Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі: беларускі геолаг, географ, эканаміст

Гаўры́ла Іва́навіч Гарэ́цкі (28 (10) красавіка 1900, вёска Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні — 20 лістапада 1988, Мінск) — беларускі геолаг, географ, эканаміст, дэмограф, археолаг, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук.

Доктар геолага-мінералагічных навук (1946), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1972). Малодшы брат класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі
альтэрн.: Гаўрыла Гарэцкі
Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі: Біяграфія, Навуковая дзейнасць, Грамадская дзейнасць
Дата нараджэння 28 сакавіка (10 красавіка) 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1988(1988-11-20) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі
Род дзейнасці эканаміст, геолаг, географ, дэмограф, археолаг, грамадскі дзеяч, лексікограф
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходжанне і дзяцінства

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі: Біяграфія, Навуковая дзейнасць, Грамадская дзейнасць 
Бацькі Іван Кузьміч і Ахрасіння Міхайлаўна Гарэцкія

Нарадзіўся 28 сакавіка (10 красавіка паводле новага стылю) 1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай малазямельнай сям’і. Бацька — Іван Кузьміч Гарэцкі (1856—1945), многія гады служыў кухарам у пана Цэкерта ў Лонніцы на Смаленшчыне. Маці — Ахрасіння Іванаўна, у дзявоцтве Папова (1864—1935), дачка панскага ткача з сяла Слаўнае, сям’я лічылася заможнай. Калі адбыўся шлюб, Івану Кузьмічу было 28 гадоў, а Ахрасінні Іванаўне 20. Абое былі непісьменнымі. Іван, які ўвесь час працаваў у паноў, стараўся і навучыўся размаўляць па-руску, Ахрасіння гаварыць па-руску саромелася, і так і не навучылася. Праз кароткі час пасля шлюбу Іван зноў паехаў служыць да пана Цэкерта. Ахрасіння ездзіла да мужа толькі ў госці, але зрэдку, бо было далёка.

У Івана і Ахрасінні нарадзіўся першы сын, якому далі імя Васіль, але крыху больш чым праз год ён памёр. Праз два гады нарадзіўся Іван (1880—1939). Наступнай была Марына, але хутка памерла з водры. У 1893 годзе нарадзіўся Максім. Пасля нарадзіліся блізняты Панас (памёр праз 4 тыдні) і Парфір (1896—1980), Гаўрыла (1900—1988), Ганна (1902—1922).

Адукацыя

Адзіны з пяці дзяцей атрымаў вышэйшую адукацыю. Пасля вучобы ў школе, земскім і двухкласным вучылішчах у 1914 паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча, якое закончыў у 1919. Працаваў ва Уфімскім губземаддзеле (каморнікам-аграномам) і вучыўся ва Уфімскім інстытуце народнай адукацыі  (руск.) (1919-20). У 1920 паступіў на эканамічны факультэт Ціміразеўскай (тады Пятроўскай) сельскагаспадарчай акадэміі (г. Масква), якую закончыў у 1924, атрымаўшы спецыяльнасць «аграном». Двойчы арыштоўваўся Дзяржаўным палітычным упраўленнем (1920 і 1922).

Маладыя гады

У 1925 з сям’ёй пераязджае ў Беларусь, у Горкі, дзе Г. Гарэцкі працуе дацэнтам, загадчыкам кафедры сельскагаспадарчай эканоміі і эканамічнай геаграфіі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі (да 1927). 3 1925 — член Інстытута беларускай культуры, з 1927 — член Прэзідыума і Навуковай Рады гэтай установы. У 1926 годзе ІБК накіроўвае Г. Гарэцкага ў камандзіроўку ў Германію, Польшчу і Данію.

У 1927 Г. Гарэцкага прызначаюць дырэктарам новага Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. На гэтай пасадзе ён займаўся арганізацыяй сельскагаспадарчай навукі і практыкі. Летам 1927 г. Гарэцкі зноў едзе ў камандзіроўку ў Польшчу і Германію. У канцы 1928 28-гадовага дырэктара інстытута выбіраюць правадзейным членам Беларускай акадэміі навук, у якую рэарганізавалі Інбелкульт. Ён быў самым маладым сярод акадэмікаў-заснавальнікаў акадэміі і застаецца дагэтуль наймаладзейшым сярод абраных акадэмікаў.

Арышт і зняволенне

24 ліпеня 1930 года Г. Гарэцкі арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі»  (руск.). 6 снежня пазбаўлены звання акадэміка. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30 мая 1931 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі „Працоўная сялянская партыя“» да вышэйшай меры пакарання. 6 чэрвеня 1931 прысуд заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны  (руск.) ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС  (руск.) Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены датэрмінова 5 кастрычніка 1934. Зноў арыштаваны ў кастрычніку 1937, праз тры месяцы вызвалены. У 1938 годзе арыштаваны яшчэ раз. 8 мая 1938 асуджаны да расстрэлу. Больш за год ён прабыў у турме, але застаўся жывым.

