Крупскі Раён

Кру́пскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 2,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 22 557 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Крупкі.

Крупскі раён
Крупскі Раён
Крупскі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Крупкі
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Анатоль Козел[d]
Насельніцтва (2018) 22 557
Шчыльнасьць 10,5 чал./км²
Плошча 2138,73 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 168 м
Месцазнаходжаньне Крупскага раёну
Крупскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-96
Паштовыя індэксы 222 0хх
Афіцыйны сайт
Крупскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На захадзе мяжуе з Барысаўскім, на поўдні — зь Бярэзінскім раёнамі Менскай вобласьці, на паўднёвым усходзе — зь Бялыніцкім і Круглянскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, на ўсходзе — з Талачынскім, на поўначы — зь Лепельскім і Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці.

Гісторыя

  • 17 ліпеня 1924 году ўтвораны Крупскі раён.

Прырода

Рэльеф

Раён разьмешчаны пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-ўсходняя частка — Аршанскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 225 м (на паўночны захад ад вёскі Хацюхова).

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,4 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 685 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.

Гідраграфія

На тэрыторыі раёну цякуць 25 рэчак і 27 ручаёў. Асноўная рака — Бобр з прытокамі Начай, Еленкай, Можай і іншымі належыць да басэйну Бярэзіны. Рэкі Эса, Ракітаўка, Высокая, Сухая, Юнга — да вадазбору Дзьвіны.

Найвялікшая возера — Сялява, яго аснову складае аднайменны заказьнік, у возеры водзіцца рэдкая рыба сяляўка. Іншыя буйныя азёры — Худавец і Абіда.

Расьліннасьць

Лясы займаюць 42% плошчы раёну (хваёвыя, яловыя, бярозавыя), балоты 3,1%. На поўначы раёну месьціцца заказьнік «Сялява».

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 33,9 тыс.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 28,2 тыс.; 2008 год — 27,5 тыс.; 1 студзеня 2009 году — 27 470 чалавек (у тым ліку ў раённым цэнтры 7880 чалавек, што складае 28,6%); 2009 год — 26 522 чал. (перапіс); 2015 год — 23 587 чал.; 2016 год — 23 241 чал.; 2017 год — 22 916 чал.; 2018 год — 22 557 чал.

Адукацыя

Сыстэму адукацыі раёну складае 51 навучальная ўстанова: 16 сярэдніх школаў, дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй, сярэдняя школа-сад, 6 базавых школаў, 4 пачатковыя школы, 12 дзіцячых садкоў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар дзіцячай творчасьці, дзіцячая і юнацкая спартовыя школы, 2 музычныя школы, рэгіянальны цэнтар прафэсійнай адукацыі, завочная сярэдняя школа.

Мэдыцына

Крупскае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне складаецца з 2 лякарняў, раённай паліклінікі, 6 лекарскіх амбуляторыяў, 25 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.

Культура

У раёне дзейнічае 67 установаў культуры, у тым ліку раённы цэнтар культуры, 3 местачковыя дамы культуры, 3 сельскія дамы культуры, 19 сельскіх клюбаў, 6 клюбаў-бібліятэк, 34 бібліятэкі, 13 кінаўстановак.

У 2004 годзе ў новым будынку адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музэй, пазьней карцінная галерэя і дом рамёстваў.

Гаспадарчая дзейнасьць

Прамысловасьць

У раёне месьцяцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай прамысловасьць, разьвітая вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

  • ТАА «Амкадар-Можа».
  • торфабрыкетны завод «Туршоўка».
  • плодаагароднінны завод.
  • дрэваапрацоўчы камбінат.

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і сьвінагадоўлі, вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну.

Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 12 сельскагаспадарчымі вытворчымі каапэратывамі. 4 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы далучаныя да арганізацыяў раёну. У склад АПК уваходзяць:

  • УП «Квеціна».
  • ААТ «Лянок».
  • ЗАТ «Хацюхова».
  • ААТ «Халопеніцкі масларобча-сыраробчы завод».
  • РУСП «Экспэрымэнтальная база „Эса“».

Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі і аўтамабільная дарогі Берасьце — Масква, аўтадарога Чашнікі — Бобр — Бярэзань. Апроч таго, праз раён праходзяць газаправоды «Таржок — Менск — Івацэвічы» «Ямал — Эўропа», якія абслугоўвае ААТ «Белтрансгаз».

Інфармацыя для турыстаў

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

Страчаная спадчына

Асобы

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Раён улучае адно места, два мястэчкі і 229 сельскіх населенных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць. Яны праславілі Крупшчыну / уклад. Дз. М. Хромчанка. — Менск: Пэйпико, 2008. ISBN 978-985-90150-4-5.
  • Крупский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Крупскі Раён ГісторыяКрупскі Раён ПрыродаКрупскі Раён НасельніцтваКрупскі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьКрупскі Раён ТранспартКрупскі Раён Інфармацыя для турыстаўКрупскі Раён АсобыКрупскі Раён Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелКрупскі Раён КрыніцыКрупскі Раён ЛітаратураКрупскі Раён Вонкавыя спасылкіКрупскі РаёнАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБеларусьКрупкіМенская вобласьцьМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Садаводчае таварыстваУрадПарнаграфіяКляштарВольга КараткевічВэб-сайтЦмок12 гадоў рабства (фільм)Якуб ЯсінскіКаханьне без пранікненьняАксысГедзімінавічыЭлектронная поштаІвонка СурвілаЛюбейкаМедзьУніфікаваная назва рэсурсуКлеапатраПрыметнікПапугаепадобныяВербавічыГалерэя ЎАмпэрсандКастусь ГубарэвічЗьміцерВікіРыгор КастусёўУладзімер ТарасевічДзеяслоўПорнафільмы міжрасавыяСлуцкі збройны чынВадзім СаранчукоўGoogle DriveВэб-дызайнБінейкаМарыя АнтуанэтаУсевалад ГарачкаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМотарТравеньБеларуская Народная РэспублікаАранджэловацТхор стэпавыАвечкаНародная асьветаАляксандар РужанцоўСябарСайгаРадыё ВызваленьнеАзначэньне (часьціна сказу)НаваполацакВуліца Янкі Лучыны (Менск)LovemicМадэль OSIЎэйлзСтральба з лука17 красавікаЭнэргіяЮрась БарысевічБеларусыСудаСпарышІндаэўрапейскія мовыIP-адрасАльгерд БахарэвічАтрад (біялёгія)Андрэй ХадановічУ краіне райскай птушкіЯсмант🡆 More