Даўга

Даўга, Дава, Доўг — мужчынскае імя і вытворнае прозьвішча.

Daugo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дава, Доўг
Зьвязаныя імёны Давейка, Даўгіла, Даўбор, Даўбарт, Давіл, Давінь, Давойна, Даўгайла, Даўгер, Даўгерд, Даўгод, Даўгоўд, Даўгін, Даўгінт, Даўконт, Даўлюд, Даўмен, Даўмонт, Доўнар, Даўспрунг, Даўят
Міндоўг
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўга»

Паходжаньне

Даўга або Дава (Daugo, Daugjis, Davo) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -даў(г)- паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Давейка (Давіка), Даўгіла (Дагіла, Догель), Даўбар (Даўбір, Дабар), Даўбарт, Давіл, Давінь, Даўгайла (Дагала), Даўгер (Даўер), Даўгерд (Даўгард), Даўгод (Даўгот), Даўгоўд, Даўгін, Даўмен, Даўмонт (Даўмунд, Даўмунт, Дамунт, Домунд), Даўят, Міндоўг. Адзначаліся германскія імёны Davico, Dagila (Dahilo, Degel), Dauber (Daber), Daubert, Davila (Dauwila), Dawin (Dauwin), Dagalo, Dauharjis (Dauer, Daherr), Daugaard, Dagott, Dagaud, Dagin, Dauman, Damondus (Damundus), Dowyatt (Daviato), Mendoch.

У Прусіі бытавалі імёны Dogel / Daugil / Dawgill / Dawgil (1309, 1344, 1354, 1358, 1397 і 1407 гады), Daugin (1364 год), Dawille (1398 год).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hannus Dolge (5 чэрвеня 1414 году); Dowgone (16 красавіка 1444 году); оу Лидском повете землю пустую тяглую на има Довкговщину (17 сакавіка 1514 году); боярина сомилиского ж Якуба Довкговича (19 студзеня 1516 году); Тырвидъ Довкговичъ, Петръ Довкгович (1528 год); два чоловеки отъчызныхъ… а Юxъна Даугевича (27 кастрычніка 1538 году); Гринь, Кузьма Долговичи (1563 год); Михно Долговичъ (1566 год); земянка гсдръская повету Менского Ганна Станиславовна Довкговна Павловая Гербовая… брат дей мой рожoный на име Мартин Станиславович Довкгович… своих трох члвеков, то ест на име Гришка Девкгу (24 лютага 1590 году); p. Ian Dawwa… połowa p. Dawwowi… зanu Ianowi Dawwie (1701 год); Daugowicze (1744 год).

Носьбіты

  • Якуб Доўгавіч — суміліскі баярын, які ўпамінаецца ў 1516 годзе
  • Тырвід Доўгавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Пётар Доўгавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Аршуля Тамашаўна і Мацей Юр’евіч Даўевічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца паміж 1589 і 1590 гадамі

Даўговічы (Dougowicz) — прыгонныя зь вёскі Дубнікаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

На гістарычнай Троччыне існуе места Доўгі (Даўгі), на гістарычнай Вількаміршчыне — вёска Даўгішкі. У гістарычнай Прусіі каля Караляўцу існавала вёска Дэваў (Devau).

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Даўга ПаходжаньнеДаўга НосьбітыДаўга ЗаўвагіДаўга КрыніцыДаўга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.neМарыя АнтуанэтаАлаіза ПашкевічРаман СкірмунтАнатоль ІвашчанкаТранснацыянальная карпарацыяАдвечным шляхамУрліхЭўразьвязБеларуская граматыка для школ (1918)УНІАНМікола КупрэеўВугорская моваГама (літара)MelbetАндрусь ГорватRSSСэксВасіль БыкаўПятро ВасючэнкаВалошкаЗнак рашоткі (актаторп)Карл МарксДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Адольф ГітлерVPNЭйкаМастурбацыяАбудМастацкая літаратураХвойнікіЖаночая рыфмаАлесь РазанаўЗлучаныя Штаты АмэрыкіФундацыя «Вікімэдыя»ГальвідЯнка КупалаМікола МятліцкіАляксандар ЛукашэнкаСямейства (біялёгія)Уладзімер КонанСуботнікіФізычная падрыхтаванасьцьЛагойскJavaБудынакВыказьнікДабрыняСмаленскКурыцаАксана БязьлепкінаЧэрвеньБярозка (часопіс)Віктар МарціновічМікола ГамолкаВольная Беларусь (рух)СамасейПорнасайтГомельГеральдыкаАлесь КажадубАс (імя)СалігорскЛюдвік Канстантын ПацейЛютыАркадзь МаўзонІгар СідарукЭліза Ажэшка🡆 More