Міхал Казімер Пац

Міхал Казімер Пац (каля 1624 — 4 красавіка 1682, Вака пад Вільняй) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Гетман польны (1663—1667) і вялікі літоўскі (1667—1682), ваявода віленскі (з 1669).

Міхал Казімер Пац
лац. Michał Kazimier Pac
Міхал Казімер Пац
Міхал Казімер Пац
Міхал Казімер Пац
Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1624
Памёр 4 красавіка 1682
Вака пад Вільняй
Пахаваны
Род Пацы
Бацькі Пётар Пац
Альжбета з Шэмэтаў
Дзейнасьць дыплямат

Быў старостам дынабурскім, геранёнскім, усьвяцкім і мерацкім; адміністратарам Магілёўскай эканоміі.

Біяграфія

Паходзіў з шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра, ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэмэтаў. Меў брата Крыштапа Жыгімонта, канцлера вялікага літоўскага.

Рана пачаў вайсковую службу. У 1649 годзе вызначыўся ў змаганьні з Багданам Хмяльніцкім. У 1658 годзе стаў каралеўскім палкоўнікам, у 1659 годзе — чашнікам, потым абозным вялікім літоўскім і рэгімэнтараў войскаў каронных.

У часы Швэдзкага патопу ваяваў з швэдамі ў Курляндыі. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667) вёў ваенныя дзеяньні супраць захопнікаў на землях Вялікага Княства Літоўскага. Браў удзел у баях з войскам Хаванскага, 11 ліпеня 1660 году штурмам вызваліў Вільню з-пад маскоўскай акупацыі, у сьнежні 1660 году атрымаў перамогу пад Шкловам.

У 1663 годзе суцішаў жаўнерскія хваляваньні, у час якіх загінуў гетман польны літоўскі Вінцэнт Корвін-Гасеўскі. У тым жа годзе за вайсковыя заслугі атрымаў урад ваяводы смаленскага і булаву гетмана польнага літоўскага.

У Задняпроўскую кампанію (1663—1664) здабыў Рослаў, разьбіў ваяводу Баратынскага каля Бранску. У часе рокашу Е. С. Любамірскага падтрымаў караля, але ня ўзяў удзелу ў бітве пад Мантвамі. Нягледзячы на гэта, у 1667 годзе атрымаў булаву гетмана вялікага. Быў у складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай пры падпісаньні Андрусаўскага замірэньня.

На пасадзе гетмана займаўся разьвіцьцём літоўскай артылерыі, а таксама выданьнем перапісаў, што рэгулявалі ўнутранае жыцьцё войска, дысцыпліну і вайсковы суд.

Разам з братам канцлерам Крыштапам Жыгімонтам Пацам ачольваў групоўку супраціўнікаў Радзівілаў, арыентаваўся на Аўстрыю. У 1668 годзе ўзначаліў у Вялікім Княстве Літоўскім шляхецкі рух, што падтрымліваў Міхала Карыбута Вішнявецкага. За часамі панаваньня М. Вішнявецкага меў вялікі ўплыў на ўрад Рэчы Паспалітай.

Супраціўнік Яна Сабескага, па пераможнай Хоцінскай бітве 1673 году адмовіўся браць удзел у наступнай вайне з туркамі. Праз год, калі Ян Сабескі ўзяў Бар, такім жа спосабам адмовіўся падтрымаць яго ў баявых дзеяньнях і з сваімі харугвамі адступіў у Вялікае Княства Літоўскае.

Ад каралевы і вялікай княгіні Марыі Казімеры атрымаў прапанову ажаніцца зь яе сястрой Марыяй Ганнай д'Арк'ен, якую падтрымаў К. Ж. Пац. Аднак нягледзячы на гэтую магчымасьць не пабраўся шлюбам.

Неспадзявана памёр 4 красавіка 1682 году ў Вацы пад Вільняй. Спачыў пад уваходам у заснаваны ім віленскі касьцёл сьвятых Пятра і Паўла. Асноўную частку тэстамэнту напісаў 4 ліпеня 1675 году.

Галерэя

Малярства

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт невядомага мастака XVII ст. з касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятраў і Паўла ў Вільні.

Графіка

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Міхал Казімер Пац БіяграфіяМіхал Казімер Пац ГалерэяМіхал Казімер Пац КрыніцыМіхал Казімер Пац ЛітаратураМіхал Казімер Пац162416824 красавікаВаявода віленскіВялікае Княства ЛітоўскаеВільняГетманГетман вялікі літоўскіГетман польны літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Галоўная старонка1200СамасейГепардГенадзь КарпенкаБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)Вэб-дызайнДаўгердІван МележРасейская моваІмпэратыўнае праграмаваньнеПераклад Бібліі СёмухіСтарабеларуская моваБеларуская краёвая абаронаВільготнасьць паветраСям’яТэхналёгіяЗьміцер БартосікДрама (аповесьць)Не загаснуць зоркі ў небеПарнаграфія ў Бразыліі.neЧорная дзіркаГорадняМікола МятліцкіПагоняЛукіскі пляцСьвятыЛюблінЯпоніяКанстытуцыйны суд СлаваччыныКаскадныя табліцы стыляўСямейства (біялёгія)Міхась ДаніленкаЭўрапейскі ЗьвязРадаслаў АстроўскіФранцішак СкарынаДругая сусьветная вайна48-ы батальён дапаможнай паліцыіЯгор КрэсРасейская акупацыя БеларусіБуда (будызм)Юрась ШамецькаУладзімер Карызна (паэт)Уладзімер Арлоў (гісторык)Арцём АрашонакВіленскі вакзал (Менск)Смаленскі паветЯзафат КунцэвічВячаслаў АдамчыкСямейныя традыцыі славян (манэты)Ойча нашНафтан НаваполацакСтарадубскі паветСэрбіяДаўгерд (імя)19 жніўня.comМікіта НайдзёнаўВольга КараткевічАдвечным шляхамУладзімер ПуцінБанкаўскі рахунакВершаваны памерІталіяЗаходняя ЭўропаISSNЛібан7-ZipБеларускі нацыянальны стройДзірман🡆 More