вобласьці праходзіць вадападзел паміж Дняпром і Волгай.
Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.
Паводле зьвестак за 2002, у Бранскай вобласьці жыло 7733 беларусаў (3-е месца).
З 2006 року на тэрыторыі вобласьці існуе 287 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бранская вобласьць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.