Палеаліт: дагістарычная эра

Палеалі́т (ад палеа… + грэц.

lithos камень) — дагістарычная эра, старажытны каменны век, самая раньняя і найбольш працяглая эпоха каменнага веку. Прынята лічыць, што палеаліт пачаўся 2,5 мільёна гадоў таму, у пачатку ледавіковага пэрыяду (плейстацэну). Палеаліт характарызуецца зьяўленьнем архантрапаў і пачаткам вырабу чалавекам умелым (па-лацінску: Homo habilis) каменных інструмэнтаў. Датаваньне праводзіцца па археалягічных знаходках каменных інструмэнтаў, якія потым праходзяць радыёвугляродны аналіз. Палеаліт характарызуецца тым, людзі маглі толькі аббіваць камень і не ўмелі шліфаваць, адсутнічаў гліняны посуд. У якасьці матэрыялаў для прылад выкарыстоўвалі крэмень, косьцей жывёл, драўніну ды іншыя расьлінныя матэрыялы. Асноўнымі заняткамі чалавека падчас палеаліту былі паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў. Умоўна прынята лічыць, што эпоха палеаліту заканчваецца з адступленьнем ледавікоў каля 10 тыс. год да н. э.

Пэрыядызацыя

Ніжні палеаліт. Працягваўся ад 2 млн г. таму да 250 000 г. таму. У яго межах выдзяляюць алдувайскую ды ашэльскую культуру. Алдувайская культура характарызуецца зьяўленьнем галечных прылад. Больш позьняя ашэльская культура характарызавалася зьяўленьнем тэхнікі расколваньня каменю.

Сярэдні палеаліт (Пэрыяд Муст'е). Працягваўся ад 250 000 г. таму да 50 00030 000 гадоў таму. У розных рэгіёнах пэрыядызацыя розная, у залежнасьці ад зьяўленьня новых тэхналёгій. У Эўропе сярэдні палеаліт працягваўся ад 125 000-100 000 тыс гадоў таму да 40 000 гадоў таму.

Позьні, або верхні палеаліт

Глядзі таксама

Літаратура

  • Язэпенка І. М. Палеаліт // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. — С. 545.

Вонкавыя спасылкі

  • Paleolithic Period (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 7 кастрычніка 2023 г.

Tags:

Палеаліт ПэрыядызацыяПалеаліт Глядзі таксамаПалеаліт ЛітаратураПалеаліт Вонкавыя спасылкіПалеалітГрэцкая моваГісторыяДраўнінаКаменны векКосьцьЛацінская моваМамантыПаляваньнеПаўночны алень

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

WYSIWYGБіялёгіяВостраў сьлёзГалоўная старонкаПятрусь БроўкаМікола ГамолкаДругая сусьветная вайнаПаўлінка (п’еса)Андрэй КурэйчыкТураўБанкаўскі рахунакЭйкаВіды сувязі словаўВікіманіяЮзэф МацкевічБеласток — ГорадняДарога Р6 (Беларусь)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛетувісыПорнгабMemento moriЁсіф СталінВейшнорыяВасіль ІгнаценкаЭратычнае мастацтваАўстрыяЖалейка (зборнік)РасізмГісторыя ЎшачаўБуйвідСям’яПрыдатак (мовазнаўства)Бел-чырвона-белы сьцягІнструкцыя па трансьлітарацыіВіетнамская ВікіпэдыяБейкаПятро ВасючэнкаЯва (імя)КазаньНыркаКадзіла сармацкаеЁгаДотык пісі рукоюЭўразьвязСпадчына (верш)ВалошкаСалігорскМастацкая літаратураБэерБумонт23 красавікаАлесь СавіцкіМурза (страва)Адольф ГітлерБайструкКірыл КоктышПошукавая аптымізацыяКропка (знак прыпынку)Андрэй МукавозчыкМіндоўгМікі МаўсВіктар ЖыбульПрыматыISO 31662024ГоТадзіяна КляшторнаяЛагойск🡆 More