Мікола Байкоў: беларускі мовазнаўца

Мікола Якаўлевіч Байкоў (10 лютага 1889, Бежацк, цяпер Цьвярская вобласьць, Расея — пасьля 1945, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, лінгвіст, пэдагог.

ст. 22 лютага] 1889, Бежацк, цяпер Цьвярская вобласьць, Расея — пасьля 1945, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, лінгвіст, пэдагог.

Мікола Байкоў
Мікола Байкоў: Біяграфія, Бібліяграфія, Крыніцы
Дата нараджэньня 10 лютага 1889(1889-02-10)
Месца нараджэньня Бежацк, Цьвярская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці не раней за 1945
Месца вучобы Маскоўская духоўная акадэмія (1913)
Занятак літаратуразнаўца, мовазнаўца, пэдагог, лексыкограф, беларусазнавец, літаратар
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Менская духоўная сэмінарыя
Менскі настаўніцкі інстытут
Менскі беларускі пэдагагічны тэхнікум
Інстытут мовазнаўства АН БССР
Вядомы як складальнік слоўнікаў
Псэўданімы Мікола Крывіч
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]

Дацэнт філялёгіі. Аўтар звыш 100 працаў па літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і пэдагогіцы. Карыстаўся псэўданімамі: Мікола Крывіч (М. Кр., М. К-ч і Кр-iч), Агляднік, Асьветнік і Настаўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і сьвятара турэмнай царквы. Пачатковую асьвету атрымаў у Бежацкай духоўнай вучэльні (Цьвярская губэрня), пасьля якой скончыў Цьвярскую духоўную сэмінарыю. У 1913 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Выкладаў філязофскія і пэдагагічныя дысцыпліны ў Менскай духоўнай сэмінарыі, у мескай гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Менскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выкладнік Менскага беларускага пэдагагічнага тэхнікуму (МБПТ), вучоны сакратар Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, у 1922—1928 Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.

Аўтар працаў па літаратуразнаўстве, крытыцы і пэдагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам з С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вызвалены 2 верасьня 1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспэктараце беларускіх школаў і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Улетку 1944 выехаў у Нямеччыну, працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». У 1945 арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай вязьніцы. Далейшы лёс невядомы.

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікола Байкоў БіяграфіяМікола Байкоў БібліяграфіяМікола Байкоў КрыніцыМікола Байкоў ЛітаратураМікола Байкоў Вонкавыя спасылкіМікола Байкоў1945РасеяЦьвярская вобласьцьЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Барусія ДортмундУладзімер МаслоўскіXIX стагодзьдзеГраматычнае значэньнеЛетувісыISO 4217Павал ДураўІгнат ПрановічСамароўкаБудынакАвантуры майго жыцьцяКірыліцаЦыкорыяБеларускі нацыяналізмBayraktar TB2АмпэрсандВіктар ШніпГісторыя БеларусіHromadske.TVЯзэп СажычАндрэй ДынькоУсевалад ГарачкаАранджэловацГрамадзянінНью-ЁркНадвор’еАральны сэксВікізьвесткіРаіса БаравіковаАўстраліяСтаражытны РымЯнка МаўрБесьпілётнікАдам МіцкевічКастусь ГубарэвічВагінальны сэксЧарнобыльская катастрофаРодныя гоні (1927)ІнданэзіяАснабрукРэшаўТожабеларусБярэзаньПадзелы Рэчы ПаспалітайІгар КабілянскіСьвір (мястэчка)ППадатакБераРаман СкірмунтFacebookМінэтВілаКітаЗакон (права)Дыялекты беларускай мовыМаркёрУкраінаВойска Рымскай імпэрыіВялікае Княства ЛітоўскаеВашынгтон (акруга Калюмбія)БізнэсПрыдатак (мовазнаўства)Чарнігаўскае княстваРадаўніца🡆 More