Незалежная Дзяржава Харватыя

Незале́жная Дзяржа́ва Харва́тыя (па-харвацку: Nezavisna Država Hrvatska) — марыянэткавая дзяржава, абвешчаная ўсташамі 10 красавіка 1941 року пры вайсковай ды палітычнай дапамозе краінаў восі.

1941 року яе засялялі 6,64 млн чалавек, і займала яна плошчу ў 102,7 тыс. км².

Незалежная Дзяржава Харватыя
па-харвацку: Nezavisna Država Hrvatska
Незалежная Дзяржава Харватыя
10 красавіка 1941—6 траўня 1945 Незалежная Дзяржава Харватыя
 
Незалежная Дзяржава Харватыя
Сьцяг Незалежнае Дзяржавы Харватыі Герб Незалежнае Дзяржавы Харватыі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Незалежнае Дзяржавы Харватыі

НДХ у 1942 годзе

Афіцыйная мова харвацкая
Сталіца Заґрэб
Найбуйнейшы горад Заґрэб, Сараева
Форма кіраваньня Манархія (дэ-юрэ да 1943 р.)
Дыктатура (дэ-факта)
Томіслаў II (1941—1943)
Антэ Павэліч
Антэ Павэліч (1941—1943)
Нікола Мандыч (1943—1945)
Гісторыя
 • Утворанае пасьля акупацыі й падзелу Югаславіі
 • Усталяваньне мяжы
 • Скасаванне манархіі
 • Спыненьне існаваньня

10 красавіка 1941
13 траўня — 27 кастрычніка 1941
верасень 1943
травень 1945
Плошча
 • агульная

102,7 тыс. км² км²
Насельніцтва
 • агульнае

6,64 млн чал. (60,5 чел/км²)
Валюта харвацкая куна
Незалежная Дзяржава Харватыя
Канцэнтрацыйныя ляґеры, што месьціліся на тэрыторыі Незалежнае Дзяржавы Харватыі

Гісторыя

У склад новае дзяржавы ўвайшла частка сучаснае Харватыі бязь Істрыі ды большае часткі Далмацыі, а таксама ўся сучасная Босьнія і Герцаґавіна, некаторыя раёны Славеніі й Срэм. Уся Істрыя й большая частка Далмацыі (зь местам Шыбэнік ды Спліт) паводле Рымскіх пагадненьняў былі ўлучаныя ў склад фашыстоўскае Італіі. НДХ межавала на захадзе й паўднёвым усходзе з Італіяю, на поўначы — зь Нямеччынаю й Вугоршчынаю, на ўсходзе з Сэрбіяй (Улада нацыянальнага ратаваньня) ды Чарнагорыяй, якая была італьянскім пратэктаратам.

Пасьля капітуляцыі Італіі нямецкая ўлада абвясьціла Рымскія пагадненьні несапраўднымі і далучыла Далматыю да Харватыі. Аднак Істрыя, а таксама далмацынскае места Задар, якое ў міжваенны пэрыяд было італьянскім анклявам, былі акупаваныя Нямеччынаю і не ўваходзілі ў НДХ.

У краіне разгарнуўся тэрор, накіраваны галоўным чынам супраць праваслаўных сэрбаў, а таксама габрэяў ды цыґанаў. У выніку масавых зьнішчэньняў (на тэрыторыі НДХ існавалі канцляґеры) падчас Другое сусьветнае вайны на тэрыторыі НДХ загінула, па розных адзнаках, ад 330 000 да 1,2 млн сэрбаў. У кнізе Браніміра Станаевіча «Устаскі міністар сьмерці» мовіцца, што ў НДХ у 1941—1945 роках згібла 800 тысяч чалавек.

Спроба фізычнага зьнішчэньня сэрбаў вылілася ва ўзброены супраціў. У выніку ўрад Незалежнае Дзяржавы Харватыі фактычна ніколі не кантраляваў значную частку ўласнае тэрыторыі; ўвесь пэрыяд яго існаваньня ў краіне йшла грамадзянская вайна з партызанскімі фармаваньнямі камуністаў ды чэтнікаў з аднаго боку і фармаваньнямі НДХ і нямецка-італьянскімі войскамі — зь іншага.

