Сфэра Паслугаў

Сфэра паслугаў — галіна эканомікі, што складаецца з усіх тыпаў камэрцыйных паслугаў.

Менавіта сфэра паслугаў займае ў эканамічна разьвітых краінах асноўную частку эканомікі (больш за 50%). Астатнімі галінамі эканомікі прынята лічыць прамысловасьць і сельскую гаспадарку.

Сфэра паслугаў — зборная абагульняючая катэгорыя, якая ўлучае разнастайныя тыпы паслугаў, якія вырабляюцца прадпрыемствамі, арганізацыямі, а таксама фізычнымі асобамі.

Сфэра паслугаў часта прылічаюць да постіндустрыяльнага эканамічнага ўкладу. У старажытныя часы грамадзкае аказаньне паслугаў было ня разьвіта. Таварны абмен і гандаль ажыцьцяўляліся, галоўным чынам, у выглядзе гатовых вынікаў сельскагаспадарчай ці рамеснай працы.

З эвалюцыяй чалавецтва, навукова-тэхнічнага прагрэса, мэханізаваньня і аўтаматызацыі фізычнай працы, сфэра паслугаў набірае тэмпы свайго разьвіцьця і становіцца ключавым сэктарам эканомікі. У постіндустрыяльнай эканоміцы асноўныя нявырашаныя задачы знаходзяцца як раз у сфэры кіраваньня тэхнікай, арганізацыі, разьмеркаваньні гатовай прадукцыі. У 21 стагодзьдзі асаблівае разьвіцьцё і каштоўнасьць набывае інтэлектуальная праца чалавека. Падзел інтэлектуальнай працы стварае велізарную колькасьць спэцыяльнасьцяў і прафэсіяў, якія патрабуюць высокай навуковай падрыхтоўкі, вялікі лік працоўных месцаў, высокую ступень інтэграцыі сумесных чалавечых высілкаў, рост грамадзкага дабрабыту. Дадзеныя тэндэнцыі напроста датычаць сфэры паслугаў і кіраваньня, што абумоўлівае яе паскораны рост адносна больш старых сфэраў дзейнасьці чалавека. Для сфэры паслугаў характэрныя больш высокія прыбыткі, чым для прамысловага, і пагатоў, сельскагаспадарчага сэктараў эканомікі. Спэктр паслугаў увесь час пашыраецца і займае ўсё большае месца ў ВНП дзяржаваў.

Прыклады паслугаў

  • Жыльлёва-камунальныя паслугі
  • Страхаваньне
  • Гандаль
  • Электразабесьпячэньне
  • Банкаўскія паслугі
  • Інфармацыйныя паслугі
  • Арэндадаўства
  • Ахова
  • Турыстычныя паслугі

Глядзіце таксама

  • Асноўныя эканамічныя ўклады

Tags:

ПаслугаПрамысловасьцьСельская гаспадарка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ҐПарнаграфія ў сецівеЛагойскЛастаўчына гняздоІзраільГенадзь ПашкоўЯкасныя прыметнікіГрыгарыянскі каляндарМужчына зьверхуКропка (знак прыпынку)Беларускі студэнт (1923)Вэб-сайтЛетувіская моваПіт ПаўлаўСакрат ЯновічЯўгенія ЯнішчыцТыльзытБеларусы15 красавікаКарынцкая затокаМарыя МартысевічЮрась ШамецькаВасіль ЖуковічНовы СадБука (імя)Кейстут (імя)Андрэй ФедарэнкаТалінскі портЛеў СапегаЛетува190820 красавікаМаксім ЛужанінМостЧорны кот (арганізацыя)ВухаГражына (неадназначнасьць)Родная моваРаскіданае гняздо (п’еса)ЗлучнікМікола КупрэеўЕрусалімULISЛічбыТарас ШаўчэнкаКанюшынаМольЛітВіетнамская мова10 красавікаГраматычнае значэньнеАлаіза ПашкевічАрцём Вярыга-Дарэўскі1923Каскадныя табліцы стыляўКастрычнікПастава на каленяхСям’яУніфікаваная назва рэсурсуВікікрыніцыВіртуальная рэальнасьцьRSSІксвідэаКанстытуцыя БеларусіРэспубліка КітайАкіян.uzІнфармацыйныя тэхналёгііВыказьнікПагоняАлесь РазанаўБанк гандлёвы капіталКасіў Ясь канюшыну🡆 More