Дуброўнік

Дуброўнік (па-харвацку: Dubrovnik, па-італьянску: Ragusa, па-далмацку і па-лацінску: Ragusa) — горад у Харватыі.

Месьціцца на беразе Адрыятычнага мора, на поўдні Далмацыі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дуброўніцка-Нерэтванскай жупаніі. Насельніцтва — 42 615 чалавек.

Дуброўнік
харв. Dubrovnik
Уверсе: Стары горад з мурам; другі шэраг зьверху: Палац Спонца (зьлева) і Княскі двор; трэці шэраг: Мінчэта (зьлева) і Катэдра; унізе: Страдун
Уверсе: Стары горад з мурам; другі шэраг зьверху: Палац Спонца (зьлева) і Княскі двор; трэці шэраг: Мінчэта (зьлева) і Катэдра; унізе: Страдун
Дуброўнік Дуброўнік
Герб Дуброўніку Сьцяг Дуброўніку
Дата заснаваньня: VII стагодзьдзе
Краіна: Харватыя
Кіраўнік: Andro Vlahušić[d]
Плошча: 21,35 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 42 615 чал.
шчыльнасьць: 1996,02 чал./км²
Тэлефонны код: +385 020
Паштовы індэкс: 20000
Нумарны знак: DU
Геаграфічныя каардынаты: 42°38′25″ пн. ш. 18°6′30″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.10833° у. д. / 42.64028; 18.10833 18°6′30″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.10833° у. д. / 42.64028; 18.10833
Дуброўнік на мапе Харватыі
Дуброўнік
Дуброўнік
Дуброўнік
Дуброўнік Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dubrovnik.hr/

Стары горад Дуброўніку быў уключаны ў 1979 годзе ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Ён лічыцца адным зь дзесяці найлепш захаваных сярэднявечных гарадоў, абкружаных мурам, у сьвеце.

Гісторыя

Дуброўнік 
Рагуза (Дуброўнік) на малюнку 1487 году.

Лічыцца, што Дуброўнік (Рагуза) быў заснаваны ў VII стагодзьдзі ўцекачамі з Эпідаўру, які быў разбураны аварамі, або славянамі. Паселішча эпідаўраўцаў знаходзілася на невялічкай высьпе, якая называлася Ляўс і была аддзеленая ад кантынэнту каналам. Крыху пазьней насупраць выспы вырасла славянскае паселішча, якое назыалася Дубрава. У VII—X стагодзьдзях Рагуза знаходзілася пад уладай Бізантыі, але захоўвала пэўную самастойнасьць. Паступова раманскае і славянскае насельніцтва зьмяшалася, на месцы высахлага ў XII стагодзьдзі каналу была пракладзена галоўная вуліца гораду — Страдун.

У 1205–1358 гадох горад апынуўся пад уладай Вэнэцыянскае рэспублікі. У гэты час горад становіцца важным пастаўшчыком скураў, воску, срэбра і іншых мэталаў для Вэнэцыі. У 1235 годзе была ўведзена новая сыстэма кіраваньня горадам: князь (рэктар), які абіраўся на месяц, — Малое веча — Вялікае веча — Рада прызначаных (Сэнат). У студзені 1348 году ў Дуброўніку адбылася ўспышка чумы.

У сярэдзіне XIV стагодзьдзя ў Дуброўніку сфармавалася арыстыкратычная рэспубліка, дэвізам якой быў «Свабода, або сьмерць!». У 1358 годзе Вэнэцыя пацярпела паразу ад вугорскага караля Лаяша Вялікага, і Дуброўнік прызнаў сюзэрэнытэт Вугоршчыны, які, аднак, ня быў істотным.

Найвышэйшага росквіту Рэспубліка дасягнула ў XV—XVI стагодзьдзях, умела балянсаваўшы паміж Вэнэцыяй і Асманскай імпэрыяй і выгадна гандляваўшы ў Міжземнамор’і. Мясцовыя купцы бывалі таксама і ў Індыі, і ў Амэрыцы.

6 красавіка 1667 году ў Рагузе адбыўся моцны землятрус, у якім загінула 5 тысячаў чалавек, у т.л. глава Рэспублікі — рэктар (князь). Большасьць будынкаў была разбурана, але паступова горад быў адбудаваны і набыў сучасны выгляд.

У 1806 годзе Дуброўнік (Рагуза) быў захоплены французамі, і праз два гады рэспубліка была ліквідавана. Але ўжо ў 1814 годзе ў горад увайшлі аўстрыйскія войскі, і ў 1815, у выніку пагадненьняў, заключаных на Венскім кангрэсе, Дуброўнік увайшоў у склад Аўстрыйскае імпэрыі.