Напрыканцы 1944 року пад кантролем НДХ ды нямецкіх войскаў месьціўся толькі шэраг буйных местаў, а таксама найбольш важныя аўтамабільныя дарогі й невялікія дзялянкі тэрыторыяў уздоўж іх.

Харвацкія войскі прымалі ўдзел у баявых дзеях на Ўсходнім фронце на баку нацысцкае Нямеччыны. У 1943 г. з палонных пад Сталінградам харватаў былі сфармаваныя прарадавыя часткі.

У ліпені-жніўні 1944 р. узьнікла змова Лоркавіча-Вокіча, у хадзе якой шэраг вышэйшых саноўнікаў распачалі спробу сфармаваць кааліцыйны ўрад на чале з Аўґустам Кошутычам, намесьнікам лідэра папулярнае да вайны Сялянскае партыі У. Мачака, якое б разарвала зьвяз зь Нямеччынаю і выйшла з вайны. Яшчэ да пачатку актыўных дзеяў з боку змоўнікаў усе яны былі арыштаваныя, а ў траўні 1945 р. частка іх была пакараная (Кошутыч цякаў).

6 траўня 1945 року, калі нямецкая армія амаль цалкам адступіла з Балканаў, харвацкі ўрад пакінуў Заґрэб. Тым жа месяцам Народна-вызваленчая армія Югаславіі пад кіраўніцтвам Ёсіпа Броза Ціта цалкам усталявала кантроль над тэрыторыяю НДХ.

Дзяржаўны лад

    Глядзіце таксама: Усташы
    Глядзіце таксама: Поглаўнік
Незалежная Дзяржава Харватыя 
Мапа акупацыйных зонаў у НДХ (1941—1943)

Фактычна дзяржаву ўсю яе гісторыю ўзначальваў «поґлаўнік» (правадыр) партыі ўсташоў Антэ Павэліч. Першыя два рокі існаваньня НДХ фармальным кіраўніком дзяржавы лічыўся кароль, якім у 1941 г. быў абвешчаны стрыечны брат італьянскага караля Віктора Эмануіла III Аймонэ, герцаґ Спалета, які прыняў імя Томіслаў II у гонар сярэднявечнага караля Харватыі. Манарх ані разу не пабываў у сваіх «валоданьнях». У кастрычніку 1943 року, пасьля пераходу каралеўскае сям’і Італіі на бок хаўрусьнікаў і капітуляцыі Італіі, ён адрокся ад пасады, пасьля чаго да канца існаваньня НДХ трон Харватыі заставаўся незанятым, а Павэліч афіцыйна прыняў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым была створаная пасада прэм’ер-міністра, якую да канца існаваньня дзяржавы займаў састарэлы юрыст Нікола Мандыч (да гэтага кіраўніком ураду лічыўся «поґлаўнік»).

Прадстаўнічым орґанам быў харвацкі дзяржаўны сабор (Hrvatski državni sabor). Вышэйшая судовая інстанцыя — вярхоўны суд (vrhovni sud), суд апэляцыйнае інстанцыі — банскі трыбунал (banski stol), суд першай інстанцыі — жупанскія трыбуналы (župske sudbene stolove), ніжэйшае зьвяно судовае сыстэмы — акруговы суд (kotarska suda).

НДХ была часткаю акупацыйнае сыстэмы, усталяванай у Югаславіі. Аднак яна мела рэальныя атрыбуты дзяржавы і некаторую самастойнасьць у правядзеньні ўнутранае палітыкі. Шырокія пласты харвацкага насельніцтва бачылі ў ім рэалізацыю нацыянальнае дзяржаўнасьці. На думку расейскага гісторыка Леаніда Гібіанскага, НДХ падтрымлівала большасьць харвацкага насельніцтва і частка басьнійскіх мусульман. Улада ўсташоў уяўляла сабой радыкальна-нацыяналістычны рэжым з моцнымі таталітарнымі рысамі. Усташы й іх ідэалёґія ў новай дзяржаве занялі абсалютна манапольнае становішча. Усе палітычныя партыі і грамадзкія рухі былі забароненыя. У якасьці замены была створана сыстэма афіцыйных грамадзкіх арґанізацыяў, у тым ліку моладзевых, жаночых і г. д., што альбо былі часткаю ўстаскага руху, альбо цалкам ім кантраляваліся. Толькі сябры руху маглі займаць важныя дзяржаўныя пасады.

