Лех Валэ́нса (па-польску: Lech Wałęsa; нарадзіўся 29 верасьня 1943 году, Папова) — польскі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Польшчы (1990—1995).
Лех Валэнса | |
Прэзыдэнт Польшчы | |
---|---|
22 сьнежня 1990 — 22 сьнежня 1995 | |
Папярэднік: | Войцех Ярузэльскі Рышард Качароўскі (у выгнаньні) |
Наступнік: | Аляксандар Квасьнеўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 29 верасьня 1943[…] (80 гадоў) Папова, Куяўска-паморскае ваяводзтва |
Партыя: | |
Сужэнец: | Данута Валэнса |
Дзеці: | Яраслаў Валэнса |
Узнагароды: | мэдаль Эрнста Ройтэра[d] (9 чэрвеня 2009) Фрыт Орд[d] (1982) прэмія ПАСЕ «Правы чалавека»[d] прэмія Свабоды[d] (1989) прэмія «Манісманія»[d] (1981) Pacem in Terris Award[d] (2001) Integrity Award[d] (1986) Jan Karski Freedom Award[d] (2007) Kisiel Prize[d] (2005) мэдаль «За службу дэмакратыі»[d] (красавік 1999) залатая таблічка Амэрыканскай акадэміі дасягненьняў[d] ганаровы грамадзянін Будапэшту[d] (2011) прэмія „Point Alpha“[d] (2013) Осгар[d] (2004) ганаровы доктар Гданьскага ўнівэрсытэту[d] (20 сакавіка 1990) Чалавек року паводле Financial Times[d] (1980) ганаровы грамадзянін Гданьску[d] |
Зь сялянскай сям’і. У 1967—1987 гг. электрык судабудаўнічага завода ў Гданьску. Актыўны ўдзельнік масавага страйку ў Гданьску ў сьнежні 1970 году, за што падрынуўся перасьледу ўладаў. Адзін з заснавальнікаў напаўлегальных вольных прафзьвязаў (1978 г.). У жніўні 1980 году ачоліў страйкераў судавэрфі, быў старшынём міжзаводаўскага страйкама. Зь верасьня 1980 году лідэр масавага грамадзкага руху «Салідарнасьць», старшыня выканаўчага органа прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць». У сьнежні 1981 — лістападзе 1982 быў інтэрнаваны. Да канца 80-х быў адным з самых відных дзеячоў польскае апазыцыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1983).
Лех Валэнса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лех Валэнса, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.