Белавескія Пагадненьні

Белаве́скія пагадне́ньні, афіцыйна Пагадненьне пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў — дакумэнт, падпісаны 8 сьнежня 1991 року старшынём Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам, прэзыдэнтамі Расеі Барысам Ельцынам і Ўкраіны Леанідам Краўчуком ва ўрадавай рэзыдэнцыі ў Белавескай пушчы.

Пагадненьне абвяшчала роспуск Саюзу ССР і стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

Белавескія пагадненьні
Пагадненьне пра стварэньне Садружнасьці незалежных дзяржаваў
Падпісаньне пагадненьняў
Падпісаньне пагадненьняў
Тып дамовы Дамова пра стварэньне канфэдэрацыі дзяржаваў
Падпісаная 8 сьнежня 1991
 ·  месца Віскулі, Белавеская пушча (дэ-факта)
Менск, Беларусь (дэ-юрэ)
Набыла моц 12 сьнежня 1991
Падпісанты Беларусь Беларусь
Белавескія Пагадненьні РСФСР
Украіна Украіна
Месца захаваньня Менск, Беларусь
Белавескія Пагадненьні
Станіслаў Шушкевіч
Белавескія Пагадненьні
Барыс Ельцын, 1993
Белавескія Пагадненьні
Леанід Краўчук, 1992

Перадумовы

    Асноўны артыкул: Саюз Сувэрэнных Дзяржаваў

У сьнежні 1990 року паўстала пытаньне пра рэарганізацыю Саюзу ССР паводле прапанаванага Міхаілам Гарбачовым праекту. Плянавалася захаваць Саюз ССР як абноўленую фэдэрацыю роўнапраўных сувэрэнных рэспублік. Па гэтым пытаньні IV Зьезд народных дэпутатаў СССР пастанавіў правесьці ўсесаюзны рэфэрэндум, які адбыўся 17 сакавіка 1991. За захаваньне і абнаўленьне Саюзу выказаліся большасьць грамадзянаў, за выняткам шасьці рэспублікаў (Армэнія, Грузія, Латвія, Летува, Малдова, Эстонія), якія раней ужо абвясьцілі незалежнасьць і ня ладзілі рэфэрэндум.

На падставе рэфэрэндуму быў распрацаваны праект па заключэньні Саюзу Савецкіх Сувэрэнных Рэспублік (Саюзу Сувэрэнных Дзяржаваў) як мяккае, дэцэнтралізаванае фэдэрацыі. Плянавалася падпісаць новую дамову з удзелам 9 рэспублікаў 20 жніўня 1991 року, аднак гэтаму зашкодзіла спроба дзяржаўнага перавароту ДКНС (па-расейску: ГКЧП). Пасьля спыненьня спробы захопу ўлады незалежнасьць абвясьцілі і ўсе астатнія саюзныя рэспублікі (25 жніўня 1991 року набыла статус канстытуцыйнага закону Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі).

Увосень 1991 у падмаскоўным Нова-Агарове быў распрацаваны новы праект стварэньня канфэдэрацыі пад назваю Саюз Сувэрэнных Дзяржаваў (ССД). Пра свой намер далучыцца да дамовы, падпісаньне якое было прызначанае на 9 сьнежня 1991, абвясьцілі кіраўнікі сямі зь дзевяці рэспублік: Беларусі, Казахстану, Кыргыстану, Расеі, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану. Армэнія і Ўкраіна, у якіх наконадні адбыліся рэфэрэндумы пра незалежнасьць, адмовіліся ўваходзіць у ствараны хаўрус.

5 сьнежня Леанід Краўчук абвясьціў, што Ўкраіна дэнансуе дамову пра стварэньне СССР 1922 року.

Падпісаньне

Афіцыйнай нагодай для сустрэчы трох лідэраў саюзных рэспублік у Белавескай пушчы было абмеркаваньне пытаньня паставак нафты й газу. Сустрэча была заплянаваная яшчэ 20 кастрычніка ў падмаскоўным Нова-Агарове падчас распрацоўкі новага праекту Саюзнай дамовы.

