Славенія: краіна ў Цэнтральнай Эўропе

Рэспу́бліка Славе́нія альбо Славенія (па-славенску: Republika Slovenija) — краіна на поўдні Эўропы каля Альпаў.

Мяжуе з Італіяй на захадзе, Адрыятычным моры на паўднёвым захадзе, Харватыяй на поўдні і ўсходзе, Вугоршчынай на паўночным усходзе, і Аўстрыяй на поўначы.

Славенія
Republika Slovenija
Сьцяг Славеніі Герб Славеніі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Zdravljica»
Месцазнаходжаньне Славеніі
Афіцыйная мова славенская
Сталіца Любляна
Найбуйнейшы горад Любляна
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Наташа Пірц-Мусар
Робэрт Голаб
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
153-е месца ў сьвеце
20 273 км²
0,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
145-е месца ў сьвеце
2 060 663
101/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$57,932 млрд
$28 648
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
ад Югаславіі
25 чэрвеня 1991
1992
Аўтамабільны знак SLO
Дамэн верхняга ўзроўню .si
Тэлефонны код +386
Мапа Славеніі
Мапа Славеніі

Славенія была часткай Югаславіі да 1991 году.

Адна з 10 усходне- і цэнтральна-эўрапейскіх краінаў, якія далучыліся да Эўрапейскага зьвязу 1 траўня 2004 году. Славенія таксама зьяўляецца сябрам Рады Эўропы і НАТО. У 2007 годзе Славенія першай з былых камуністычных краінаў далучылася да эўразоны

Геаграфія

На паўночным захадзе краіны знаходзяцца Юлійскія Альпы з самым высокім пунктам — гарой Трыглаў (2864 м), на поўначы яны маюць атрогі — горы Караванке і Пахор’е. Паміж горнымі хрэбтамі знаходзяцца Люблянская, Тольмінская, Цэльская катлавіны. На поўдні Славеніі знаходзіцца Дынарскі масіў, а на паўднёвым захадзе — плято Карст з карставымі формамі рэльефу і пячорамі (іх каля 6 тыс.). На паўночным усходзе на тэрыторыю Славеніі заходзіць паўднёва-заходняя ўскраіна Панонскай раўніны. Здараюцца землятрусы.

54% тэрыторыі Славеніі пакрытае лясамі (у ніжнім пасе — дубова-грабавыя лясы, вышэй — букавыя і піхтавыя). На Панонскай раўніне — лесастэп, у карставых раёнах — сухадольныя лугі і куставыя зарасьлі, на марскім узьбярэжжы распаўсюджаная міжземнаморская куставая расьліннасьць.

Клімат

На паўночным захадзе альпійскі, на раўніне — умерана-кантынэнтальны, на ўзьбярэжжы — міжземнаморскі клімат. Зімы мяккія (у студзені ад +6°С да −2°С), у ліпені сярэдняя тэмпэратура +19°С … +21°С. На ўсходзе выпадае каля 700 мм ападкаў штогод, у перадгор’ях каля 1000—1500 мм, у гарах — 2000—3000 мм. Асноўнымі рэкамі краіны зьяўляюцца Сава, Драва, Мура.

Гісторыя

Назва Славенія стала ўжывацца з 1848 году для тэрыторыі, на якой жылі альпійскія славяне.

Продкі славенцаў пасяліліся ў далінах рэк Драва, Сава і Мура ў VI—VII стагодзьдзях і знаходзіліся пад уладарствам авараў. У 626 годзе славяне заснавалі сваю першую дзяржаву — княства Карантанія. У 745 годзе яно трапіла пад уладу Зальцбурскага біскупства. У гэты пэрыяд адбылося хрышчэньне славянаў. У пачатку ІХ стагодзьдзя Вялікая Карынтыя была ўключаная ў склад Усходняй Маркі (потым Аўстрыі) імпэрыі Каралінгаў. Частка славянаў пасялілася вакол прыморскіх гарадоў Трыесцкай затокі і ў ХІІХІІІ стагодзьдзях трапіла пад уладу Вэнэцыянскай рэспублікі.

Славенія засталася каталіцкай у пэрыяд Рэфармацыі. У XVI стагодзьдзі ў Любляне быў заснаваны Ордэн езуітаў, а нямецкая мова амаль поўнасьцю замяніла славенскую. Вэнэцыя саступіла Аўстрыі землі, заселеныя славенцамі, толькі ў 1815 годзе. У 1830-я гады ўзьнік ілірыйскі рух за палітычнае аб’яднаньне паўднёвых славянаў. У 1866 годзе Аўстрыя саступіла Вэнэцыянскую Славенію Італіі, а ў 1867 годзе перадала Вугоршчыне славенскую зямлю на поўнач ад ракі Мура. Пасьля гэтага славенцы жылі ў трох дзяржавах: Італіі, Вугоршчыне і Аўстрыі. Пасьля Першай сусьветнай вайны, у 1918 годзе, большасьць славенскай тэрыторыі ўвайшла ў склад новаўтворанага Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (з 1929 году — Югаславія).