У 1918 годзе, па сканчэньні Першай сусьветнай вайны і распадзе Аўстра-Вугоршчыны, горад, які цяпер стаў афіцыйна называцца Дуброўнік, увайшоў у склад Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў, якая ў 1929 годзе становіцца Югаславіяй.

У 1979 годзе старая частка гораду была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Дуброўнік моцна пацярпеў падчас Вайны Харватыі за незалежнасьць (1991—1995 гг.). Па яе сканчэньні ў горадзе былі праведзены маштабныя рэстаўрацыйныя работы, і ён стаў адным з найважнейшых турыстычных цэнтраў Харватыі.

Транспарт

Аэрапорт Дуброўніку разьмешчаны за 22 км на поўдзень ад гораду і зьяўляецца трэцім паводле велічыні ў Харватыі.

Канатная дарога злучае Дуброўнік з гарой Срдж.

Дзяржаўная аўтадарога 8 у паўночным кірунку вядзе праз мост Франьё Туджмана да граніцы з Босьніяй і Герцагавінай, а ў паўднёвым — праз аэрапорт да граніцы з Чарнагорыяй.

Гаспадарка

На 2020 год у Дуброўніку месьціўся марскі грузаперавозчык «Атлянтычнае плаваньне».

Славутасьці

Стары горад Дуброўніку
Old City of Dubrovnik*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Дуброўнік 
Выгляд на Стары порт
Краіна Харватыя
Тып культурны
Крытэры i, iii, iv
Спасылка 95
Рэгіён** Дуброўніцка-Нерэтванская жупанія Харватыі
Каардынаты 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. / 44.88056; -15.61611 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. / 44.88056; -15.61611
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1979  (3-я сэсія)
Падаўжэньне 1994
У небясьпецы 1991—1998
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО
  • Стары горад з шматлікімі будынкамі ў гатычным, рэнэсансным і барочным стылях.
  • Гарадзкі мур (XII стагодзьдзе) з бастыёнам Бокар, фартэцыяй Мінчэта, фортам Сьвятога Яна і брамамі Піле і Плочэ.
  • Катэдра
  • Касьцёл Сьвятога Блязыюса — у гонар заступніку гораду
  • Касьцёл Сьвятога Спаса
  • Касьцёл Сьвятога Ігнацыя
  • Кляштар і касьцёл дамініканаў
  • Кляштар і касьцёл францішканаў
  • Кляштар Сьвятой Кляры
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Дабравешчаньня (сэрбская)
  • Страдун — галоўная пешаходная вуліца гораду
  • Пляц Ложы — галоўны пляц Старога гораду
  • Пляц Гундуліча з помнікам паэту
  • Княскі двор
  • Палац Спонца
  • Вялікі і Малы фантан Анофрыя
  • Калёна Ролянда

Музэі

Гарады-сябры

Асобы

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дуброўнік  Дуброўніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Дуброўнік ГісторыяДуброўнік ТранспартДуброўнік ГаспадаркаДуброўнік СлавутасьціДуброўнік Гарады-сябрыДуброўнік АсобыДуброўнік ГалерэяДуброўнік КрыніцыДуброўнік Вонкавыя спасылкіДуброўнікІтальянская моваАдрыятычнае мораДалмацкая моваДалмацыяДуброўніцка-Нерэтванская жупаніяЛацінская моваХарватыяХарвацкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар КраўцэвічРодная моваГенадзь ШутаўПольшчаСунізмMac OSАральны сэксЛюдміла ПайдушакаваНатальля АрсеньневаЖанчына зьверхуНаступствы Чарнобыльскай катастрофыЖанчына з жанчынайСяброўстваРасейская акупацыя БеларусіБеларускі рубельПамылкаЦарква Сьвятога Духа (Менск)ФінансыApple Inc.Знак роўнасьціНовая зямляЖак Карт’еАкторы парнафільмаўМаркёрБеларусьМаксім БагдановічБеларускі клясычны правапісЖыве Беларусь! (песьня).anТравеньІсак НьютанHTMLВіктар МарціновічРаман СкірмунтGoogleКімбарІмёны ліцьвінаўЧэрыкаўБітва пры Чашніках (1567)AC/DCJavaНапалеон ОрдаДвукосьсеЛаскаценьТэхналёгіяМы выйдзем шчыльнымі радаміВасіль ЖуковічАнтон Сокал-КутылоўскіВаленштайн (п’еса)Красная ВёскаБаркэмпНаваградак.neКунілінгусРодныя гоні (1927)Зянон Пазьняк13 чэрвеняПанямоньJi (дыграф)Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Рэвалюцыя гвазьдзікоўІнтэрнэтГерой Беларусіmrwlq🡆 More