7 сьнежня ўдзельнікі сустрэчы прыбылі на ваенны аэрадром у Засімавічах, адкуль накіраваліся ў Белавескую пушчу. У складзе беларускае дэлегацыі былі прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч, ягоны намесьнік Міхаіл Мясьніковіч, міністар замежных справаў Пётар Краўчанка, старшыня КДБ Эдуард Шыдлоўскі і інш. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, які таксама быў запрошаны на сустрэчу, у апошні момант адмовіўся ад удзелу, спаслаўшыся на тэхнічныя непаладкі з самалётам, і застаўся ў Маскве.

Увечары 7 сьнежня трыма бакамі былі вызначаныя далейшыя кірункі працы. Удзельнікі перамоваў прызналі небясьпеку некантраляванага развалу СССР, канстатавалі факт ягонага распаду і неабходнасьць захаваньня «ваеннай зьвязкі» між дзяржавамі. Было вырашана падрыхтаваць адмысловую дамову, удзел у стварэньні якой узялі юрысты, прадстаўнікі ад кожнага з бакоў. Па прапанове Генадзя Бурбуліса ключавой фразай падрыхтаванага дакумэнту павінна была стаць фраза «СССР як геапалітычная рэальнасьць і суб’ект міжнароднага права спыняе сваё існаваньне». З гэтым пагадзіліся Шушкевіч, Краўчук і Ельцын.

Тэкст пагадненьня ў Белавескай пушчы рыхтаваўся цягам усяе ночы з 7 на 8 сьнежня. Пасьля абмеркаваньня, якое доўжылася з 11-й да 16-е гадзіны, дакумэнт быў падпісаны.

Удзельнікі

Зьмест

Уступ да дакумэнту канстатаваў, «што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Артыкул 1-ы абвяшчаў: «Высокія Дамаўляныя Бакі ўтвараюць Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў» (СНД).

Пагадненьне сьцьвярджала імкненьне разьвіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых абласьцёх.

Артыкул 14-ы вызначыў «афіцыйным месцам перабываньня каардынуючых органаў садружнасьці» Менск.

Ратыфікацыя

Дакумэнт быў ратыфікаваны Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня і Вярхоўнай Радай Украіны 10 сьнежня 1991 року, а расейскім Вярхоўным Саветам 12 сьнежня. Адначасна парлямэнтамі была дэнансаваная дамова пра стварэньне СССР 1922 року.

Падчас галасаваньня ў Вярхоўным Савеце Беларусі супраць выказаўся адзін чалавек. Пасьля прыходу да ўлады ў 1994 року Аляксандар Лукашэнка агучыў вэрсію, што гэтым чалавекам быў ён. Аднак пазьней стала вядома, што насамрэч гэтым адзіным чалавекам быў Валер Ціхіня:

Белавескія Пагадненьні  Кажуць, што адзіным дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, які галасаваў супраць ратыфікацыі «белавескіх пагадненьняў» — аб распадзе СССР і ўтварэньні СНД — быў Лукашэнка. Насамрэч, як сёньня гэта ўжо ўсім вядома, гэтым адзіным дэпутатам быў Валер Ціхіня, а не Лукашэнка. Як ён насамрэч галасаваў — сказаць цяжка, але ён дакладна не галасаваў супраць. Белавескія Пагадненьні 

—Мечыслаў Грыб, Радыё «Свабода»

Паводле пратаколу пайменнага галасаваньня ў Вярхоўным Савеце 10 сьнежня, Аляксандар Лукашэнка быў адным з 27 дэпутатаў, якія не прымалі ўдзелу ў галасаваньні:

Белавескія Пагадненьні  Вось у мяне ў руках паменьшаная копія пратаколу за 10 сьнежня. Было паіменнае галасаваньне. Лукашэнка быў сярод 27 дэпутатаў, якія не прымалі ўдзел у галасаваньні. Ён стаіць пад нумарам 18. Белавескія Пагадненьні 

—Пятро Садоўскі, Радыё «Свабода»

Пазьнейшыя ўдзельнікі

21 сьнежня 1991 да Пагадненьняў далучыліся Азэрбайджан, Армэнія, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Таджыкістан, Туркмэнія, Узбэкістан. Гэты дзяржавы падпісалі ў Алма-Аце сумесна зь Беларусяй, Расеяй і Ўкраінай Дэклярацыю пра мэты і прынцыпы СНД. Станіслаў Шушкевіч пагадзіўся з прапановай Барыса Ельцына прызнаць Расею правапераемніцай СССР у Радзе бясьпекі ААН і ўладальніцай ядзернай зброі.

