Камунізм: сацыялістычны палітычны рух ды ідэалёгія

Камуні́зм (па-лацінску: commūnis — «агульны») — грамадзка-эканамічная фармацыя, якая заснавана на грамадзкай уласнасьці на галоўныя сродкі вытворчасьці.

Камунізм: Гістарычнае разьвіцьцё камунізму, Ахвяры камунізму, Крыніцы

З пункту гледжаньня тэарэтыкаў камунізму, гэтае вучэньне здольнае пераадолець узаемную дыстантаванасьць працы і зрабіць магчымым свабоднае самазьдзяйсьненьне чалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасьці. Канчатковай мэтаю камунізму зьяўляецца стварэньне ўмоваў дзеля ўсебаковага разьвіцьця кожнага індывіда і ўсяго грамадзтва. Канцэпцыя камунізму найболей распрацавана ў марксізме.

Гістарычнае разьвіцьцё камунізму

Прымітыўны камунізм

Згодна з Энгельсам найболей старажытныя чалавечыя супольнасьці, існаваўшыя да ўзьнікненьня клясаў, можна назваць «прымітыўным камунізмам». Энгельс, аднак, лічыць, што сучасны, разьвіты камунізм можа ўзьнікнуць толькі пасьля таго, як гісторыя пройдзе праз усе астатнія грамадзкія фармацыі, уключаючы рабаўладальніцкі лад, фэадалізм, капіталізм ды сацыялізм.

Утапічны камунізм

Клясычнаю выяваю гэтага віду камунізму можа служыць праца Томаса Мора «Утопія» (1516), у якой малюецца ідылічная карціна прымітыўнага камунізму, якая супрацьпастаўляецца фэадалізму. Да 1700 году фармулююцца новыя, болей разьвітыя вэрсіі ўтапічнага камунізму, прадстаўленыя канцэпцыямі Сэн-Сымона, Фур’е ды Оўэна.

Ваенны камунізм

Назва эканамічнай практыкі ў Савецкай Расеі часоў Грамадзянскай вайны на тэрыторыі, кантраляванай бальшавікамі. Характарызаваўся прымусовым перадзелам каштоўнасьцяў ва ўмовах эканамічнага хаосу.

Таталітарны камунізм

Дастаткова ўмоўная назва рэальных практык камунізму (больш карэктна казаць тут пра сацыялізм), зьдзейсьненых у XX стагодзьдзі. Дадзены від камунізму характарызуецца палітычным дыктатам адной партыі і згубленьнем працоўным клясам кіраваньня ўладай. Сучасная марксісцкая тэорыя сьцьвярджае, што таталітарны камунізм магчымы толькі ў разьвіваючыхся краінах, дзе пралетарыят вымушаны ўступаць у саюз зь сялянствам і дзе буржуа маюць яшчэ адносна слабы ўплыў.

Поўны камунізм

Апошняя стадыя ў разьвіцьці чалавечага грамадзтва з пункту гледжаньня марксізму, на якой рэалізуецца асноўны лёзунг камуністычнага руху: «ад кожнага па магчымасьцях, кожнаму па патрэбах». Неабходнай умоваю поўнага камунізму паводле Марксу зьяўляецца дастаткова працяглае існаваньне сусьветнай сацыялістычнай дзяржавы, якое прывяло б да зьліквідаваньня клясаў ды адміраньня ўлады ўраду.

Ахвяры камунізму

За сем дзесяцігодзьдзяў зь невялікім у выніку толькі грамадзянскіх войнаў, а таксама кампаніяў тэрору і голаду, арганізаваных камуністамі, было забіта ня менш за 90 мільёнаў чалавек, або амаль 5% насельніцтва краінаў, якія апынуліся пад іх частковым або поўным кантролем.

Крыніцы

Tags:

Камунізм Гістарычнае разьвіцьцё камунізмуКамунізм Ахвяры камунізмуКамунізм КрыніцыКамунізмЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гарадзенскі раёнКоўнаБібліятэка Белавежы (БЛА)Mozilla FirefoxЮры Алелькавіч (1559—1586)ГомасэксуальнасьцьЭнэргаатамЧэрвеньЯзэп ВаронкаВіктар ЛісковічАрхіўЛюблінская уніяЛібэралізмЛаўкаваБайкаФранцішак СкарынаАзіз ШавэршанУзровень жыцьцяҐЯкуб КоласДрэваТаль (імя)ТрыбадызмЛёнік ТарасэвічКірыл КоктышАльшанка (прыток Нёмана)Герб СуражуБлакітная сойкаАзоўскае мораРадаўніцаКаханьне без пранікненьняОрдэн ПагоніГолас АмэрыкіКастусь ЕзавітаўБеларусыМіхаіл ГарбачоўБеларуская школа ў Латвіі (1926)Беларуская сялянская партыя Зялёны ДубВугоршчынаGoogleГавязнаРэджайнаВільняФалькіЯзэп НайдзюкАнгельская моваПтушка шчасьцяУзброеныя сілы РасеіЧэмпіянат Эўропы па футболе 2008 годуВольны хорSun MicrosystemsСьвятаГабрэйская аўтаномная вобласьцьМікола ЦудатворцаРужанецЯн Серада8 сакавікаДональд ТрампСацыялізмБел-чырвона-белы сьцягБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры🡆 More