Адрыяна Чэлентана

Адрыя́на Чэлента́на (па-італьянску: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілян, Італія) — знакаміты актор, эстрадны сьпявак, кампазытар і рэжысэр.

Грамадзкі дзеяч і вядучы тэлебачаньня. У Італіі атрымаў мянушку «Мolleggiato» (па-італьянску: на спружынах) — за сваю манеру рухацца на сцэне.

Адрыяна Чэлентана
Adriano Celentano
Адрыяна Чэлентана
Дата нараджэньня 6 студзеня 1936
Месца нараджэньня Мілян, Італія
Грамадзянства Італія
Занятак сьпявак, актор, рэжысэр, кампазытар
Гады дзейнасьці 1957 — цяпер
Жанры поп, поп-рок, італё-дыска[d], сынці-поп, рок-н-рол, сўінг, лёгкая музыка[d] і лёгкая канцэртная музыка[d]
Дзеці Разалінда Чэлентана, Разіта Чэлентана[d] і Джакама Чэлентана[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0147983
Сайт Афіцыйны сайт
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Дзяцінства

Нарадзіўся ў Міляне на вуліцы Глюк, 14 (па-італьянску: Via Gluck, 14). Ён быў пятым дзіцём у сям’і, што пераехала з Апуліі на поўнач у пошуках працы. У Міляне Адрыяна правёў сваё дзяцінства і шмат гадоў пасьля ўспаміны пра тыя часы будуць асновай песьні, якая стала гітом «Il ragazzo della via Gluck» (па-беларуску: Хлопец з вуліцы Глюка). Яна была перакладзена на шмат моваў і ўваходзіць у абавязковую школьную праграму. З дванаццаці гадоў Адрыяна вучыўся ў школе і адначасова працаваў вучнем у зэгармістра. У той самы час ён пачынае цікавіцца музыкаю, асабліва рок-н-ролам, які, як і шмат іншых італьянцаў, ён пачуў упершыню ў 1955 годзе, пад час паказу «Школьных джунгляў», дзе была песьня «Rock Around the Clock» Біла Хэйлі. На гэты ўзор Чэлентана стварае свой рок-гурт «Rock Boys».

Музычная кар’ера

Фэстываль Сан-Рэма і Clan Celentano

Хутка «Rock Boys» прымае ўдзел у «Першым італьянскім фэстывалі рок-н-ролу», які адбыўся 18 траўня 1957 году ў Лядовым палацы Міляну. У конкурсе ўдзельнічалі шмат італьянскіх рок-гуртоў, кожны зь якіх павінен быў прадставіць журы тры ці чатыры песьні (кароткія, да 2 хвілінаў гучаньня). «Rock Boys» выступіў зь песьняю «Ciao ti dirò» (аўтары Джорджа Габер і Люіджы Тэнка), якая атрымала шалёны посьпех у гледачоў.

У 1958 годзе Чэлентана перамагае на фэстывалі лёгкай музыкі ў горадзе Анкона, дзе выканаў кампазыцыю «Il tuo bacio è come un rock».

Azzurro

У 1968 годзе «Clan» выпускае альбом Azzurro/Una carezza in un pugno. Песьня «Azzurro» (па-італьянску: інь) з альбому, музыку да якога напісаў Паола Контэ, робіцца адной з самых вядомых ў рэпэртуары Адрыяна. Заўзятары футбольнай зборнай Італіі, якіх завуць «gli azzurri» (па-італьянску: сінія) абралі «Azzurro» ў якасьці неафіцыйнага гімну для чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году. Паола Контэ таксама напісаў музыку да песьні «La coppia più bella del mondo» (па-італьянску: Самая прыгожая пара ў сьвеце), якая была надрукаваная яшчэ ў 1967 годзе ў выглядзе сынглу і засьпяваная дуэтам з Клаўдыяй Мары.

1970-я, Soli

У 70-я гады папулярнымі сталі сынглы Un albero di trenta piani, Prisencolinensinainciusol, Bellissima, Ti avro, Soli, Il tempo se ne va. Кампазыцыя Prisencolinensinainciusol — песьня якая складаецца зь незразумелых прыдуманых словаў, якія нічога не значаць, што сымбалізуе разьдзеленасьць людзей, немагчымасьць зразумець адзін аднаго, і выконваецца рэчытатывам, што магчыма расцэньваць як адзін зь першых рэп-выпрабаваньняў — доўгі час заставалася ў гары эўрапейскіх гіт-парадаў і патрапіла ў амэрыканскія поп-чарты. на прыканцы 2009 кампазыцыя стала інтэрнэт-мемам. У 1979 выходзіць альбом Soli (па-італьянску: На самоце) — адзін з найбольш знакамітых альбомаў Чэлентана, створаны ў супрацы з Тота Кутуньё. Альбом пратрымаўся на верхавіне італьянскага гіт-параду 58 тыдняў. Тады ж, у 1979 годзе прайшоў канцэртны тур Чэлентана, які сабраў паўнюткія стадыёны па ўсёй краіне, пасьля чаго выў выдадзены канцэртны альбом Me Live!.