Ужо ў першыя дні свайго існаваньня НДХ пачала ґенацыд сэрбаў, габрэяў ды цыґанаў.

Узброеныя сілы

    Асноўны артыкул: Харвацкае дамабранства
    Глядзіце таксама: Харвацкія фармаваньні Трэцяга Райха

Фармаваньне Харвацкага дамабранства (Харвацкіх сілаў самаабароны) распачалася ў красавіку 1941 року разам з стварэньнем дзяржавы. Харвацкая армія прымала ўдзел у асноўным у барацьбе зь югаслаўскімі партызанамі. Да траўня 1945 року агульная колькасьць харвацкае арміі дасягла 200 000 чалавек. З наступам сілаў НВАЮ ў траўні 1945 року большая частка харвацкае арміі адступіла да Аўстрыі, дзе паспрабавала капітуляваць хаўрусьнікам, аднак тыя адмовіліся прыняць іх у палон ды выдалі партызанам. Некалькі дзясяткаў тысяч харвацкіх калябарацыяністаў згіблі падчас Бляйбурскае разьні, значная частка колішніх сябраў харвацкіх узброеных фармаваньняў была рэпартаваная ў Югаславію, дзе адданая суду. Асобныя часткі працягвалі супраціў да сярэдзіны траўня 1945. З харвацкіх добраахвотнікаў было арґанізавана тры нямецкія дывізіі вэрмахту (369-я, 373-я, 392-я), 13-я горная дывізія СС «Ханджар», 369-ы пяхотны полк (Харвацкі леґіён), харвацкі паветраны й марскі леґіёны. Тры апошніх удзельнічалі ў вайне на ўсходнім фронце. Таксама нейкая колькасьць харватаў уваходзіла ў іншыя злучэньні нямецкіх ды італьянскіх узброеных сілаў.

Крыніцы

Глядзіце таксама

  • Ясэнавац — «балканскі Бухэнвальд»
  • Сьпіс канцлягераў Незалежнай Дзяржава Харватыя

Літаратура

  • Югаславія ў XX стагодзьдзі: нарысы палітычнае гісторыі / К. В. Нікіфораў (адк. рэд.), А. І. Філімонава, А. Л. Шамякін і інш. — М.: Индрик, 2011. — ISBN 9785916741216

Шаблён:Калябарацыянізм у Югаславіі

Tags:

Незалежная Дзяржава Харватыя ГісторыяНезалежная Дзяржава Харватыя Дзяржаўны ладНезалежная Дзяржава Харватыя Узброеныя сілыНезалежная Дзяржава Харватыя КрыніцыНезалежная Дзяржава Харватыя Глядзіце таксамаНезалежная Дзяржава Харватыя ЛітаратураНезалежная Дзяржава ХарватыяКраіны ВосіХарвацкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БрысбэйнЮзэф Пілсудзкі.us29 красавікаПольшча.mw.uy1913Amaroka1992ПрыметнікАрхікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск).msХуткія шахматыСьвятлана ЗелянкоўскаяГ.sz.pnМагдэбурскае права.knТатарстан1935Тралейбус.gbOnliner.by8Чорны сьпіс ЭўразьвязуНадвор’еСельская гаспадарка.gqДзеяслоў.euІгар Тур1966wzes5ПалесьсеСьпіс беларусаў, якія загінулі за ЎкраінуЛюблінская унія.viКарлес ПудждэмонГорадняПанна (знак задыяку)Агаё.re.guЛеанардІзраільРуднае (Гомельская вобласьць)Авэрэйсэль.tp.kg.ttЛютэцAthenaeumВейшнорыя.axРасейская моваРыгор БарадулінАндрэй Хадановіч.bdB4.plНокія (прадпрыемства)Францыя36Нідэрлянды47561990.tn.aiАляксандар ЛукашэнкаМацуо Басё🡆 More