Анатоль Мікалаевіч Рубінаў

Анато́ль Мікала́евіч Рубі́наў (нар.

15 красавіка 1939, Магілёў) — беларускі фізык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чалец-карэспандэнт з 1984), доктар фізыка-матэматычных навук (1973), прафэсар (1980). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага і пятага скліканьняў.

Анатоль Рубінаў
старшыня Савету Рэспублікі НС РБ
24 траўня 2010 — сьнежань 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Абрамовіч
Наступнік: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 красавіка 1939 (85 гадоў)

Сьцяг БССР, 1937 Магілёў, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені ордэн Францішка Скарыны
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Заслужаны дзяяч навукі БССР

Біяграфія

Нарадзіўся 15 красавіка 1939 году ў Магілёве.

У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, асьпірантам, старэйшым інжынэрам-канструктарам, галоўным інжынэрам лябараторыі, старэйшым навуковым супрацоўнікам.

З 1964 году ў Інстытуце фізыкі, з 1970 г. загадчык лябараторыі генэравальных арганічных злучэньняў, адначасова ў 19871998 гг. намесьнік дырэктара па навуковай працы Інстытуту фізыкі імя Б. І. Сьцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 20022006 гг. старшыня Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

З 2006 году працаваў першым намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

31 кастрычніка 2008 году абраны намесьнікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацьвёртага скліканьня. 24 траўня 2010 году абраны Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня.

19 кастрычнікa 2012 году абраны Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня.

Навуковая дзейнасьць

Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Працы ў вобласьці лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі складаных арганічных злучэньняў. Распрацаваў новыя мэтады вывучэньня спэктраскапіі ўзбуджаных станаў лязэрных асяродзьдзяў, лязэры на растворах арганічных злучэньняў. Дасьледаваў залежнасьць спэктру флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага сьвятла (зьява батахромнай люмінэсцэнцыі), разьвіў мэтады ўнутрырэзанатарнай лязэрнай спэктраскапіі, стварыў перабудаваныя па спэктры лязэры з разьмеркаванай зваротнай сувязьзю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяньня лязэрнага выпраменьваньня зь біялягічнымі аб’ектамі.

Асноўныя працы

  • Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т.2. М., 1968 (в соавт.).
  • Оптические квантовые генераторы на красителях и их применение (совм. с В. И. Томиным) // Радиотехника. 1976. Т.9.
  • Лазеры на растворах красителей // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
  • Physical grounds for biological effect of laser radiation // J. Phys. D: Appl. Phys. 2003. Vol.36.

Літаратурная дзейнасьць

У 2010 годзе выйшлі зборнікі вершаў Анатоля Рубінава «Вот она, наша жизнь» і «Сердце и память». Гэтыя выданьні крытыкавалі як чытачы, так і асобныя эксперты з-за зьместу пэўных вершаў.

Узнагароды

  • Дзяржаўная прэмія СССР 1972 г. за цыкл прац па дасьледаваньні зьявы аптычнай генэрацыі ў растворах складаных арганічных злучэньняў і стварэньню на іх аснове новага тыпу лязэраў з плыўна перабудаванай частатой выпраменьваньня ў шырокай вобласьці спэктру
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 г. за цыкл прац «Флуктуацыі мікраструктуры і фотафізыка раствораў складаных арганічных злучэньняў»
  • Ордэн Францішка Скарыны (2000)

Літаратура

  • Рубинов Анатолий Николаевич (К 60-летию со дня рождения) // Журнал прикладной спектроскопии. 1999. Т.66. №3.
  • Анатоль Мікалаевіч Рубінаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-мат. навук. 1999. №2.
  • А. Н. Рубінаў Вот она, наша жизнь. — Мн: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 176 с. — ISBN 978-9-85694-196-5
  • А. Н. Рубінаў Сердце и память. — Мн: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 224 с. — ISBN 978-9-85694-197-2

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Анатоль Мікалаевіч Рубінаў БіяграфіяАнатоль Мікалаевіч Рубінаў Навуковая дзейнасьцьАнатоль Мікалаевіч Рубінаў Літаратурная дзейнасьцьАнатоль Мікалаевіч Рубінаў УзнагародыАнатоль Мікалаевіч Рубінаў ЛітаратураАнатоль Мікалаевіч Рубінаў КрыніцыАнатоль Мікалаевіч Рубінаў Вонкавыя спасылкіАнатоль Мікалаевіч Рубінаў19841991МагілёўСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьСьпіс акадэмікаў НАН Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Энцыкляпэдыя гісторыі БеларусіБярозка (часопіс)РоварСтанкевіцаНазоўнікГенадзь ПашкоўТып (біялёгія)Ражава (Беларусь)Усебеларускі народны сходСямейныя традыцыі славян (манэты)Круглянскі мостЖазэф Люі Гей-ЛюсакСэрбская моваІван ШамякінЗянон ПазьнякЯўген КантылёўВадзім Болбас633АлегорыяЯн ЦывінскіЯкуб Наркевіч-ЁдкаФранцішак БагушэвічСувязь (тэхніка)Янка БрыльГрамадзянінМарына ВасілеўскаяПарнаграфія для жанчынБеларускі нацыяналізмБрыгада (войска)1874Ніна МацяшВэб-дызайнПубліцыстыкаАльгерд БахарэвічШвэдзкая моваБеларускае ПалесьсеНямеччынаАндрэй ХадановічРужанецАляксандар ЛукашэнкаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)(486958) 2014 MU69Пятрусь БроўкаМіс СусьветБаранавічыПрыдатак (мовазнаўства)Міжнародны жаночы дзеньЗносіныАлесь ЧумакоўПалітыкДзьвінскКастусь КаліноўскіІван ЧыгрынаўАндрэй ДынькоМаёнтакКарэйская моваКампутарная сеткаМішэль ВайлдЛетуваКарбоўцыСямён ПадокшынБобраПаэзіяНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Nokia 6233Джулія ТэйларГомельБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеБеларусы ў ПольшчыНямецка-савецкая вайна30 красавіка🡆 More