Сусьветная Арганізацыя Здароўя

Сусьве́тная арганіза́цыя аховы здаро́ўя, СААЗ (па-ангельску: World Health Organization, WHO) — адна з арганізацыяў, якая дзейнічае ў рамках ААН.

Арганізацыя зьяўляецца чальцом групы разьвіцьця ААН. Папярэднік САЗ, Арганізацыя здароўя, была агенцтвам пры Лізе Нацыяў. Штаб-кватэра СААЗ знаходзіцца ў Жэнэве.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя
Сусьветная Арганізацыя Здароўя
Сьцяг арганізацыі
Абрэвіятура СААЗ
Дата ўтварэньня 7 красавіка 1948 (76 гадоў таму)
Тып міжнародная недзяржаўная арганізацыя
Мэта ахова здароўя
Штаб-кватэра Жэнэва, Швайцарыя
Дзейнічае ў рэгіёнах па ўсім сьвеце
Афіцыйныя мовы ангельская, гішпанская, расейская, француская, кітайская, арабская
Генэральны дырэктар Тэдрас Гебрэесус
Сайт who.int

У 1945 годзе на канфэрэнцыі ў Сан-Францыска было прынята рашэньне аб стварэньні міжнароднай арганізацыі па пытаньнях аховы здароўя. Канстытуцыя Сусьветнай арганізацыі здароўя была ​​падпісана ўсімі 61 краінамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 22 ліпеня 1946 году ў Нью-Ёрку. Першае паседжаньне новай арганізацыі адбылося 24 ліпеня 1948 году. З моманту свайго стварэньня, яна была адказна за ліквідацыю воспы, гуляючы вядучую ролю ў гэтым пытаньні. У цяперашні час ейныя прыярытэты ўключаюць барацьба з інфэкцыйнымі захворваньнямі, у прыватнасьці , ВІЧ/СНІДам, каранавіруснай інфэкцыяй, малярыяй і сухотамі, а таксама, зьмякчэньне наступстваў неінфэкцыйных захворваньняў, аховай сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, разьвіцьця і старэньня чалавека, харчаваньня, харчовай бясьпекі і здаровага харчаваньня, гігіены працы, таксікаманіі. Іншымі мэтамі дзейнасьці СААЗ зьяўляюцца павелічэньне супрацоўніцтва паміж краінамі ў сфэры аховы здароўя і барацьбы з пошасьцямі, а таксама ўсталяваньня нормаў складу лекаў і якасьці прадуктаў. Арганізацыя змагаецца таксама за ўсталяваньне мэдычнай бясьпекі для кожнага чалавека і зьмяншэньне сьмяротнасьці немаўлятаў.

Да асноўных посьпехаў дзейнасьці СААЗ належаць: перамога над эпідэміямі малярыі, чумы, халеры, сухотаў праз масавыя вакцынацыі. СААЗ таксама вальчыць са СНІДам.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЖэнэваЛіга народаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТыльзытРумыніяБерасьцейская вобласьцьМаладняк (часопіс)Маладосьць (часопіс)Знак рашоткі (актаторп)МэркурПарнаграфія ў ЗШААўстраліяМобі ДыкСлуцкі збройны чынТэлугуВіківідыУ краіне райскай птушкіДамаскАляксей БацюкоўШтучны інтэлектКрыж Эўфрасіньні ПолацкайУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьУкраінаМарыя МартысевічБаркэмпКалечыцы (шляхецкі род)Зянон ПазьнякАндрэй ДынькоВушніцаБукельВытворнае словаБанкаўскі рахунак.neВікіАлесь АркушСтарое места (Ерусалім)ІгуменСёрэн Абю К’еркегорГайла (імя)БірнейкаБеларускім партызанам (верш)Жалейка (зборнік)КінаконгТравеньВінтоўкаМікола КупрэеўЧэлесВэб-дызайнТэхналёгіяСтаніслаў ЯроцкіУзровень жыцьцяКузьма ЧорныНавасадзкі ўнівэрсытэтПаўлюк ТрусВацлаў ЛастоўскіКанстанцін ДрапезаЗШАСэрбіяСакавікПярнуская затокаБераКанапаКропка (знак прыпынку)Андрэй ФедарэнкаМужчына зьверхуАляксей ПысінПарнаграфія ў ІталііМостПрыслоўеАтлетыку Мінэйру Бэлу-Арызонці🡆 More