Атлянтычнае Плаваньне

18°5′22″ у. д. / 42.6525° пн. ш.

18.08944° у. д. / 42.6525; 18.08944

«Атлянты́чнае пла́ваньне» — марскі грузаперавозчык Харватыі, заснаваны ў траўні 1955 году ў Дуброўніку.

«Атлянтычнае плаваньне»
харв. Atlantska plovidba
Атлянтычнае Плаваньне
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы ЗБ: ATPL
Заснаваная 27 траўня 1955 (68 гадоў таму)
Уласьнікі Ігар Білбія (10,07%), Асяродак перабудовы і продажаў Харватыі (10,05%)
Краіна Харватыя
Разьмяшчэньне Дуброўнік
Адрас вул. Антэ Старчэвіча, д. 24
Ключавыя фігуры Ігар Білбія, Марко Даміян
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі марскія грузаперавозкі
Абарачэньне Атлянтычнае Плаваньне427,829 млн кунаў (2019 год; $64,473 млн)
Апэрацыйны прыбытак Атлянтычнае Плаваньне-1,596 млн кунаў (2019 год; -$240,5 тыс.)
Чысты прыбытак Атлянтычнае Плаваньне-1,87 млн кунаў (2019 год; -$281,8 тыс.)
Лік супрацоўнікаў 38 (2020 год)
Даччыныя кампаніі «Атлянт Агент»

На 2020 год статутны капітал прадпрыемства складаў 418,656 млн кунаў ($60,046 млн). Агулам выпусьцілі 1 395 520 паёў намінальнай вартасьцю па 300 кунаў ($43). За 2019 год перавезьлі 7,67 тонаў грузаў. Зь іх звыш 60% склаў вугаль, звыш 20% — сыпкія грузы, каля 10% — жалезная руда і рэшту — збожжа.

Флёт

На 2020 год флёт «Атлянтычнага плаваньня» налічваў 12 азіяцкіх караблёў-навалачнікаў, зь якіх 8 плавала пад сьцягам Маршалавых астравоў. Іх выпусьцілі з 2008-га па 2016 год. Зь іх 7 вырабілі ў Кітаі. Найбольшым быў навалачнік-лёдакол «Міхо Працат» падымальнасьцю 79 964,5 тоны і ёмістасьцю 94 012,3 кубамэтры, які выпусьцілі ў 2008 годзе. Найменшым — «Дубрава» на 38 703,1 тоны, які вырабілі ў 2015 годзе.

Назва Падымальнасьць (тонаў) Сьцяг Год выпуску Месца вырабу Даўжыня, шырыня, глыбіня (мэтраў)
«Аргосы» 79 222,6 Атлянтычнае Плаваньне  2012 Наньтун (прав. Цзянсу, Кітай) 229 / 32,26 / 20,25
«Астарэя» 57 552,5 Атлянтычнае Плаваньне  2012 Чханвон (Паўднёвая Карэя) 190 / 32,26 / 18,5
«Држыч» 53 414,4 Атлянтычнае Плаваньне  2009 Ханой (Віетнам) 190 / 32,26 / 17,5
«Дубрава» 38 703,1 Атлянтычнае Плаваньне  2015 Ухань (прав. Хубэй, Кітай) 179,95 / 32 / 15
«Загрэб» 79 898,7 Атлянтычнае Плаваньне  2008 Наньтун (Кітай) 228,99 / 32,26 / 20,25
«Лібэртас» 75 213 Атлянтычнае Плаваньне  2008 Шанхай (Кітай) 225 / 32,26 / 19,6
«Міхо Працат» 79 964,5 Атлянтычнае Плаваньне  2008 Цзінцян (прав. Цзянсу, Кітай) 229 / 32,25 / 20,26
«Рэвелін» 38 795,4 Атлянтычнае Плаваньне  2016 Ухань (Кітай) 180 / 32 / 15
«Слано» 57 494,9 Атлянтычнае Плаваньне  2012 Чханвон (Паўднёвая Карэя) 190 / 32,26 / 18,5
«Стон» 57 480 Атлянтычнае Плаваньне  2012 Чханвон (Паўднёвая Карэя) 190 / 32,26 / 18,5
«Сьвяты Ўласі» 53 529,5 Атлянтычнае Плаваньне  2009 Ханой (Віетнам) 190 / 32,26 / 17,5
«Ярдан» 79 335,5 Атлянтычнае Плаваньне  2012 Наньтун (Кітай) 229 / 32,26 / 20,25

Уласьнікі

На 31 сьнежня 2018 году 10 найбольшых пайшчыкаў валодалі 43,81% паёў АТ «Атлянтычнае плаваньне»: 1) Ігар Білбія — 10,07%, 2) Асяродак перабудовы і продажаў Рэспублікі Харватыя — 10,05%, 3) зборны даверны рахунак АТ «Загрэбскі банк» — 4,3%, 4) Душко Владовіч-Рэлья — 4,04%, 5) Жэлімір Ўскокавіч — 3,71%, 6) Влаху Лонза — 3,49%, 7) Дамір Шмок — 2,37%, 8) Банк «Харватыя» — 2,37%, 9) Хрвое Еркавіч — 1,79%, 10) Банк «Адыко» (Аўстрыя) — 1,62%.

