Землятрус

Землятру́с — рухі, ваганьні або штуршкі зямной паверхні, выкліканыя сэйсьмічнымі хвалямі.

Землятрус
Будынак, які абрынуўся ў выніку землятрусу

Гэта працэс вызваленьня энэргіі, якая назапасілася ў сьціснутых ці расьцягнутых горных пародах у выніку руху тэктанічных плітаў. Землятрус — адзін з самых небясьпечных натуральных фэномэнаў на нашай плянэце, адказны за сьмерць мільёнаў чалавек і сотні зьнішчаных гарадоў. Найбольш небясьпечныя ўразьлівыя рэгіёны — гэта межы тэктанічных пліт. Для вымярэньня сілы землятрусу карыстаюцца гэтак званай шкалой Рыхтэра.

Землятрусы ў Беларусі

У геалягічным пляне Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай плятформе. Тэктанічныя рухі ў цяперашні пэрыяд тут праяўляюцца надзвычай слаба, і землятрусаў, якія адчуваюцца чалавекам, амаль не здараецца. У некаторых мясьцінах зрэдчасу здараліся слабыя штуршкі, якія фіксуюцца сэйсьмічнымі прыладамі. У 1887 г. ля Барысава (на паўночным усходзе ад Менску) адбыўся землятрус інтэнсіўнасьцю шэсьць балаў. У 1893 і 1896 гг. пад Магілёвам — інтэнсіўнасьцю 5-6 балаў. Наймацнейшы землятрус адбыўся ў 1908 г. ля пасёлка Гудагай (цяпер Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць) інтэнсіўнасьцю 7 балаў і магутнасьцю 4,5 магнітуды. Часьцей за ўсё да Беларусі даходзіць рэха землятрусаў на Карпатах (1908, 1940, 1977, 1978, 1983, 1986 і 1990), але штуршкі настолькі слабыя, што многія жыхары Беларусі іх нават не заўважаюць. Апошні землятрус, сэйсьмічныя хвалі ад якога дасягнулі і Беларусі, здарыўся 21 верасьня 2004 году з эпіцэнтрам у Калінінградзе. Сіла штуршкоў у эпіцэнтры дасягала 4—5 балаў, а ў Менску — ня больш за 2—3.

Наймацнейшыя землятрусы ў гісторыі

  • Вялікі чылійскі землятрус (1960) — наймацнейшы задакумэнтаваны землятрус у гісторыі чалавецтва, 9,5 балаў.
  • Вялікі Аляскін землятрус (1964) — наймацнейшы землятрус у гісторыі ЗША, 9,2 балы.
  • Тангшанскі землятрус (1976) — найсьмяротнейшы землятрус у сучаснай гісторыі, 8,2 балы, прынамсі 255 000 загіблых.
  • Землятрус ля Суматры (2004) — наймацнейшы землятрус за апошнія 40 гадоў, 9 балаў.
  • Землятрус на Гаіці (2010) — найсьмяротнейшы землятрус у Лацінскай Амэрыцы, 7 балаў, блізу 230000 чалавечых ахвяр.

Крыніцы

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс гарадоў БеларусіАтрад (біялёгія)Baskin-RobbinsПравы чалавека ў БеларусіПавал КалечыцБортніцтваБілінгвізмВасіль БыкаўАвечкаАсенПрыназоўнікСпадчына (верш)QR-кодРахункаводУладзімер МаслоўскіБелы вершЭстоніяСмаленскX (сацыяльная сетка)IP-адрасЭквадорЧалавекВершаваны памерРадаўніцаРадСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМарат МаркаўHTMLЗбожжаПаўднёвая АсэтыяСтрахаваньнеМэдаль Францішка СкарыныВольга КараткевічУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіВязынка (Маладэчанскі раён)Лізаньне похвыГалоўная старонкаМарыя АнтуанэтаЭнэргіяВербавічыГедбудДрама (аповесьць)Лявон ВольскіГрызуныФёдар МачалаўУсебеларускі народны сходБарусія ДортмундЗьміцерМаркёрБаркэмпЁзэф ГёбэльсГенадзь БураўкінМерулаТрыбадызмІндыяМіжнародны стандартны кніжны нумарXIX стагодзьдзеУсяслаў ЧарадзейЗлучнікВэб-сайтУправа КДБ па Гомельскае вобласьціМараторыйГімн Беларускай ССРУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціУладзіслаў ГалубокЦэглаЭўропаЛетувісы🡆 More