Вэнэцыянская Рэспубліка

Вэнэцыя́нская рэспу́бліка — сярэднявечная дзяржава, якая разьмяшчалася на выспах і ўзьбярэжжы паўночнай часткі Адрыятычнага мора, заселеных у V ст., у часы спусташальных набегаў барбарскіх плямёнаў на Паўночную Італію.

Вэнэцыянская рэспубліка
Serenissima Repubblica di Venezia
Вэнэцыянская Рэспубліка
697—1797 Вэнэцыянская Рэспубліка
 
Вэнэцыянская Рэспубліка
 
Вэнэцыянская Рэспубліка
Сьцяг Вэнэцыянскай рэспублікі Герб Вэнэцыянскай рэспублікі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Гімн Венецыі»
Месцазнаходжаньне Вэнэцыянскай рэспублікі

Вэнэцыянская рэспубліка ў 1796 годзе

Афіцыйная мова вэнэцыянская мова,
лацінская мова
Сталіца Вэнэцыя
Найбуйнейшы горад Вэнэцыя
Форма кіраваньня Алігархічная рэспубліка
Валюта Вэнэцыянская ліра

Мінуўшчына

Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі Вэнэцыянскія астравы разам з астатняй Італіяй падпалі пад уладу караля Адаакра, потым остготаў і, нарэшце, Усходняй Рымскай імпэрыі; нават пасьля ўварваньня лянгабардаў яны заставаліся яшчэ пад уладай Бізантыі. У 697 насельніцтва гэтай астраўной групы ўпершыню абрала пажыцьцёвую найвышэйшую службовую асобу, названую дожам (ад лацінскага — dux). Трэці вэнэцыянскі дож на просьбу рымскага папы абвясьціў вайну лянгабардам, аблажыў іх у Равэньне і, завалодаўшы гэтым местам, перадаў яго пад уладу бізантыйскага імпэратара. Аднак неўзабаве гэты дож быў забіты суграмадзянамі ў сваім палацы, і пасада дожа была скасаваная на пяць гадоў, але затым ізноў адноўленая ў сувязі зь неабходнасьцю мець вайсковага кіраўніка для абароны места. Аднак галоўным органам выканаўчай улады ў Вэнэцыі засталася гарадзкая Рада сарака. У часы бурнага палітычнага жыцьця рэспублікі ў 1172 была заснаваная Вялікая рада, якая складалася з выбарных натабляў, і з тых часоў зрабілася найвышэйшаю ўладай і значна абмяжоўвала магутнасьць дожаў і сіньёрыі (урадавай калегіі з шасьці радных). Агульны народны сход стаў склікацца толькі ў выключных выпадках, а ў 1423 быў скасаваны.

Крыжовыя паходы забясьпечылі Вэнэцыянскай рэспубліцы калясальны прырост багацьця і магутнасьці. Геаграфічнае становішча і палітычная беспрынцыповасьць дазволілі вэнэцыянцам атрымліваць выгаду з чужых войн і нажывацца за кошт пасярэдніцкага гандлю з варагуючымі адзін з другім бакамі. Вэнэцыя стварыла моцны флёт, і ейныя гандлёвыя факторыі разьмяшчаліся па ўсім Міжземнамор’і. Вэнэцыянскі дож Энрыка Дандалё ў пач. XIII ст. з выгадай для Вэнэцыі выкарыстаў крыжакоў Чацьвертага крыжовага паходу, накіраваўшы іх супраць ворагаў і гандлёвых супернікаў вэнэцыянцаў у абмен на правіянт і транспартныя паслугі. У выніку рыцары і вэнэцыянскія маракі разграмілі важны вугорскі гандлёвы горад Задар, а затым штурмам узялі Канстанцінопаль, захапіўшы велізарную здабычу ў сталіцы Бізантыі. Пры падзеле скоранай імпэрыі вэнэцыянцы атрымалі чвэрць ейных тэрыторыяў і багацьцяў, а таксама палову Канстантынопалю. У валоданьні вэнэцыянцаў апынулася мноства грэцкіх астравоў, правінцый і княстваў, якія распасьціраліся ад Адрыятычнага да Чорнага мораў, што дазволіла ім прыбраць да рук амаль увесь гандаль Эўропы з Азіяй. Тым ня менш, Вэнэцыя не змагла перашкодзіць падзеньню Лацінскай імпэрыі ў 1261, пасьля чаго бізантыйскія імпэратары далі шырокія гандлёвыя прывілеі генуэзцам — асноўным супернікам Вэнэцыі ў той пэрыяд.

З 1256 Вэнэцыянская рэспубліка вяла з Генуэскай рэспублікай працяглую вайну зь пераменным посьпехам, аднак пасьля 130-гадовага змаганьня Вэнэцыя здолела дамагчыся перамогі ў 1381. Вэнэцыянскія валоданьні ў Эўропе працягвалі пашырацца. Да сярэдзіны XV ст., калі магутнасьць Вэнэцыянскай рэспублікі дасягнула сваёй вяршыні, ейная тэрыторыя складалася з трох складовых частак: герцагства, якое ахоплівала горад Вэнэцыю і найбліжэйшыя гарады ў Вэнэцыянскай лягуне; кантынэнтальнай часткі, якая складалася зь некалькіх абласьцей Верхняй Італіі; марской часткі, якая ўключала Істрыю, Далмацыю, часткова Альбанію, Марэю і Македонію, а таксама Кандыю (Крыт), Нэграпонт (Эўбэю) й іншыя астравы грэцкага архіпэлягу. Нарэшце ўдава апошняга кіпрскага караля Катарына Карнара ў 1489 прадала Вэнэцыянскай рэспубліцы востраў Кіпр. З такой раздробненай тэрыторыяй і невялікім насельніцтвам Вэнэцыянская рэспубліка заставалася, тым ня менш, першай марской і гандлёвай дзяржавай Міжземнамор’я да канца сярэднявечча.

Глядзіце таксама

Tags:

ІталіяАдрыятычнае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)ВікіманіяУрліхЗдароўеМясцовы час (гурт)М’янмаАчарэцінаПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуЗямляЮрась БарысевічАндрэй МукавозчыкАдвечным шляхамАрмэніяІван ШамякінУладзімер КонанАнальны сэксГама (літара)Макс ШчурГарадзенская вобласьцьНацыяналізмУНІАНРадаслаў Астроўскі.ecЛявон БаразнаЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Расейская моваЧорны сьпіс ЭўразьвязуУрадHromadske.TVБесьпілётнікТып (біялёгія)Фізычная падрыхтаванасьцьАндрэй ХадановічВасіль Ігнаценка.kyБуйвідГалоўная старонкаПарнаграфіяДзікПорнгабІпаці ПацейЖаночая рыфмаТрыялетПэрсыдзкая моваЛанеўскія-ВоўкСалігорскКойданаўАлег СалтукТадзіяна КляшторнаяЯўгенія ЯнішчыцНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііПоўдзеньГісторыя ПолацкуБелазарАпавядальны сказУрманАс (імя)Алесь РазанаўВінцэсь МудроўПорнафільмы дарослых з падлеткаміПадвойнае пранікненьнеАдам МіцкевічУсяслаў ЧарадзейВаенная апэрацыяРазьвітаньне з РадзімайМікола ГамолкаРысСтарабеларуская моваЯгайла (імя)СуботнікіМаяк🡆 More