Амэрыканскі Даляр: валюта ЗША

Амэрыканскі даляр, даляр ЗША (код валюты: USD, па-ангельску: United States dollar) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам $, альбо US$, каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю «даляр». Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэньне — ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.

Амэрыканскі даляр
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынґтона
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынґтона
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Падзел цэнт
Код ISO-4217 USD
Сымбаль $
Цэнтральны банк Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1792
Папярэдняя валюта эквадорскі сукрэ[d], дэлавэрскі фунт[d], New Hampshire pound[d], New Jersey pound[d], South Carolina pound[d], Rhode Island pound[d] і North Carolina pound[d]
Амэрыканскі Даляр: Гісторыя, Міжнародная роля даляру, Крыніцы Галерэя выяваў у Вікісховішчы

На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная й часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнае валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з 1995 году гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя

Амэрыканскі Даляр: Гісторыя, Міжнародная роля даляру, Крыніцы 
Банкнота ў 1 даляр (1862)

Назва даляру ЗША паходзіць ад гішпанскае срэбнае манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкае манэты падобнага памеру й вагі — талера.

З 1775 году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю й быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія й амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне. Гішпанскія срэбныя манэты, гэтак жа як і мэксыканскі пэса, заставаліся законным плацёжным сродкам да 1857 году. Таксама распаўсюджанымі грашовымі сродкамі былі розныя валюты анґельскіх калёніяў і лёэвэндаальдэраў (нід. leeuwendaalder — «ільвіныя талеры»), які быў папулярным сродкам ў галяндзкіх Новых Нідэрляндаў (тэрыторыя сучаснага Нью-Ёрку). Лёэвэндаальдэр, дарэчы, меў абарачэньне сярод анґельскамоўных штатаў у XVII і пачатку XVIII стагодзьдзя. Афіцыйна даляр ЗША быў створаны ў адпаведнасьці з прынятай Канстытуцыяй, ён вызначаецца Манэтным Актам ад 1792 году.

Пасьля Першае й Другое сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў лідарную эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнае валюты.

8 кастрычніка 2013 году Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША ўвяла ў абарачэньне новую купюру ў 100 даляраў. На ейную распрацоўку пайшло каля 10 гадоў. Банкнота атрымала дадатковую абарону: трохмерную ахоўную сінюю стужку, мікрадрук, пры павароце званочкі сталі мяняцца на лічбу 100, дадалі яшчэ адну ахоўную нітку й некалькі вадзяных знакаў, шэраг выяваў стаў мяняць колер пры нахіле купюры. У выніку кошт вытворчасьці банкноты вырас з 11 да 14 цэнтаў.

Міжнародная роля даляру

Амэрыканскі Даляр: Гісторыя, Міжнародная роля даляру, Крыніцы 
Манэта ў чвэрць даляру — «quarter»

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амэрыканскі даляр у якасьці афіцыйнае валюты. Гэткі працэс звычайна завеца далярызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасьці нацыянальнае валюты амэрыканскі даляр мае хаджэньне ў былых амэрыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія ня сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасьля атрыманьня незалежнасьці:

Панама таксама выкарыстоўвае даляр ЗША з 1904 году, хаця мае й уласную валюту. Дзьве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амэрыканскі даляр:

Валюты некаторых краінаў прывязаныя да даляру ЗША па пэўным курсе:

Арґентына ўжывала фіксаваны абменны курс пэса да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 год. Да амэрыканскага даляру быў з 1983 году прымацаваны курс Ґанконскага даляру як HK$7,8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу ґанконскага даляру як MOP1,03/HKD, і такім парадкам празь ягонае пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША. Валюты некаторых краінаў Пэрсыдзкае затокі, як Саудаўскае Арабіі й Кувэйту, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю нафтаю.

У сярэдзіне 1990-х гадоў да даляру быў нефармальна прымацаваны кітайскі юань рэнмінбі па курсе Y8,28/USD. У 1997 Малайзія таксама прымацавала свой рынгіт да даляру па курсе RM3,8/USD. 21 ліпеня 2005 году абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Амэрыканскі Даляр ГісторыяАмэрыканскі Даляр Міжнародная роля даляруАмэрыканскі Даляр КрыніцыАмэрыканскі Даляр Вонкавыя спасылкіАмэрыканскі ДалярАнгельская моваВалюта (фінансы)Злучаныя Штаты АмэрыкіКод валютыЦэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль БыкаўРэжым ЛукашэнкіБразылія (горад)Людміла РублеўскаяТранспартМікола АўрамчыкРоварЗямля пад белымі крыламіНадзея Дземідовіч1877Чайка (арганізацыя)Лявон БаршчэўскіУліс Сымсан ГрантЕва ВежнавецЛеанід СініцынАрцём АрашонакІўеГедзельАляксей ГаростКальварыйскія могілкіЯўстах ТышкевічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛеанід Галубовіч21 красавікаВільгодМіхал ВітушкаГайла (імя)Дзіцячая парнаграфіяГлыбокаеВадзім СаранчукоўApple Inc.Сэксуальныя пазыцыіПацукБудваКрысталь БойдАўтамабільСлавамір АдамовічПрыназоўнікВікіслоўнікАнгельская моваГердвойнаСаша ГрэйФутболВялікабрытаніяРатушаБеларуская ПалічкаМагілёўЛявон ВольскіУладзімер Карызна (паэт)SkilletМаркёрДзірманВікісховішчаБусел белыМаксім ЛужанінРасейская акупацыя БеларусіКлеапатраУкраінаСлавянеПаўстаньне 1863—1864 гадоўШвайцарыяHromadske.TVШчучынМанрэальЯўгенія ЯнішчыцНаваполацакЦьвёрды дыскДругая сусьветная вайнаАляксандар ВіхорДаўгердНе загаснуць зоркі ў небе🡆 More