Сумілішкі: мястэчка ў Летуве

Сумілішкі (лет.

Semeliškės) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Стрэве. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 580 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на поўдзень ад Электрэнаў.

Сумілішкі
лац. Sumiliški
лет. Semeliškės
Касьцёл
Касьцёл
Сумілішкі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Сумілішкаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Электрэнскі
Насельніцтва: 580 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°40′0″ пн. ш. 24°39′30″ у. д. / 54.66667° пн. ш. 24.65833° у. д. / 54.66667; 24.65833 24°39′30″ у. д. / 54.66667° пн. ш. 24.65833° у. д. / 54.66667; 24.65833
Сумілішкі на мапе Летувы
Сумілішкі
Сумілішкі
Сумілішкі
Сумілішкі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сумілішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Лаўрына, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Назва

Суміла (Sumila) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова сом- (сум-) (імёны ліцьвінаў Соман, Сомалт; германскія імёны Sumuni, Somold) паходзіць ад стараісьляндзкага some 'гонар'.

Тапонім Сумілішкі выводзяць ад асабовага імя.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Сумілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1501 годзе ў Сумілішках збудавалі першы касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сумілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 29 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сумілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 410 чал., зь іх 300 каталікоў, 40 праваслаўных і 70 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 580 чал.

Турыстычная інфармацыя

Сумілішкі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Царква-мураўёўка

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Лаўрына (1774)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Мікалая (1894—1895; мураўёўка)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сумілішкі НазваСумілішкі ГісторыяСумілішкі НасельніцтваСумілішкі Турыстычная інфармацыяСумілішкі КрыніцыСумілішкі Вонкавыя спасылкіСумілішкіВіленскі паветЛетуваЛетувіская моваМястэчкаЭлектрэнскае самакіраваньнеЭлектрэны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МузыкаЯварАлесь ГарунАгурокХрапунскі сельсавет1384Унівэрсальны чалавекЧэрвеньБраўзэрКрумкач27 сьнежняМарвін ХімэерРычард IПаўночная АмэрыкаПортуГадзьПарнафільм2010МосКопны судАдольф ГітлерІсламЦмок23 чэрвеняЯўхім КарскіДорыс ЛесінгПарнафільм у ФранцыіАнь543Джыда.toАлегДалас МэвэрыксГуда (імя)Нью-ДжэрзіВагінальны сэксМішэль АбамаРэал Бэтыс СэвільляГердзень (імя)Янка КупалаЧэлес1950Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)КапіталізмX (сацыяльная сетка)Рэч ПаспалітаяАўкштайтыБагоўкаСлоікМэрая КэрыГалоўная старонкаСьпіс гарадоў БеларусіМаргарэт ТэтчэрСяргей Паўлавіч АбламейкаУладзімер МархельДэбі робіць ДалясМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеКупал-цыбулінаВіленскі мэтрапалітэнНазоўнікРамэнВадзім СаранчукоўРасейская чыгункаЧорная дзіркаVerbumНавуковая фантастыка🡆 More