Мінуўшчына

У траўні 1955 году ў Дуброўніку (Народная Рэспубліка Харватыя, Фэдэратыўная НР Югаславія) заснавалі марскога грузаперавозчыка «Атлянтычнае плаваньне». Паводле Рашэньня сходу Дуброўніка, пры падзеле флёту дзяржаўнай «Югалініі» (Рыека) прадпрыемства атрымала 7 вугальных параходаў агульным водазьмяшчэньнем 35 038 рэгістровых тонаў і сярэднім узростам 35 гадоў, што разьвівалі хуткасьць да 8 вузлоў. 19 сьнежня 1955 году ў Дуброўнік прыбыў 1-ы карабель «Банія». Да сакавіка 1956 году прыбыла яшчэ 5 караблёў. У 1957 годзе прынялі апошні 7-ы карабель. Два зь 7 караблёў перавялі на паліва замест вугалю. У 1959 годзе прадпрыемства адчыніла Каледж марской навігацыі ў Дуброўніку. Да 1961 году «Атлянтычнае плаваньне» набыло 8 новых караблёў і прадало 5 старых на мэталалом. У 1961 годзе набылі 7 патрыманых караблёў, сярод якіх 3 пасажырскія лайнэры для плаваньня ў Ангельшчыну. У 1964 годзе адчынілі Каледж марскіх інжынэраў у Дуброўніку. На 1965 год флёт «Атлянтычнага плаваньня» дасягнуў 20 караблёў агульным водазьмяшчэньнем 183 000 рэгістровых тонаў і сярэднім векам 17 гадоў. Адначасна на вэрфі Спліта заказалі 2 сухагрузы па 17 000 рэгістровых тонаў. У 2-й палове 1960-х гадоў яшчэ 2 падобныя судны пабудавалі ў Трыесьце (Італія). Таксама на Трогірскай верфі збудавалі 2 лайнэры. У 1969—1974 гадах заказалі 7 новых караблёў паводле «Гішпанскай праграмы». У 1970 годзе сьпісалі ў мэталалом апошні зь 7 першых караблёў прадпрыемства. У 1975 годзе сярэдні верк флёту «Атлянтычнага плаваньня» скараціўся да 7,5 гадоў. У 1976 годзе атрымалі найбольшы сухагруз «Ярдан». У траўні 1977 годзе з Рыецкай вэрфі «3 траўня» даставілі навалачнік «Герцэгавіна» падымальнасьцю 30 000 тонаў, які стаў першым з аўтаматызаваным рухавіковым аддзяленьнем. У 1985 годзе атрымалі карабель «Млет» у Спліце і 4 караблі памерам панамакс, што разам мелі падымальнасьць 310 000 тонаў. Сярод тых караблёў былі 2 судны па 71 000 тонаў для кантэйнэраў і сухіх грузаў. Іх вырабілі ў Рыецы і пазьней зафрахтавалі для перавозак з Паўночнай Эўропы ў Канаду. У 1986 годзе ў Дуброўніку заснавалі Марскі ўнівэрсытэт. Пры канцы 1980-х гадоў «Атлянтычнае плаваньне» набыло карабель «Куціна» з грузавым кранам і пад’ёмнікам на барту. У 1990-я гады пабудавалі падобны карабель «Груж», а затым набылі аднолькавыя «Песьню каханьня» і «Ліст каханьня». У 1991—1995 гадах на час вайны Харватыі за незалежнасьць флёт прадпрыемства зарэгістравалі на Мальце. У 1-й палове 2000-х прадалі 9 старых караблёў і пабудавалі новыя сухагрузы «Олуя» і «Сьвяты Мікола І». Таксама набылі патрыманыя караблі «Орсула» і «Колачэп». У 2000 годзе заснавалі сумеснае агенцтва грузаперавозак. У ліпені 2001 году набылі новы сухагруз «Пятніца», пасьля чаго агульны танаж «Атлянтычнага плаваньня» вырас да 779 378 тонаў, што было найбольшым паказьнікам за ўвесь час. У 2003 годзе стварылі агенцтва падарожжаў. У 2005 годзе заснавалі чартэрнага паветранага перавозчыка, для якога набылі 3 самалёты. Таксама набылі 2 гасьцініцы — «Лапад» у Дуброўніку і «Вялікую» на востраве Лопуд. 1 ліпеня 2005 году пад кіраўніцтвам амэрыканскай «Хілтан» аднавілі «Імпэрскую» гасьцініцу ў Дуброўніку. У 2006 годзе адчынілі Справавы цэнтар «Атлянт».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Атлянтычнае Плаваньне ФлётАтлянтычнае Плаваньне УласьнікіАтлянтычнае Плаваньне МінуўшчынаАтлянтычнае Плаваньне КрыніцыАтлянтычнае Плаваньне Вонкавыя спасылкіАтлянтычнае ПлаваньнеГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)ВікіпэдыяПінскКраснаярскСьцепаніда СьцепанюкАдэльбэрт фон ШамісаНаваградакПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Чорны замак Альшанскі1993РасейцыГеалёгіяЛубінВульканБеларускае нацыянальнае адраджэньнеПарма (футбольны клюб)ŁАляксандар фон ГумбальтЛапенеўцыДарога Р6 (Беларусь)СпадарКаханьне без пранікненьняХрысьціянстваКарым Абдул-ДжабарСядзібаToyotaСакрамэнталіяАзэрбайджанЛеў XПрэспанскае пагадненьнеЛяхавічыКазімер ЛышчынскіІвацэвіцкі раёнКаменяломнікакветныяМусульманскі каляндарЭкзархатКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыКалі-югаКірыліцаПрымакі (п’еса)ШумэрТора (імя)Стакгольм19891699ПрыназоўнікМіжнародная сыстэма СІТаталітарызмMicrosoft WindowsБахрэйнРымская імпэрыяМанМерчыцкі сельсаветДаўгаЛявон ВольскіМаёнтакУпсальскі ўнівэрсытэтМурманскАльтэнаІндаэўрапейцыВацлаў ІваноўскіЛільБяроза (горад)ВыклічнікЖорсткая парнаграфіяЗборная Канады па футболеАднадольныяБерасьцейскі раён🡆 More