Сойм: старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі

Сойм — традыцыйная беларуская назва парлямэнту ад часоў Вялікага Княства Літоўскага, якая адпавядае Вярхоўнаму Савету — ужыванаму з савецкіх часоў запазычаньню з расейскай мовы.

Рэпрэзэнтацыйныя органы ўлады ніжэйшага ўзроўню традыцыйна называюцца соймікамі (ваяводзкі, павятовы).

Апроч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, соймы гістарычна існавалі ў Карпацкай Украіне (1939 год) і Аўстра-Вугоршчыне (краявыя соймы Галічыны і Букавіны). Назва сучасных парлямэнтаў Латвіі і Летувы, ніжняй палаты парлямэнту Польшчы (Сэйм Рэспублікі Польшча).

Этымалёгія

Беларускае слова сойм выводзіцца ад праславянскага *sъjъmъ 'сход, збор' і зьвязваецца зь дзеясловам сыймацца 'падыймацца'.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сойм у Вялікім Княстве Літоўскім як цэнтральная ўстанова прадстаўнічага і станавага характару існаваў з канца XV ст., канчаткова аформіўся, як прадстаўніцтва шляхецкага стану ў сярэдзіне XVI ст.; яго кампэтэнцыі сутыкаліся з кампэтэнцыямі Паноў-Рады, прытым галоўнай функцыяй сойму былі справы заканадаўства і дзяржаўных падаткаў.

Рэч Паспалітая

Па Люблінскай уніі (1569 год) соймы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага аб’ядналіся ў агульны сойм усёй Рэчы Паспалітай. Гэта быў найвышэйшы заканадаўчы орган, які складаўся з караля, Сэнату і Палаты паслоў (яна мела вызначальны ўплыў), абраных шляхтай на сойміках. На сойме быў прыняты прынцып аднадумнасьці, даведзены з часам да права аднаго пасла скасаваць сваёй нязгодай (liberum veto) усякія справы сойму. Паводле аднаго зь меркаваньняў, гэтае права прывяло ў XVIII ст. да паралічу дзяржавы і паспрыяла падзелу Рэчы Паспалітай. Звычайна сойм зьбіраўся раз на 2 гады на зьмену ў Варшаве (двойчы) і Горадні (адзін раз). Апроч таго, існавалі яшчэ надзвычайныя (экстраардынарныя) соймы: канвакацыйны (у часе бескаралеўя), элекцыйны дзеля выбараў караля і каранацыйная (у Кракаве).

Аўстра-Вугорская імпэрыя

З уводзінамі аўтаноміі ў адзінкавых краях імпэрыі, з 1861 да 1918 году дзейнічалі краявыя соймы ў Галічыне і Букавіне; да іх дзейнасьці належалі справы асьветы, сельскай гаспадаркі і іншыя, якія ім перадаў венскі парлямэнт. Удзел украінскіх амбасадараў у краявых соймах быў абмежаваны.

Сучасныя соймы

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Сойм ЭтымалёгіяСойм ГісторыяСойм Сучасныя соймыСойм КрыніцыСойм ЛітаратураСоймБеларуская моваВаяводзкі соймікВялікае Княства ЛітоўскаеВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьПавятовы соймікПарлямэнтРасейская моваСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ласкацень2024Драма (аповесьць)Італьянская моваДзень ПерамогіАлена МаслаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРНайвышэйшая Літоўская РадаВіктар КаліноўскіБеларускае ПалесьсеГарадзенская вобласьцьСтатусбанкРэформа беларускага правапісу 1933 годуРэспубліка Сэрбская КраінаЛіцьвіныДарога Р6 (Беларусь)Салігорск1877Пятрусь БроўкаВэб-сэрвэрУладзімер ДубоўкаСябарПольшчаЖывапіс1891ЭякуляцыяУсевалад ІгнатоўскіАдліга16 красавікаМарфэмная будова словаБАТЭ БарысаўДругая сусьветная вайнаЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіРагачоўЗносіныПрыпяцьРыфмаАмонімСамасейЛесАнтарктыдаЧорны замак Альшанскі28 красавікаЗаходнерусізмАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЛіпеньБазыліка Сьвятога ЭгідыяIP-адрасВыказьнікСубэтнасМужчына зьверхуЭнцыкляпэдыяРаскіданае гняздо (п’еса)Паўстаньне 1863—1864 гадоўБеларуская ВікіпэдыяПаўстаньне 1794 годуСтаніслаў МанюшкаАнтонімыВіленскі ўнівэрсытэтБортніцтваСафі ЭвансПінгвіныДзед ТалашЮрка МонічВасіль БыкаўВільгельмБеларускі клясычны правапісКрыж.ne🡆 More