Круглянскі Раён

Кругля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі.

Круглянскі раён мяжуе са Шклоўскім і Бялыніцкі раёнамі Магілёўскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Талачынскім раёнам Віцебскай вобласьці. Цэнтар — м. Круглае. Тэрыторыя — 881,81 км².

Круглянскі раён
Круглянскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Круглае
Дата ўтварэньня 30 ліпеня 1966, 17 ліпеня 1924 і 12 лютага 1935
Дата скасаваньня 16 верасьня 1959 і 8 ліпеня 1931
Кіраўнік Сяргей Ярмаліцкі
Насельніцтва (2018) 13 827
Шчыльнасьць 15,7 чал./км²
Плошча 881,81 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 188 м
Месцазнаходжаньне Круглянскага раёну
Круглянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Круглянскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Круглянскі Раён 
Рака Друць
Круглянскі Раён 
Цяцерынская ГЭС

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Круглянскі раён.

8 ліпеня 1931 году раён скасаваны. Да Талачынскага раёну далучаны Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Новапалескі, Паўлавіцкі, Скуратоўскі сельскія саветы; да Шклоўскага раёнуЗагаранкаўскі і Комсеніцкі; да Бялыніцкага раёнуСтаінскі і Цяцерынскі.

12 лютага 1935 году раён адноўлены. У яго складзе 13 сельскіх саветаў: Загаранкаўскі, Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Мархлеўскі, Палескі, Паўлавіцкі, Сіманавіцкі, Скуратоўскі, Стаінскі, Цяцерынскі і Шапялевіцкі.

16 верасьня 1959 году раён скасаваны. Тэрыторыя адышла ў склад Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці.

30 ліпеня 1966 году раён адноўлены. У яго складзе Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Паўлавіцкі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі сельскія саветы.

Адміністрацыйны падзел

На 1 студзеня 2002 году ў складзе Круглянскага раёну было 7 сельскіх саветаў: Комсеніцкі (14 населеных пунктаў), Круглянскі (40), Кручанскі (17), Лясьнянскі (18), Рубескі (15), Цяцерынскі (24) і Шапялевіцкі (14).

Паселішчы

142 населеныя пункты.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 15 761 чалавек (перапіс); 2016 год — 14 208 чалавек; 2017 год — 13 988 чалавек; 2018 год — 13 827 чалавек

Русіфікацыя

На пачатку чэрвеня 2017 году ў вёсцы Лыскаўшчына быў усталяваны помнік расейскаму генэралу, рэдактару пецярбурскай газэты «Русскій мір» Міхаілу Чарняеву. Па сваіх поглядах ён быў імпэрцам і адэптам ідэі, што Расея павінная «сабраць» вакол сябе землі ўсіх славянаў і падпарадкаваць славянскія народы. Расейскі генэрал заклікаў да падаўленьня паўстаньня 1863—1864 гадоў. Помнік расейскаму асадніку ўсталяваны на дзяржаўныя сродкі арганізацыяй «Круглянская перасоўная мэханізаваная калёна №266».

Асобы

Ураджэнцы

Жыхары

  • Уладзімер Саўчанка — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму (2001—2010). Кіраваў калгасам у Круглянскім раёне, пазьней быў кіраўніком Круглянскага райвыканкаму.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Круглянскі Раён ГісторыяКруглянскі Раён Адміністрацыйны падзелКруглянскі Раён НасельніцтваКруглянскі Раён РусіфікацыяКруглянскі Раён АсобыКруглянскі Раён КрыніцыКруглянскі Раён Вонкавыя спасылкіКруглянскі РаёнБеларусьБялыніцкі раёнВіцебская вобласьцьКруглаеКрупскі раёнМагілёўская вобласьцьМенская вобласьцьТалачынскі раёнШклоўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СлоўнікАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіПаўднёвы полюсРэспубліка Сэрбская КраінаВалеры ГапееўРужанецСтаражытны РымСтатусбанкПрыназоўнікДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)МайкрасофтГідуныШвэцыяІгнат ДамейкаСусьветнае павуціньнеГомельская вобласьцьАляксей БелыМіхаіл МураўёўБеларуская народная партызанкаСырвідДаўгерд (імя)16 красавікаАнатоль ІвашчанкаВольга ЧамаданаваКові (рэжысэр)Злучаныя Штаты АмэрыкіШвайцарыяC++Дзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)24 красавікаMemento moriЛіпень.aqПаўночна-Заходні крайСувязь (тэхніка)Ніл ГілевічМагіла льва (паэма)1874ХрысьціянстваПастава на каленяхНестар МахноЦарства (біялёгія)15 красавікаМішэль ВайлдПрыказкаКасмадром імя Сатыша ДгаванаАлесь КажадубВільгельмМарыя МартысевічДзень ПерамогіНямецка-савецкая вайнаВіталь ВольскіАлесь БадакГалоўная старонкаНаркотыкСалігорскДарожная сеткаРоварДрапежныя птушкіСэксуальнасьць чалавекаСубэтнасМіра (імя)Чорны замак Альшанскі1923Мікалай МірскіБАТЭ БарысаўЁсіф СталінЯкуб Наркевіч-Ёдка🡆 More