Хвоя Звычайная: від расьлінаў

Хво́я звыча́йная (або сасна) (па-лацінску: Pinus sylvestris) — вечназялёнае іглічнае дрэва роду хвоя сямейства хваёвых.

Хвоя Звычайная: від расьлінаў
Хвоя звычайная
Хвоя Звычайная: від расьлінаў
Pinus sylvestris

Дрэвы вышынёй да 40 м, з круглявай кронай і прамым ствалом, пакрытым чырвона-бурай або шараватай карою. Лісьце (ігліца) разьмяшчаецца парамі на скарочаных парастках, іголкападобнае, цьвёрдае, шчыльнае, гладкае, шыза-зялёнае, з унутранага боку плоскае, звонку выпуклае.

Хвоя Звычайная: від расьлінаў

Цьвіце ў канцы траўня — пачатку чэрвеня. Пасьля апладненьня пупышкі разрастаюцца і дранцьвеюць.

Хвоя зьяўляецца асноўнай лесаўтваральнай пародаю ў лясах Беларусі. Умовы росту — ад сухіх пясковых выдмаў да верхавых балотаў. Найвялікшыя масівы на Нарачана-Вялейскай, Верхнянёманскай, Полацкай, Палескай нізінах і Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

У народнай мэдыцыне выкарыстаюць маладыя парасткі або суквецьці зь нявысыпаным пылком. Пылок настойваюць на сьпірту, заварваюць у кіпеню або настойваюць з кіпячым малаком, дадаючы мёд, алей, часам яйкі, і ўжываюць пры захворваньні лёгкіх.

Сьвежую смалу (жывіцу) заліваюць вадой і вытрымліваюць на сонцы напрацягу 9 дзён, пасьля чаго п’юць пры захворваньні лёгкіх. Маладыя (чырвоныя) пупышкі настойваюць на гарэлцы альбо вадзе і п’юць пры болях у сэрцы. Робяць ванны з ігліцы; заварваюць пылок як гарбату і п’юць пры рэўматызьме; жывіцай заліваюць раны; верхнюю жоўтую плёнку ад кары галін прыкладваюць да ран ці болек.

Беларусь

Паводле стану на 2013 год найвялікшая хвоя Беларусі расла каля вёскі Сушчава ў Віцебскім раёне. Яе вышыня складала каля 30 мэтраў, дыямэтар — 140 сантымэтраў, узрост — каля 250 гадоў.

Крыніцы


Tags:

Лацінская моваРод (біялёгія)Сямейства (біялёгія)Хвоя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга Гапеева120-я зэнітна-ракетная брыгадаБірылаГарбатаБел-чырвона-белы сьцягПапугаепадобныяУсяслаў ЧарадзейМэдаль Францішка СкарыныІван ЧыгрынаўМікола Папека195115 красавікаБудынакАльгерд БахарэвічВушніцаЗімаВугорская моваЛёвэнІгар БабкоўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБітаўтГаштольд (імя)СяброўстваІнфраструктураЖыгімонт АўгустСяргей ДавідовічГорадняПарнаграфія ў сецівеТрыбадызмАлесь ДуброўскіЯн ГляўбіцГолуб (сузор’е)ISO 3166LovemicБэрсэнСіяньСябарЛявон ВольскіСтаніслаў ВалодзькаСонечная энэргіяПадзелы Рэчы ПаспалітайВалошкаКаханьне без пранікненьняЮры БеленькіTrueTypeКрамаUltraВожыкВасіль ЦяпінскіБеларускія немцыBaskin-RobbinsЯўген КантылёўЗамоваЛідзкі замакКурыцаЗакон (права)Уладзімер Арлоў (гісторык)Арцём ДзенісенкаАдам МіцкевічОрдэн япіскапа ПлятонаДыплёмЗымбабвэЯва (імя)ЧэрвеньМенскБеларуская моваВіктар МарціновічБірэйкаКірыліцаЛюбейкаІталіяРасейская моваРад🡆 More