Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І Радыёэлектронікі

Белару́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т інфарма́тыкі і радыёэлектро́нікі — вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў сакавіку 1965 году ў якасьці Менскага радыётэхнічнага інстытуту.

БДУІР
наркам. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Галоўны корпус (2020 год)
Галоўны корпус (2020 год)
Дэвіз БДУІР — веды і стыль жыцьця
Заснаваны 15 сакавіка 1964 (60 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Вадзім Богуш
Факультэтаў 10
Колькасьць студэнтаў больш за 16 000
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Менскі радыётэхнічны інстытут (да 16 лістапада 1993 году)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bsuir.by/bel

На 2020 год месьціўся ў Савецкім раёне Менску па вуліцы Петруся Броўкі, д. 6.

Мінуўшчына

27 лютага 1964 году Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову № 78, паводле якой 15 сакавіка 1965 году адчынілі Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ). 16 лістапада 1993 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 786, паводле якой перайменаваў МРТІ ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).

У 2013—2014 гадах з БДУІРу адлічылі каля 10 % ад агульнага ліку студэнтаў за непасьпяховасьць.

Дзейнасьць

У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух кірунках адукацыі, 36 спэцыяльнасьцях і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацыяў, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысячаў студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краінаў далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, заразь вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краінаў праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацыяў, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізыка-матэматычныя спэцыяльнасьці.

Факультэты і іншыя падразьдзяленьні

  • Факультэт кампьютарнага праектаваньня (ФКП)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня (ФІТК)
  • Факультэт радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ)
  • Факультэт кампутарных сыстэмаў і сетак (ФКСіС)
  • Факультэт інфакамунікацыяў (ФІК), да 2017 году — Факультэт тэлекамунікацыяў (ФТК)
  • Інжынэрна-эканамічны факультэт (ІЭФ)
  • Факультэт завочнага навучаньня (ФЗН)
  • Факультэт бесьперапыннага і дыстанцыйнага навучаньня (ФБіДН)
  • Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі і прафэсійнай арыентацыі (ФДПіПА)
  • Ваенны факультэт (ВФ)
  • Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Інстытут інфармацыйных тэхналёгіяў» (ІІТ БДУІР)
  • ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» пры БДУІР

Выкладчыкі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Электронны зварот // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, 2020 г. Праверана 3 сакавіка 2020 г.

Tags:

Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І Радыёэлектронікі МінуўшчынаБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І Радыёэлектронікі ДзейнасьцьБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І Радыёэлектронікі Факультэты і іншыя падразьдзяленьніБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І Радыёэлектронікі ВыкладчыкіБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І Радыёэлектронікі КрыніцыБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І Радыёэлектронікі Вонкавыя спасылкіБеларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт Інфарматыкі І РадыёэлектронікіВышэйшая навучальная ўстанова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Хобіт (кінатрылёгія)1877Мікола МятліцкіАльгерд (імя)Сьцяг ЛібііАльфонса Гарсія РоблесМэксыкаМікола ЦудатворцаКазімер АльхімовічГодӘЯнка СіпакоўКапараўскі сельсаветВікіцытатнікКаталянская моваАнгельская моваАльтанкаВікіпэдыяБел-чырвона-белы сьцягАндрэй ДзенісюкПункт (баскетбол)Францішак СавічАлесь СавіцкіЛюдміла СільноваАховаПадзелы Рэчы ПаспалітайІван ГашпаравічНаваградзкае ваяводзтваЗАльгярдоваСонечная электрастанцыяБанкаўскі рахунак754Мікалай Ян МанугевічДрама (аповесьць)Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі1951СмаленскІгнат ГрынявіцкіТыльзытСьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзііПрыназоўнікУУС Менскага аблвыканкамуЗямляСяржук ДоўгушаўПаставыUSS Nautilus (SSN-571)БлогГрэм ГрынАнтонімыІван ШамякінX (сацыяльная сетка)Звычайная вавёркаЦыганыПесьня пра зубраЛічэбнікКу-клюкс-кланБірштаныПраблема 2038 годуНезалежная БеларусьВольныя матэрыялыПавал ЛюцькоЮрась ШамецькаФундацыя «Вікімэдыя»Злучаныя Штаты АмэрыкіКраёўцы🡆 More