2000-я

У 2008 годзе выдаў альбом L’animale, дзе адна зь песень «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і плянэту. На гэтую песьню быў зьняты 10-хвілінны кліп.

Асабістае жыцьцё

У 1964 годзе ажаніўся з акторкаю Клаўдыяй Мары. У 1965 годзе нарадзілася дачка Разалінда Чэлентана, якая таксама здымаецца ў кіно.

Дыскаграфія

  • 1960 — Adriano Celentano con Giulio Libano e la sua orchestra
  • 1960 — Furore
  • 1962 — Peppermint twist
  • 1963 — A New Orleans
  • 1965 — Non mi dir
  • 1966 — La festa
  • 1966 — Il ragazzo della via Gluck
  • 1968 — Azzurro/Una carezza in un pugno
  • 1968 — Adriano Rock
  • 1969Le robe che ha detto Adriano
  • 1970 — Il forestiero
  • 1971 — Er più - Storia d'amore e di coltello
  • 1972 — I mali del secolo
  • 1973 — Nostal Rock
  • 1975 — Yuppi du
  • 1976 — Svalutation
  • 1977Disco dance
  • 1977Tecadisk
  • 1978Ti avrò
  • 1978 — Geppo il folle
  • 1979 — Soli
  • 1980 — Un po` artista un po` no
  • 1981 — Deus
  • 1982 — Uh...Uh...
  • 1983 — Atmosfera
  • 1984 — I miei americani
  • 1985 — Joan Lui
  • 1986 — I miei americani 2
  • 1987 — La pubblica ottusità
  • 1991 — Il re degli ignoranti
  • 1994 — Quel punto
  • 1996 — Arrivano gli uomini
  • 1998 — Mina Celentano
  • 1999 — Io non so parlar d’amore
  • 2000 — Esco di rado e parlo ancora meno
  • 2002 — Per sempre
  • 2004 — C’è sempre un motivo
  • 2005 — L'indiano (single)
  • 2007 — Dormi amore, la situazione non è buona
  • 2007 — Fantastica /La mia storia...
  • 2008 — L’animale

Фільмаграфія

  • La dolce vita (1960)
  • Il monaco di Monza (1963)
  • Super rapina a Milano (1965)
  • Serafino (1968)
  • Er Più - storia d'amore e di coltello (1971)
  • Bianco rosso e... (1972)
  • L'emigrante (1973)
  • Rugantino (1973)
  • The Five Days aka Le Cinque Giornate (1973)
  • Yuppi du (1974)
  • Di che segno sei? (1975)
  • Culastrisce nobile veneziano (1976)
  • Bluff - storia di truffe e di imbroglioni (1976)
  • Ecco noi per esempio (1977)
  • L'altra metà del cielo (1977)
  • Geppo il folle (1978)
  • Zio Adolfo in arte Führer (1978)
  • Mani di velluto (1979)
  • La locandiera (1980)
  • Qua la mano (1980)
  • Sabato, domenica e venerdì (1980)
  • Утаймаваньне свавольнага (1980)
  • Innamorato pazzo (1981)
  • Asso (1981)
  • Bingo Bongo (1982)
  • Grand Hotel Excelsior (1982)
  • Segni particolari: bellissimo (1983)
  • Sing Sing (1983)
  • Lui è peggio di me (1984)
  • Joan Lui (1985)
  • Il burbero (1986)
  • Jackpot (1991)

Крыніцы

Tags:

Адрыяна Чэлентана ЖыцьцяпісАдрыяна Чэлентана ДыскаграфіяАдрыяна Чэлентана ФільмаграфіяАдрыяна Чэлентана КрыніцыАдрыяна ЧэлентанаІтальянская моваІталіяМілян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БаркэмпБудызмДзяржаваЗалаты ГлёбусМаксім ЛужанінБізнэсБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтЗлучаныя Штаты АмэрыкіСяржук Сокалаў-ВоюшБАТЭ БарысаўПхэньянВалунтар (футбольны клюб)Ян МінімонтАпавядальны сказСяргей ГрахоўскіПарнаграфія ў Чэхіі.auIP-адрасАўганістанЭўрапейскі ЗьвязМіхась ЧаротДраматургКаморскія астравыПадатакНямецкая Дэмакратычная РэспублікаСудзімонт ДоргевічЛесьбійская эротыкаЖвірЛетувіская моваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУсходні ТыморГішпанская моваРод (біялёгія)Пошукавая аптымізацыяДругая сусьветная вайнаДзеяслоўАнальны сэксПадзеньне камуністычнага ладу ў АльбанііВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)РужанецКампутарДавойна ВісігердавічЦівалі (неадназначнасьць)XX стагодзьдзеДзэнДзіснаПэнсіяКрасавікCreative CommonsВячаслаў ДзергачоўСельская гаспадаркаВольныя матэрыялыШпакКаштоўная папераАнатоль ВялюгінВасьміканцовы крыжГарнастайКунілінгусФундацыя «Вікімэдыя»Чарлз ДарвінЛямбардАўстраліяЧорны сьпіс ЭўразьвязуДзед-БарадзедЯн Караль ХадкевічДаўкша КімантавічEBayБутвілДзяды (паэма)Міхась СтральцоўМячэт🡆 More