Сяргей Сідорскі

Сярге́й Сярге́евіч Сідо́рскі (нарадзіўся 13 сакавіка 1954 году ў Гомлі) — беларускі палітык, у 2003—2010 гадох прэм’ер-міністар Беларусі.

Сяргей Сідорскі
Сяргей Сідорскі
Міністар па прамысловасьці і аграпрамысловым комплексе Эўразійскае эканамічнае камісіі
13 сьнежня 2011 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
19 сьнежня 2003 (в. а. з 10 ліпеня) — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Генадзь Навіцкі
Наступнік: Міхаіл Мясьніковіч
Першы намесьнік прэм’ер-міністра РБ
3 ліпеня 2002 — 10 ліпеня 2003
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 сакавіка 1954(1954-03-13) (70 гадоў)
Гомель, БССР
Партыя: беспартыйны
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

У 1976 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынэраў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спэцыяліст у вобласьці вакуўмна-плязьменных тэхналёгіяў. Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш 40 навуковых прац і манаграфіяў. Акадэмік Міжнароднай інжынэрнай акадэміі. Працоўны шлях пачаў у якасьці электрыка, электрамантэра.

  • 19761992 гг. — майстар зборачнага цэха, начальнік лябараторыі, начальнік аддзела, намесьнік дырэктара, а затым дырэктар Гомельскага заводу радыётэхналягічнага абсталяваньня.
  • 19921998 гг. — генэральны дырэктар гомельскага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Ратон».
  • 19982001 гг. — намесьнік старшыні, першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
  • 20012002 гг. — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
  • 20022003 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў ва ўрадзе блёк пытаньняў, датычных разьвіцьця прамысловасьці, будаўніцтва, транспарту і энэргетыкі.
  • Зь сьнежня 2003 году па сьнежань 2010 — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.
  • 8 красавіка 2006 году Савет міністраў на чале зь Сідорскім, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, склаў паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка Аляксандар Лукашэнка занёс у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанову аб прызначэньні Сідорскага прэм’ер-міністрам, 17 красавіка яго кандыдатура была зацьверджаная беларускім парлямэнтам.

Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае дзьвюх дочак.

Папярэднік
Генадзь Навіцкі
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
20032010
Наступнік
Міхаіл Мясьніковіч

Вонкавыя спасылкі

Tags:

13 сакавіка1954БеларусьГомельСьпіс прэм’ер-міністраў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўЛеанід ГалубовічСпакусьнікі1877Каштоўная папераЗлучнікВасіль ЦяпінскіЯкуб КоласЦэнтральная РУУС (Менск)Пастава на каленяхЭстоніяУладзіслаў ГалубокЛітоўская кухаркаЛюбейкаTor BandПагоня (песьня)Мікола ПапекаСтрачаны райGoogleСамілаMonodontidaeХартыя’97МагаЗоя КоўшАнальны сэксЦэглаШуляк-галубятнікЧэрвеньЭўропаМіністэрства фінансаў ЗШАБярозка (часопіс)МястэчкаВасіль ІгнаценкаСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаСалдускі крайБярэзаньЛязьбійская парнаграфіяРодАльшаны (Столінскі раён)Віленскае барокаЖуавы сьмерціСэрбіявозГрэцкая моваРадМаршы недармаедаўІгар КабілянскіГрызуныЗакон (права)Янка БрыльАмонімАўгуст МоцныДрыгавічыРасейская моваМаркёрВольга КараткевічРыгор КастусёўВойска Рымскай імпэрыіАляксандар ЦішкевічЮрась БарысевічВіктар МарціновічТаксіДругая сусьветная вайнаГорадняКанстытуцыя БеларусіАстравецАлесь БадакАтрад (біялёгія)Рыгор МарцьянаўГарбата🡆 More