Драўніна: унутраная частка дрэва

Драўніна — дрэва, якое выкарыстоўваецца для будаўніцтва, вырабу мэблі і папяровай пульпы.

Драўніна зьяўляецца цяжкай, кудзелістай структурнай тканінай, якая знаходзіцца ў сьцеблах і каранях дрэвах. Яна шырока выкарыстоўваецца на працягу тысячаў гадоў як паліва і ў якасьці будаўнічага матэрыялу. Гэта арганічны матэрыял, прыродны кампазыт з цэлюлёзных валокнаў, якія ўзмацняюцца пры расьцяжэньні. Да цьвёрдых сортаў дрэва адносіцца чырвонае дрэва, цік, чорнае дрэва, ружовае дрэва, дуб, вяз, эўкаліпт і бук. Усе, акрамя эўкаліпта, растуць дужа павольна, з-за чаго іх сусьветныя запасы практычна вычарпаныя. Да мяккіх сортаў драўніны адносяцца драўніна хвойных дрэваў (сасны, яліны, лістоўніцы), яны растуць хутка і лёгка паддаюцца апрацоўцы, але лічыцца драўніна нізкай якасьці. Да белай драўніны адносіцца драўніна бярозы, ясеня, клёна і явара, усе гэтыя дрэвы хутка растуць, іхнюю драўніну выкарыстоўваюць як шпону і лічаць таннай.

Драўніна: унутраная частка дрэва
Драўніна

Зямля зьмяшчае каля аднаго трыльёну тон драўніны, якая расьце з хуткасьцю 10 мільярдаў тон у год. Як багатыя вугляродна-нэўтральна аднаўляльныя рэсурсы, драўняныя матэрыялы выкліваюць вялікую цікавасьць у якасьці крыніцы аднаўляльнай энэргіі. У 1991 годзе было сабрана каля 3,5 мільярду кубічных мэтраў драўніны. Яна зьяўляецца дамінуючым матэрыялам пры стварэньні мэблі і пры будаўніцтве.

Беларусь зьяўляецца лясной дзяржавай, маючы комплексны паказчык колькасьці лясных рэсурсаў вышэйшы за большасьць краінаў Эўропы. Пры гэтым большая частка з нарыхтаванай драўніны пераапрацоўваецца ўнутры краіны, дзе маецца вялікая колькасьць пераапрацоўчых прадпрыемстваў.

Беларусь

На студзень 2014 году ў Беларусі на душу насельніцтва прыпадала 173 кубамэтры лесу, што ў 2,5 разы перавышала сусьветны ўзровень. Пры гэтым, да 2010-х гадоў у экспарце лясной прамысловасьці пераважаў лес-кругляк і танныя паўфабрыкаты. Зь іх за мяжой выпускалі вырабы з высокай дададзенай вартасьцю, а назад увозілі мэблю і паперу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бук лясныБяроза (дрэва)ВязДрэваДубЕлкаЛістоўніцаМэбляПаліваХвоя звычайнаяЦэлюлёзаЭўкаліптЯварЯсень

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШырмерШываГерб СуражуПарнафільм у ФранцыіДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьВусякіМіжнародная касьмічная станцыяБайкаСалідарнасьць (прафсаюз)ГомасэксуальнасьцьВайшнорыяМестаБеларуская (тарашкевіца)ДрамаАдам МіцкевічВіленская беларуская гімназіяФранцыяЯкуб КоласГомельАнтоніё Вівальдзі8 сакавікаРаман СкірмунтМасачусэцкі тэхналягічны інстытутУнівэрсытэтАрыштПіт ПаўлаўАрлінгтан (Тэхас)Першая Ўстаўная граматаМячэтШахматыАкіхітаПагоняСпортНэшвілСтаралітваКрумкачТатуіроўкаТрыбадызмХартумБ̣Сямён ПалазовічОрдэн ПагоніПолк імя Кастуся КаліноўскагаНаваградзкі паветЭрых КохЧарнігаўСусьветная служба Бі-Бі-СіApple Inc.Станіслаў Булак-БалаховічТамаш ГрыбВэрмутМарына ВасілеўскаяДзень незалежнасьці БеларусіАркадзь СмолічТратылавы эквівалентДактрына ТруманаБеластокПрастытуцыя ў БеларусіСударКубінскі крызісІнфармацыяАлаіза ПашкевічУзброеныя сілы РасеіЯўгенія ПфляўмбаўмА̨Беларуская сацыялістычная грамадаСырыйскі хамякЧас UnixПрыдатак (мовазнаўства)Беларускія татары🡆 More