Пётр Іванавіч Кёпен

Пётр Іванавіч Кёпен (19 лютага (2 сакавіка) 1793, Харкаў — 23 мая (4 чэрвеня) 1864, Крым) — расійскі навуковец нямецкага паходжання.

Выдаваў працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, дэмаграфіі і статыстыцы. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1839). Дзейсны стацкі саветнік.

Пётр Іванавіч Кёпен
Пётр Іванавіч Кёпен
Дата нараджэння 19 лютага (2 сакавіка) 1793
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая (4 чэрвеня) 1864 (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johann Friedrich Köppen[d]
Жонка Alexandra Fedorovna Adelung[d]
Дзеці Фёдар Пятровіч Кёпен[d] і Уладзімір Пятровіч Кёпен
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера геаграфія і геалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1814) са ступенню магістра правазнаўства і пераехаў у Санкт-Пецярбург — да 1822 года служыў у Дэпартаменце пошт, у сваяка, мужа роднай цёткі, М. М. Яноўскага.

У 1825 годзе Цюбінгенскі ўніверсітэт даў П. І. Кёпену ступень доктара філасофіі, у наступным годзе Імператарская Акадэмія Навук абрала яго членам-карэспандэнтам.

У 1829—1834 гадах пражываў у Таўрычаскай губерні, працаваў у Інспекцыі шаўкаводства, займаўся зборам матэрыялаў па геаграфіі і гісторыі Крыму.

З 1837 года працаваў у Імператарскай Акадэміі Навук, куды быў абраны ад’юнктам. З 1843 года — акадэмік па кафедры статыстыкі Акадэміі навук, адначасова служыў у Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі.

У 1845 годзе — адзін з членаў-заснавальнікаў Геаграфічнага таварыства. З 1845 года — кіраўнік аддзялення статыстыкі таварыства. Браў удзел у многіх выданнях таварыства.

З 1852 года П. І. Кёпен за станам здароўя праводзіў большую частку часу (1852—1853, 1858—1859, 1860—1864) у Крыме ў сваім любімым маёнтку Карабагу, паблізу Алушты, дзе і памёр.

Сям’я

Бацька — брандэнбургскі ураджэнец, адзін з 30-ці выкліканых Кацярынай II у 1786 годзе лекараў. Працаваў загадчыкам медыцынскай часткі ў Харкаўскай губерні.

Дзеці — Уладзімір і Фёдар Пятровічы Кёпены.

Дзейнасць

У 1846 годзе па даручэнні Геаграфічнага таварыства склаў этнаграфічную карту Еўрапейскай Расіі (выдадзена ў 1851), над распрацоўкай якой працаваў цягам многіх гадоў. За гэтую карту Геаграфічнае таварыства прысудзіла П. І. Кёпену Канстанцінаўскі медаль і прэмію ім. Жукоўскага.

Асаблівая заслуга П. І. Кёпена ў выяўленні былых імён гарадоў і населеных пунктаў Крыма. Напрыклад, у спісе імён горада Стары Крым ім было сабрана 22 наймення. Ад сумнеўнай назвы старажытнай Карэі да Леўкопаля. Гэтыя даследаванні былі апублікаваныя ў яго «Крымскім зборніку» у 1837 годзе, які ў сваю чаргу стаў складовай часткай «Этнаграфічнай карты Расіі» выдадзенай у 1851 годзе.

Апроч гэтага П. І. Кёпен выдаваў часопіс «Бібліяграфічныя лісты» на рускай мове.

У беларусістыцы

У рэцэнзіі на «Грунтоўнае апісанне…» Калайдовіча і Строева Пётр Кёпен адмоўна паставіўся да шматкроць ужытага аўтарамі паняцця «беларускі». Пішучы пра мову перакладаў Францішка Скарыны, Кёпен, які ўласна даследаваў у Беларусі гутарковую беларускую мову, сцвярджаў, што адносна літаратурных форм мовы твораў Францішка Скарыны выраз «беларускі пераклад» — няслушны. Напэўна, Кёпен зыходзіў з вызначанага Калайдовічам арэалу пашырэння «беларускай мовы» і гэты абшар у яго ўяўленні не адпавядаў мове, пра якую ішла гаворка. Кёпен прапанаваў для наймення літаратурных форм мовы твораў Францішка Скарыны лінгвонім «літоўска-руская мова», бо маларасіяне называлі літаратурную “рускую мову” ВКЛ (старабеларускую/ стараўкраінскую) як «літоўская мова» і гэты лінгвонім ужыты да яе ў катэхізісе XVII ст. Лаўрэнція Зізанія. На думку С. Запрудскага, паказальна, што праблемы з найменнем гутарковай беларуская мова ўзніклі ў асоб, якія паходзілі з Украіны (Кёпен і Качаноўскі), Польшчы (Лялевель) або польска-беларускага памежжа (Даніловіч).

Працы

і многія іншыя, у т. л. на нямецкай мове.

Зноскі

  • а б А. Б—о Кеппен, Петр Иванович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 946–948.
  • Библиографические листы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Насытка, Я. «Тыя ж беларусы…»... С. 11.
  • Запрудскі 2013.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пётр Іванавіч Кёпен, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пётр Іванавіч Кёпен БіяграфіяПётр Іванавіч Кёпен ДзейнасцьПётр Іванавіч Кёпен ЛітаратураПётр Іванавіч Кёпен СпасылкіПётр Іванавіч Кёпен179318642 сакавіка4 чэрвеняГеаграфіяГісторыяДэмаграфіяКрымСапраўдны стацкі саветнікСтатыстыкаХаркаўЭтнаграфія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Спаса-Ефрасіннеўскі манастырВера Аляксандраўна Палякова-МакейЧорны замак АльшанскіМагілёўПарыжскі політэхнічны інстытутКаласы пад сярпом тваімПершага маяГарлачык белыІгнацій ДарэціДзве душыІван ШамякінУкраінаФерэнц ЛістЗубр у БеларусіПаветранае суднаЗнак бядыАркадзь КуляшоўВіртуальны сексБеларусьРасійская імперыяТрэнцкі ўніверсітэт (Канада)Чалавек, які вынайшаў КалядыАлесь БадакАлена Валер’еўна БраваДзеепрыслоўеРыдлёўкаСпіс членаў Саюза беларускіх пісьменнікаўЗавушніцыПрылівы і адлівыЗямля пад белымі крыламіАрухаБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтСловазлучэннеЭтыкаЭйвінд ЮнсанЛандыш майскіНарысЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023Пазырыкская культураФістынгЮрась СвіркаУніверсітэт ВасаВікіпедыяПольшчаФеадосій Рыгоравіч ДабржанскіМезонЛуцкі аўтамабільны заводФранцыск СкарынаІрына Эрнстаўна БагдановічМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Уладзімір Мінавіч МазгоСімвалізмКнігаўкаКапялюшПаўстанне 1863—1864 гадоўЛітаратура і мастацтва (газета)Часціца (часціна мовы)Iva SativaСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСельская гаспадаркаКрымРаіса Андрэеўна БаравіковаАдміністрацыйны падзел БеларусіЯнка БрыльСельскія населеныя пункты БеларусіЯндэкс.КартыГенрых Вацлававіч ДалідовічДаг СульстадАлесь АдамовічПітэр ХігсЯкавіянская эпохаБярозка (часопіс)Палятуха звычайнаяСэрца на далоні🡆 More