У сьнежні 1993 да Пагадненьня далучылася таксама Грузія (выйшла з СНД 18 жніўня 2009 року як вынік вайны з Расеяй у Паўднёвай Асэтыі).

Наступствы

25 сьнежня 1991 року прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў абвясьціў пра сваю адстаўку, СССР і ягоныя органы дзяржаўнага кіраваньня спынілі сваё існаваньне. Правапераемнікам СССР была абвешчаная Расея. Маёмасныя і фінансавыя абавязаньні СССР былі прынятыя ёю на сябе наўзамен на замежную маёмасьць і іншыя актывы Савецкага Саюзу (такі парадак урэгуляваньня абавязальніцтваў СССР ня быў прызнаны Ўкраінай, якая прэтэндавала на частку замежных актываў, залатога запасу СССР і кампэнсацыю Расеяй пазык перад укладчыкамі ўкраінскага Ашчадбанку).

25 сьнежня незалежнасьць Рэспублікі Беларусь была прызнаная найбольш уплывовымі замежнымі дзяржавамі.

Падпісантаў Белавескае дамовы сталі называць «трыма белавескімі зубрамі», хоць насамрэч іх было шасьцёра.

15 сакавіка 1996 року Дзяржаўная дума Расеі дэнансавала Белавескія пагадненьні, аднак сур’ёзных палітычных наступстваў гэтае рашэньне ня мела.

Дадатковыя зьвесткі

  • 8 сьнежня 1999 року, акурат праз восем рокаў пасьля падпісаньня Белавескіх пагадненьняў, Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дамову пра стварэньне Саюзнае дзяржавы.
  • У 2007 року экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса вылучыў Станіслава Шушкевіча на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Адной зь пяці прычынаў, па якіх былы старшыня Вярхоўнага Савету заслугоўвае прэмію, польскі палітык згадаў ініцыятыву сустрэчы ў сьнежні 1991 року кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якая скончылася падпісаньнем Белавескіх пагадненьняў. Аднак прэмію за 2007 рок атрымаў былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Альбэрт Гор.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белавескія Пагадненьні ПерадумовыБелавескія Пагадненьні ПадпісаньнеБелавескія Пагадненьні УдзельнікіБелавескія Пагадненьні ЗьместБелавескія Пагадненьні РатыфікацыяБелавескія Пагадненьні Пазьнейшыя ўдзельнікіБелавескія Пагадненьні НаступствыБелавескія Пагадненьні Дадатковыя зьвесткіБелавескія Пагадненьні Глядзіце таксамаБелавескія Пагадненьні КрыніцыБелавескія Пагадненьні Вонкавыя спасылкіБелавескія ПагадненьніБарыс ЕльцынБелавеская пушчаВС РБВіскуліЛеанід КраўчукПрэзыдэнт РасеіПрэзыдэнт УкраіныСССРСадружнасьць Незалежных ДзяржаваўСтаніслаў Шушкевіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МінэтГрэцкая моваПМаршы недармаедаўЗнак рашоткі (актаторп)БярэзаньВадзім БолбасЯкуб ЯсінскіЧэрвень14 красавікаПаўстаньне 1863—1864 гадоўАкторАндрэй Павук (актывіст)Надвор’еВалянцін АкудовічТутэйшыя (п’еса)УрадМараторыйКірыл РадзівонаўСайгаМаркёрМаксім ЛужанінГавейкаДаўгаКаскадныя табліцы стыляўКузьма ЧорныАс (імя)Вуліца Янкі Лучыны (Менск)ЯсмантЭстонія17 красавікаПрымакі (п’еса)Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіІндыяРодАнілінгусНаваполацакМаксім ТанкАндрусь ГорватКляштарТхор стэпавыХлопчык як пальчыкУладзіслаў СыракомляЭквадорҐБудынакТрыялетМаёмасьцьВышэйшая школа (выдавецтва)Рэжым ЛукашэнкіГімн Беларускай ССРКанюшынаМустафа Кемаль АтатуркМарат КазейСэрбіявозАляксандар РужанцоўЯн ГляўбіцКунілінгусПавал ДураўВыказьнікМікола МятліцкіДзікЭнэргіяGoogleГарбатаЧорны замак АльшанскіПлынь🡆 More