Югаславія

Югасла́вія (па-сэрбску і македонску: Jугославиja, па-харвацку, басьнійску і славенску: Jugoslavija) — найменьне дзяржавы паўднёваславянскіх народаў, якое на працягу амаль усяго XX стагодзьдзя ўжывалася ў адносінах да трох дзяржаваў, што ўзьнікалі на Балканскай паўвысьпе.

  • Першая Югаславія, заснаваная пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе як Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (Каралеўства СХС), а ў 1929 годзе перайменаваная ў Каралеўства Югаславію, пасьля перавароту Аляксандра Карагеоргіевіча. Кароль знаходзіўся пад уплывам сеткі тэрарыстычнай арганізацыі «Чорная рука». Пераварот быў зьдзейсьнены пасьля зьмены вайсковага кіраўніцтва. Праіснавала пад гэтай назвай да 1941 году. Першапачатковае дзяржаўнае ўтварэньне вядомае пад назвай Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў.
  • Другая Югаславія — сацыялістычная дзяржава, заснаваная адразу пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1945 годзе пад назвай Дэмакратычная Фэдэрацыйная Югаславія, пасьля з 1946 году Фэдэрацыйная Народная Рэспубліка Югаславія, і нарэшце з 1963 году Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія (СФРЮ). Праіснавала да 1992 году, калі чатыры з шасьці фэдэрацыйных рэспублік самавольна выйшлі са складу фэдэрацыі.
  • Трэцяя Югаславія мела назву Саюзная Рэспубліка Югаславія (СРЮ) і існавала на тэрыторыі Сэрбіі (уключна з Ваяводзінай і Косавам) і Чарнагорыі з 1992 да 2003 году. у 2003 годзе дзяржава перайменаваная ў Сэрбію і Чарнагорыю. Назва Югаславія канчаткова выйшла з афіцыйнага ўжытку.
Югаславія
Зьмена межаў Югаславіі на працягу XX ст.

Дзяржаўнаю мовай Югаславіі ў выніку працы сэрбскіх ды харвацкіх лінгвістаў першапачаткова была сэрбскахарвацкая мова (часам называецца харвацкасэрбская). Пасьля Другой сусьветнай вайны мовы саюзных рэспублік былі абвешчаныя раўнапраўнымі ў статусе, аднак сэрбская мова карысталася адноснай перавагай. Асноўнае насельніцтва — паўднёвыя славяне: сэрбы, харваты, славенцы, македонцы, а таксама неславянская народнасьць — альбанцы.

Глядзіце таксама

  • Гісторыя Югаславіі
  • Гісторыя Сэрбіі
  • Гісторыя Харватыі
  • Гісторыя Босьніі і Герцагавіны
  • Гісторыя Славеніі
  • Гісторыя Македоніі
  • Гісторыя Чарнагорыі

Вонкавыя спасылкі

Югаславія  Югаславіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Балканская паўвыспаБасьнійская моваДзяржаваМакедонская моваПаўднёвыя славянеСлавенская моваСэрбская моваХарвацкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УкраінаНёман (1945)Пятро ВасючэнкаГрушаСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьМагілёўVirusTotalТравеньСяргей ГрахоўскіЮры ГедыгольдСэксДавойнаСудзімонтавічыПадвойнае пранікненьнеГердут (імя)Язэп ЛёсікКлеапатраПераахаладжэньнеКантрабандаРадзівілыГісторыя ВільніПолымя (часопіс)Максім БагдановічПан ТадэвушУкраінская моваЁдзкі сельсаветАльгімонтМагіла льва (паэма)ЗлучнікГішпаніяПачобуты-АдляніцкіяМэдыяВікіВіетнамБутырык (імя)Дарыюс АларуСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРНацыяналізм120-я зэнітна-ракетная брыгадаБеларускі рубельТалімонт (імя)Парнаграфія ў МалдовеАксана СаўчукМіндоўгПарнаграфія ў ЭўропеПастава на каленяхАнатоль ВялюгінАнатоль КудравецСядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (Беніца)Вэб-дызайнШахцёр СалігорскЛеа ЛексісЎ.neКрамаМікола ПапекаМерачІгнат ДамейкаФіліпіныКаскадныя табліцы стыляўЛетувізацыяISO 4217Дэклярацыя аб незалежнасьці Рэспублікі МалдоваІван МележМікола ПракаповічВасіль ІгнаценкаДурбанВалянцін АкудовічНовая зямляІван ПташнікаўПрыслоўеУладзімер ДубоўкаІвана-ФранкоўскСпакусьнікі🡆 More