Гаўрыла Гарэцкі: беларускі геоляг, географ, эканаміст

Гаўры́ла Іва́навіч Гарэ́цкі (10 красавіка 1900, вёска Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні — 1988 (20) лістапада, Менск) — вядомы беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.

ст. 28 сакавіка] 1900, вёска Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні — 1988 (20) лістапада, Менск) — вядомы беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1946), заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Брат Максіма Гарэцкага.

Гаўрыла Гарэцкі
Гаўрыла Гарэцкі: Біяграфія, Адукацыя, Навуковая дзейнасьць
Дата нараджэньня 28 сакавіка (10 красавіка) 1900
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 1988(1988-11-20) (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак эканаміст, геоляг, географ, дэмограф, археоляг, грамадзкі дзяяч, лексыкограф
Навуковая сфэра чацьверыковая геалёгія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геоляга-мінэралягічных навук[d]
Дзеці Радзім Гарэцкі
Узнагароды
Гаўрыла Гарэцкі: Біяграфія, Адукацыя, Навуковая дзейнасьць
Гаўрыла Гарэцкі (зьлева) разам са сваім братам Максімам Гарэцкім, 1926
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарэцкі.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1917—19 супрацоўнічаў з Беларускай сэкцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

Упершыню арыштаваны АДПУ у верасьні 1922 у Маскве, ды празь месяц вызвалены.

24 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі». 6 сьнежня пазбаўлены званьня акадэміка. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30 траўня 1931 як "кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да вышэйшае меры пакараньня. 6 чэрвеня 1931 прысуд заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлягер НКВД Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены датэрмінова 5 кастрычніка 1934.

Працаваў у геалягічных экспэдыцыях Гідрапраекту СССР.

Зноў арыштаваны у кастрычніку 1937, праз тры месяцы вызвалены. У 1938 годзе арыштаваны яшчэ раз. 8 траўня 1938 асуджаны да расстрэлу. Больш за год ён прабыў у турме, але цудам застаўся жывым.

Жыў у розных мясьцінах Расеі, праводзіў інжынэрна-геалягічныя дасьледаваньні перад узьвядзеньнем гідратэхнічных збудаваньняў: Цымлянская, Горкаўская, Ніжне-Камская ГЭС і іншыя.

Рэабілітаваны 22 красавіка 1958 году ваенным трыбуналам БВА. У ліпені 1965 адноўлены ў званьні акадэміка. У 1969 з сям’ёй прыехаў ў Менск.

З 1969 да 1985 — загадчык аддзелу (з 1977 лябараторыі) геалёгіі і палеапатамалёгіі антрапагену Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР.

Адукацыя

У 1914 паступіў у Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню.

У 1924 скончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 акадэмік АН БССР.

У 1946 — доктар геоляга-мінэралягічных навук.

Навуковая дзейнасьць

Навуковыя дасьледаваньні прысьвечаныя эканамічнай геаграфіі, геалёгіі антрапагену і інжынэрнай геалёгіі.

Распрацаваў асновы палеапатамалёгіі — навукі пра рэкі мінулага.

Апублікаваў больш за 160 навуковых працаў — па фальклёры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай лясной гаспадаркі, археалёгіі.

Адзін са стваральнікаў расейска-беларускага слоўніка.

Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1971), Дзяржаўнае прэміі БССР (1986).

Сям’я

Малодшы брат пісьменьніка Максіма Гарэцкага.

Быў жанаты, меў двух сыноў. Адзін зь іх — вядомы вучоны-геоляг Радзім Гарэцкі, другі — пэдагог і навуковец, аўтар Буквароў, па якіх вучыліся па ўсім СССР Усяслаў Гарэцкі.

Падчас Другой сусьветнай вайны загінулі тры пляменьнікі Гаўрылы Гарэцкага: Уладзімер Парфіраў, Віктар Іванаў і сын Максіма Гарэцкага Леанід.

Кнігапіс

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гаўрыла Гарэцкі БіяграфіяГаўрыла Гарэцкі АдукацыяГаўрыла Гарэцкі Навуковая дзейнасьцьГаўрыла Гарэцкі Сям’яГаўрыла Гарэцкі КнігапісГаўрыла Гарэцкі Крыніцы і заўвагіГаўрыла Гарэцкі ЛітаратураГаўрыла Гарэцкі Вонкавыя спасылкіГаўрыла Гарэцкі1928194620 лістападаГеаграфіяГеалёгіяМагілёўская губэрняМаксім ГарэцкіМенскНацыянальная акадэмія навук БеларусіЭканомікаЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Галоўная старонкаВікіЛанеўскія-ВоўкМагілёў1874ЎБел-чырвона-белы сьцягЖанчына зьверхуБагуслаў РадзівілМенская вобласьцьПрыматыВэб-сайтСуботнікіАшмяныЭратычнае мастацтваВіды сувязі словаўМарыя МартысевічЛетувісыПавецьВіктар ШніпПошукавая аптымізацыяЯва (імя)Анатоль ЗэкаўWYSIWYGЮры БеленькіМіндоўгПарыжПацеі.neАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаЧовенВясельная сукенкаАПарнаграфія для жанчынПастава 69Вагінальны сэксЗнак рашоткі (актаторп)Алаіза ПашкевічЖодзінМэрNokia 6500 classicПернікMozilla FirefoxЯн Чэрскі1769КушмакЗлучнікАндрэй АлександровічПалітычная партыяСловаБэрнатСалатная цыкорыяМарыянскі жолабАртур ВольскіАнатоль БутэвічЭўропаВалерыя КуставаКрумкачІгар ПракаповічКонрадСтаніслаў ШушкевічАнтон ЯльчынІнфляцыяФізычная падрыхтаванасьцьДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьВольныя матэрыялыВостраў сьлёзМаларыта2008Юрась БарысевічСельская гаспадарка БеларусіПоўдзень24 красавіка🡆 More