Мерач: мястэчка ў Летуве

Ме́рач (лет.

Merkinė) — мястэчка ў Летуве, пры ўтоку ракі Мерачанкі ў Нёман. Цэнтар староства Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 1434 чалавекі. Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.

Мерач
лац. Mierač
лет. Merkinė
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Мерач: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Мерачы


Магдэбурскае права: 7 сьнежня 1569
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аранскі
Насельніцтва: 1434 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′50″ пн. ш. 24°11′10″ у. д. / 54.16389° пн. ш. 24.18611° у. д. / 54.16389; 24.18611 24°11′10″ у. д. / 54.16389° пн. ш. 24.18611° у. д. / 54.16389; 24.18611
Мерач на мапе Летувы
Мерач
Мерач
Мерач
Мерач: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мерач — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Троччыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У пачатку 1920-х гадоў тут дыслякаваўся Беларускі асобны батальён у складзе войска Летувы. Да нашага часу захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XV—XVII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася меская ратуша, помнік архітэктуры XVI ст., зьнішчаны расейскімі ўладамі дзеля пабудовы царквы-мураўёўкі.

Назва

Тапонім Мерач утварыўся ад беларускіх словаў мярэча, морач — 'глухія зарасьці ў лесе'.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Meracz (1500 год); Maracz (1508 год); Меречъ Велики (1553 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Мерач упамінаецца ў XIV стагодзьдзі ў зьвязку з нападамі крыжакоў. Ён значыцца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагодзьдзі. У 1443 годзе тут збудавалі касьцёл. У інвэртары 1558 году ўпамінаецца «руская царква».

7 сьнежня 1569 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Мерачы Магдэбурскае права і герб з выявай аднарога. У пачатку XVII стагодзьдзя ў месьце заснавалі кляштар дамініканаў. У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза. У 1676 годзе гетман Міхал Казімер Пац заснаваў тут езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзыдэнцыю. Ад 1696 году працавала езуіцкая школа. У 1742—1746 гадох езуіты збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Крыжа.

У сярэдзіне XVIII ст. вакол Мерачы адзначаўся анкляў «рускай» этнаканфэсійнай супольнасьці. У 1767 годзе канонік віленскі і пісар вялікі Павал Ксавэры Бжастоўскі набыў маёнтак Мерач і пераназваў яго, паводле свайго імя, у Паўлаў. Неўзабаве Павал Ксавэры Бжастоўскі правёў на сваіх землях рэформы: вызваліў усіх сялянаў з-пад прыгону, стварыў выбарны сойм і распрацаваў Статут, а 4 красавіка 1791 году, за месяц да абвяшчэньня Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, выдаў Канстытуцыю Паўлаўскай рэспублікі.

У 1791 годзе Мерач стаў цэнтрам павету. Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) утварылася Мерацкае ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мерач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі мескую ратушу, а ня яе месцы збудавалі царкву-мураўёўку. На 1882 год у Мерачы было 233 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мерач занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Мерач: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Беларускі асобны батальён на фронце Сярэя — Мерач, 1921 г.

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Мерач апынуўся ў складзе Летувы. У пачатку 1920-х гадоў тут разьмяшчаўся сакрэтны штаб чацьвертай апэратыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай партыі. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пс. «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафэсара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генэральным штабам летувіскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Летувой мела выступіць на летувіскім баку.

На 1931 год у Мерачы было 312 будынкаў, зь іх 24 мураваныя. У 1935 годзе тут прайшоў першы фэст народнай творчасьці «Дні даўніны» (лет. Senovės dienos).

За часамі Другой сусьветнай вайны 22 чэрвеня 1941 году цэнтар Мерачы значна пацярпеў ад бамбаваньня войскаў Трэцяга Райху. У 1941 годзе нацысты забілі тут каля 3 тысячаў жыдоў.

У 1989 годзе пачалося стварэньне мэмарыялу ахвярам савецкага тэрору — Мерацкай гары крыжоў, на якой стаяць 154 імянныя крыжы і капліца. У 1996 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб Мерачы. У 2009 годзе адзначалася 650-годзьдзе места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 2148 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1434 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Ратуша (XVI ст.)
  • Сынагога

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мерач НазваМерач ГісторыяМерач НасельніцтваМерач Турыстычная інфармацыяМерач ГалерэяМерач КрыніцыМерач ЛітаратураМерач Вонкавыя спасылкіМерачАліцкі паветАранскі раёнЛетуваЛетувіская моваМерачанкаМястэчкаНёман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тудаўлянскія гаворкіСыстэма кіраваньня зьместамMemento moriБанкаўскі рахунакЛазэрЮры ПадабедВялікабрытаніяДасьледаваньнеПраская вяснаВікіманіяМукачаваПадвойнае пранікненьнеРадаўніцаРадзівілы1705Беларускі клясычны правапісФундацыя «Вікімэдыя»Ойча нашСьпіс марак аўтамабіляўЭякуляцыяРатушаАндрэй ДынькоЛідзкае піваНаступствы Чарнобыльскай катастрофыГарнастайБДСМРэформа беларускага правапісу 1933 годуЛацінкаДраматургВаймарскі клясыцызм.nuАдукацыя ў БеларусіКамэрунСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУладзімер Арлоў (гісторык)ПанямоньПрозаЭратычнае мастацтваГімн Беларускай ССРГлеб ЛабадзенкаНовы ЗапаветБеларускае слова (1920)Бітва пад ВоршайСэксуальныя цацкіЛаскаценьДвукосьсеСьвятлана ЦіханоўскаяВольга ЧамаданаваРоварСтаражытнаруская моваУрліхСлановыяЭйгердСтаніслаў ЯроцкіНемежМікола КупрэеўБраціславаЛіцьвіныМасачусэтсГайла (імя)Зіновій Прыгодзіч🡆 More