Першая Ўстаўная Грамата

Пе́ршая Ўста́ўная гра́мата да народаў Беларусі — юрыдычны й палітычны акт, выдадзены Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду 21 лютага 1918 году ў Менску (у колішнім Доме губэрнатара).

Заклікала беларускі народ зьдзейсьніць сваё права на поўнае самавызначэньне, а нацыянальныя меншасьці — на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Устаўная грамата
«Да народаў Беларусі»
Нумар: 1
Прыняцьце: 21 лютага 1918 (106 гадоў таму)
Ухваленьне: Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду
Падпісаньне: Язэп Варонка
Уступ у сілу: 21 лютага 1918
Поўны тэкст у Вікікрыніцах?

.

Мікрафільмаваны арыґінал акту захоўваецца ў 325-м фондзе Нацыянальнага архіву Беларусі.

Гістарычны кантэкст

Першая Ўстаўная Грамата 
Першая Ўстаўная грамата

Імклівы наступ войскаў Нямецкае імпэрыі, які пачаўся 18 лютага 1918, прымусіў Абласны выканаўчы камітэт і СНК Заходняе вобласьці й фронту ў ноч на 19 лютага 1918 году эвакуявацца зь Менску ў Смаленск. Гэта спрыяла аднаўленьню адкрытай дзейнасьці Выканаўчага камітэту Рады Ўсебеларускага зьезду й вызваленьню з бальшавіцкае няволі дзеячоў Цэнтральнае беларускае вайсковае рады (ЦБВР). Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду выдаў загад № 1 ад 19 лютага, дзе гаварылася, што ён узяў уладу ў свае рукі. Прызначаны Выканаўчым камітэтам новы камэндант Менску Кастусь Езавітаў выдаў загад № 1 аб тым, што нямецкае войска мусіць убачыць спакойных мірных жыхароў, якія не жадаюць вайны. Згодна з пунткам 2 загаду ўводзілася ваеннае становішча. Адначасна ў Менску пачала актыўна дзейнічаць Польская вайсковая арґанізацыя (ПАВ).

Зьмест

21 лютага Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду зьвярнуўся да народаў Беларусі зь Першай Устаўнай граматай, у якой адзначалася: «Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім становішчы… Мы стаім перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі войскамі». Першая Ўстаўная грамата заклікала беларускі народ зьдзейсьніць сваё права на «поўнае самавызначэньне», а нацыянальныя меншасьці — на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію. Спасылаючыся на права народаў на самавызначэньне, аўтары граматы сьцьвярджалі, што ўлада ў Беларусі павінна фармавацца згодна з воляю народаў, якія насяляюць краіну. Гэты прынцып мусіць ажыцьцяўляцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Ўсебеларускі Ўстаноўчы Сойм.

У гэтым дакумэнце Выканаўчы камітэт абвясьціў пра стварэньне ім 20 лютага ўраду — Народнага Сакратарыяту Беларусі — часовага выканаўчага органа народнае ўлады ў краі, які 21 лютага пачаў выкананьне сваіх абавязкаў. У склад сакратарыяту ўвайшлі Палута Бадунова, Язэп Варонка (старшыня), Тамаш Грыб, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Аркадзь Смоліч.

Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду абвясьціў сябе часовай уладай на Беларусі. У грамаце ўпершыню не згадвалася пра аўтаномію й неабходнасьць заставацца ў складзе Савецкай Расеі. Ейны тэкст на беларускай і расейскай мовах быў расклеены па ўсім Менску.

Пячатка, якой замацавалі тэкст дакумэнту, зьмяшчала выяву высокага снапа зь перакрыжаванымі касой і граблямі і надпісам на абадку: «НАРОДНЫ СЭКРЭТАРЫЯТ БЕЛАРУСІ».

Вынікі

21 лютага 1918 году ўлада ў Беларусі апынулася ў руках камандаваньня арміі Нямецкае імпэрыі. 22 лютага яна загадала польскім падразьдзяленьням пакінуць Менск, а беларускім — скласьці зброю. Каб не ўскладняць дачыненьняў з Расеяй, нямецкія ўлады не прызналі беларускага ўраду, занялі сядзібу Народнага сакратарыяту, рэквізавалі ягоную маёмасьць, скінулі з будынкаў беларускія нацыянальныя сьцягі й забаранілі ўрадоўцам пакідаць Менск. Аднак у канцы лютага дайшло да перамоваў паміж Сакратарыятам і нямецкай вайсковай адміністрацыяй, у выніку якіх акупанты прызналі ўрад Язэпа Варонкі прадстаўніцтвам беларускага насельніцтва. Улады Нямецкае імпэрыі дазволілі Сакратарыяту весьці легальную дзейнасьць на тэрыторыі Меншчыны, галоўным парадкам у галіне стварэньня мясцовае адміністрацыі, школьніцтва й выдавецкае справы.

У адказ на складаньне Берасьцейскага міру 3 сакавіка 1918 году паміж Нямецкай імпэрыяй і Савецкай Расеяй Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду адрэагаваў 9 сакавіка 1918 году прыняцьцем Другое Ўстаўное граматы. Наступным крокам зрабілася абвяшчэньне незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Першая Ўстаўная Грамата Гістарычны кантэкстПершая Ўстаўная Грамата ЗьместПершая Ўстаўная Грамата ВынікіПершая Ўстаўная Грамата Глядзіце таксамаПершая Ўстаўная Грамата КрыніцыПершая Ўстаўная Грамата ЛітаратураПершая Ўстаўная Грамата Вонкавыя спасылкіПершая Ўстаўная ГраматаБеларусыВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуДом губэрнатара (Менск)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГудманГісторыя БеніцыСпадчына (верш)ДаўгаКніга ЁваГерман (імя)Старажытнагрэцкая моваКараль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»Ядвіга ПаплаўскаяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Іван ЧыгрынаўНазоўнікЯнка КупалаКантрымЧэлесЛітаратурная моваБеларуская песняГенконтКітайскі каляндарСяргей АстрэйкаАлесь ГарунГорадняКамала ГарысСэксМёртвае возераПаронімыМаксім ТанкПравінцыяКрумкачЧацьверГумноАднаўляльная энэргіяCERNРымардСяргей ДубавецЭйкарБаранавіцкі ГАУСНародны майстар БеларусіВікіпэдыяЁзэф Доў СалавейчыкШвендэрАнтыбіётыкРадзімічы1316НаваградакЛізаньне похвыMozilla FirefoxРыгор БарадулінІгар ТурЛітваІндуісцкія календарыБісэксуальная парнаграфіяСавушкін прадукт378Адвечным шляхамПадвойнае пранікненьнеЛетувізацыяТэхналёгіяМоўная норма453 да н. э.ЭнцыкляпэдыяЗаслаўскі кальвінскі зборУправа КДБ па вайсковай контравыведцыПагоняЭтнічная тэрыторыя беларусаў1792ЎГрыбы🡆 More