Станісла́ў Станісла́вавіч Шушке́віч (15 сьнежня 1934, Менск — 3 траўня 2022, Менск) — беларускі навукоўца і палітык, дэпутат Вярхоўнага савету 12-га і 13-га скліканьня, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескіх пагадненьняў аб юрыдычным замацаваньні распаду СССР.
Сын беларускага пісьменьніка Станіслава Пятровіча Шушкевіча.
Станіслаў Шушкевіч | |
Старшыня Вярхоўнага савету БССР | |
---|---|
9 верасьня 1991 — 19 верасьня 1991 | |
Папярэднік: | Мікалай Дземянцей |
Наступнік: | пасада скасаваная |
1-ы Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | |
19 верасьня 1991 — 26 студзеня 1994 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Мечыслаў Грыб |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 15 сьнежня 1934 Менск, БССР |
Памёр: | 3 траўня 2022 (87 гадоў) |
Партыя: | КПСС (1968—1991) Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (ад 1998) |
Сужэнец: | Ірына |
Дзеці: | дачка Алена, сын Станіслаў |
Бацька: | Станіслаў Шушкевіч |
Маці: | Гэлена Раманоўская |
Адукацыя: | БДУ (1956) |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся 15 сьнежня 1934 у Менску. Маці пісьменьніца Гэлена Раманоўская. Бацька Станіслаў Пятровіч Шушкевіч, таксама пісьменьнік, быў пазьней рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Бацькі былі дзецьмі беларускіх сялянаў і, як потым стала вядома, зьбяднелай шляхты. Падчас Другой Сусьветнай вайны жыў у Беларусі. У 1951 годзе з мэдалём скончыў сярэднюю школу. У 1956 годзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт БДУ. У 1956—1959 — асьпірант Інстытуту фізыкі АН БССР. У 1956—1960 — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту фізыкі АН БССР. Ад 1960 да 1961 старэйшы інжынэр на Менскім радыёзаводзе. Пад час працы на радыёзаводзе навучаў расейскай мове верагоднага забойцу прэзыдэнта ЗША Джона Фіцжэральда Кенэдзі Лі Гарві Освальда. Ад 1961 да 1967 — старшы інжэнэр, галоўны інжэнэр, загадчык сэктару лябараторыі ядзернай фізыкі БДУ. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю. У 1966 годзе прызначаны прарэктарам па навуковай працы Менскага радыятэхнічнага інстытуту. У 1971—1973 — выканаўца абавязкаў прафэсара, прафэсар, выканаўца абавязкаў загадчыка катэдры ядзернай фізыкі БДУ.Ад 1973 да 1990 — загадчык катэдры ядзернай фізыкі БДУ, адначасова ад 1986 да 1990 — прарэктар па навуковай працы БДУ.У 1990 абраны першым намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня; быў чальцом канстытуцыйнай камісіі . Ад 1991 да 1994 — старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь. У 1991 годзе абраны чальцом-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук па спэцыяльнасьці радыёспэктраскапія. Ад 1994 — дырэктар Цэнтру палітычных і эканамічных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (зачынены ўлетку 2004). Лідэр партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. У 2007 Лех Валэнса высунуў Станіслава Шушкевіча на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру.
У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. Кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР у 1989 годзе Шушкевіча высунулі супрацоўнікі катэдры ядзернай фізыкі фізычнага факультэта БДУ, якую ён у той час узначальваў. Ён апынуўся кандыдатурай на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету, бо займаў нэўтральную пазыцыю да апазыцыі БНФ і адначасова заставаўся сябрам КПСС. У красавіку 1992 году было прынята заключэньне ЦВК РБ аб рэфэрэндуме. У гэты час якраз праходзіла сэсія Вярхоўнага Савету, на якой заставалася толькі прызначыць дату рэфэрэндума. Станіслаў Шушкевіч распускае сэсію, і паўгода Вярхоўны Савет не зьбіраецца. Рэфэрэндум забаранілі. У 1994 годзе балятаваўся на пасаду Прэзыдэнта Беларусі, але саступіў у першым туры. У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня. У 1998 годзе аднавіў Беларускую сацыял-дэмакратычую Грамаду.
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Станіслаў Шушкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.