Славенцы Югаславіі не атрымалі ўласную нацыянальную дзяржаву, але атрымалі некаторую аўтаномію. У 1929 годзе Югаславія была падзеленая на дзевяць абласьцей (бановін). Увесь раён, заселены славенцамі, быў уключаны ў бановіну Драва. Пад час Другой сусьветнай вайны югаслаўская Славенія была падзеленая паміж Нямеччынай, Вугоршчынай і Італіяй. Стаўшы ў 1946 годзе адной з шасьці рэспублік Югаслаўскай Фэдэрацыі (СФРЮ), якой кіравала камуністычная партыя, Славенія страціла порт Трыест на карысьць Італіі ў 1954 годзе.

У 1991 годзе Славенія выйшла са складу Югаслаўскай Фэдэрацыі і абвясьціла незалежнасьць. Пасьля 1991 году Славенія мела самае стабільнае эканамічнае становішча сярод былых рэспублік Югаславіі.

Палітыка

Кіраўнік Славеніі — прэзыдэнт, заканадаўчую ўладу прадстаўляе аднапалатны парлямэнт — Државні Збор. У адміністрацыйным пляне краіна падзеленая на 182 абшчыны і 11 гарадзкіх муніцыпалітэтў.

Дэмаграфія

Насельніцтва налічвае каля 2 млн чалавек зь якіх 83,1% — славенцы, 2% — сэрбы, 1,8% — харваты, 1,1% — басьнійцы. Па веравызнаньні 57,8% насельніцтва вызнаюць каталіцтва, ёсьць мусульмане, лютэране, прыхільнікі іншых веравызнаньнях. Афіцыйная мова — славенская.

Эканоміка

Сукупны ўнутраны прадукт у 2012 годзе склаў 57,932 млрд амэрыканскіх даляраў. СУП на душу насельніцтва найбольшы сярод славянскіх краінаў. У 2009 годзе СУП зьменшыўся на 7,9% — сярод эўрапейскіх краінаў большы спад быў толькі ў Фінляндыі ды ў Прыбалтыкі. Вядзецца здабыча баксытаў, ртуці, срэбра. Разьвіцьцё атрымалі машынабудаваньне, аўтамабілебудаўніцтва, электроніка, электратэхнічная, хімічная, фармацэўтычная, лясная і дрэваапрацоўчая, папяровая, тэкстыльная, тытунёвая, цукровая галіны вытворчасьці. У сельскай гаспадарцы пераважае мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкаводзтва. Вырошчваюцца збожжавыя, бульба, хмель, грэчка, цукровы бурак, вінаград, садавіна і гародніна.

З 26 сьнежня 1989 году дзейнічае «Люблянская біржа».

Літаратура

  • Аксёнова Л.А., Жидков М.П., Кайданова О.В., Конюшков Б.Д. Котляков В.М. Люри Д.И., Стрелецкий В.Н., Тархов В.А., Уткин А.И., Хропов А.Г. Страны мира. — М.: ОЛМА, 2009. — 320 с. — 13 000 ас. — ISBN 978-5-373-02764-9

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Славенія ГеаграфіяСлавенія КліматСлавенія ГісторыяСлавенія ПалітыкаСлавенія ДэмаграфіяСлавенія ЭканомікаСлавенія ЛітаратураСлавенія КрыніцыСлавенія Вонкавыя спасылкіСлавеніяІталіяАдрыятычнае мораАльпыАўстрыяВугоршчынаСлавенская моваХарватыяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міндоўг (імя)22 красавікаМастаўтГабрэіАпавядальны сказПошукавая аптымізацыяСтарабеларуская моваКрыжГомельская вобласьцьКатэхізіс Сымона БуднагаПарнаграфія ў ЗШАЦмокХэльсынкіБерасьцеІмёны ліцьвінаўДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)ГомельГейтартНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)СэксЖомайдзь (Клецкі раён)ГалерэяТацяна СапачТураўЛюдміла РублеўскаяЭўфрасіньня ПолацкаяКунілінгусСябарТыраспальДызайнЛіза КудроўАдам МіцкевічРыфмаШпакM (неадназначнасьць)УкраінаАляксандар МарозВусякіГісторыя МенскуГенадзь ПашкоўУладзімер КаткоўскіДарога Р43 (Беларусь)Адвечным шляхамЗьміцер СанькоРэгіёнКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВасіль БыкаўДаўмонт (імя)Даўгерд (імя)ПБаранавіцкі раёнАлесь КажадубСямён ШарэцкіЖаночая эякуляцыяІталіяАнтарктыдаДжыліВіталь ВольскіНарвідЛеанід ДайнекаЖырандоляКубізмАнатоль ІвашчанкаІнданэзіяІван ШамякінNokia 5140Яўгенія ЯнішчыцКурдзкая моваСэрыя АВерасеньБеларуская літаратура🡆 More