Гаўрыла Гарэцкі ў ГУЛАГу трапіў у Беламорска-Балтыйскі камбінат НКУС (пас. Мядзведжая Гара ў Карэліі), дзе ў 1931-39 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам і інжынерам-геолагам на ўзвядзенні Беламорска-Балтыйскага канала і звязаных з ім гідратэхнічных збудаванняў, такіх як Туломскія ГЭС  (руск.), Рыбінскі гідравузел  (руск.) Валгабуда  (руск.) і інш. У 1939-42 гадах ён — галоўны геолаг у сістэме Галоўпрамбуда і Наркамата абароны НКУС (у прыватнасці, у 1939-40 гадах — галоўны геолаг Салікамскага гідравузла НКУС), з 1942 — у арганізацыях Гідрапраекта  (руск.) НКУС, дзе працаваў па 1968 на пасадах ад галоўнага геолага да намесніка начальніка аддзела і галоўнага спецыяліста аддзела інжынернай геалогіі (г. Дзедаўск Маскоўскай вобласці), пазней — галоўным кансультантам (да 1973).

У часы вайны працаваў на ўзвядзенні абарончых збудаванняў. Пасля ўдзельнічаў у геолага-інжынерных вышуканнях і будоўлях амаль усіх найбуйнейшых ГЭС у еўрапейскай частцы Расіі і Украіны (Горкаўская  (руск.), Куйбышаўская  (руск.), Саратаўская  (руск.), Канеўская  (руск.), Кахоўская, Цымлянская  (руск.) і інш.), каналаў (Волга-Данскі, Сальскі  (руск.), Азоўскі і інш.), вадасховішчаў, абвадняльных, арашальных і шлюзавых сістэм.

Пасля вызвалення

У 1954 годзе пастановай Прэзідыума ВС СССР з Г. Гарэцкага знятая судзімасць, а 22 красавіка 1958 ён рэабілітаваны  (руск.) ваенным трыбуналам БВА і яго справа за адсутнасцю складу злачынства спынена. У званні акадэміка АН БССР адноўлены 28 верасня 1965 года. У 1966—1969 гадах працаваў па сумяшчальніцтве старшым навуковым супрацоўнікам Лабараторыі геахімічных праблем АН БССР. На сталае пражыванне і пастаянную працу ў Беларусь здолеў вярнуцца з сям’ёй у 1969, на пасаду загадчыка сектара палеагеаграфіі і антрапагенавага перыяду Лабараторыі геахімічных праблем АН БССР (з 1970 Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР). У 1971—1985 гадах — загадчык аддзела палеагеаграфіі антрапагену гэтага інстытута (з 1973 — аддзел, з 1978 — лабараторыя геалогіі і палеапатамалогіі антрапагену), у 1985—1988 гадах — кансультант ІГіГ АН БССР.

Памёр 20 лістапада 1988 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні Г. Гарэцкага прысвечаныя эканамічнай геаграфіі, геалогіі антрапагену  (руск.), інжынернай геалогіі і інш.

У 1926 годзе выйшлі з друку яго даследаванні аб народным (нацыянальным) прыбытку Беларусі, а таксама аб сельскай гаспадарцы і насельніцтве Гомельскай губерні (апошнія паспрыялі вырашэнню пытання аб уключэнні Гомельшчыны ў склад БССР). У працы аб нацыянальным прыбытку Беларусі (1927) паказаў, як можна зрабіць яе заможнай краінай з рацыянальна арганізаванай прыбытковай сельскай гаспадаркай накшталт развітай у гэтых адносінах Даніі, прыродныя ўмовы якой (глебы, клімат) падобныя да беларускіх. Ім напісана кніга «Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы» (1928).

За час працы ў Гідрапраекце Г. Гарэцкі стаў аўтарытэтным інжынерам-геолагам і геолагам-чацвярцічнікам. 3 1948 — член Бюро, а ў 1967-83 г. — старшыня Камісіі АН СССР па вывучэнні чацвярцічнага перыяду  (руск.) і савецкай секцыі INQUA  (руск.). Ім закладзены асновы новай у СССР галіны ведаў — палеапатамалогіі, вучэння аб старажытных рэках, адклады якіх ён вывучаў пры будаўніцтве гідратэхнічных аб’ектаў і апісаў у грунтоўных манаграфіях аб алювіі вялікіх антрапагенавых прарэк Рускай раўніны (1964), аб фарміраванні даліны ракі Волгі ў антрапагене (1966). Г. Гарэцкі супрацоўнічаў з геолагамі-чацвярцічнікамі, палеантолагамі, археолагамі і іншымі спецыялістамі ў СССР, каб апрацаваць і ўсебакова вывучыць зборы палявых даследаванняў, якія ён праводзіў пры геолага-інжынерных вышуканнях. Паводле багатага матэрыялу, сабранага на Кольскім паўвостраве, у 1945 годзе абараніў кандыдацкую, а праз год — аб неагенавых і чацвярцічных адкладах Сярэдняй Камы — доктарскую дысертацыі (1946).

Напісаў больш за 80 навуковых артыкулаў па палеапатамалогіі і чацвярцічнай геалогіі Беларусі і выдаў манаграфіі «Аллювиальная летопись великого Пра-Днепра» (М., 1970), «Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере Белорусского Понеманья)» (Мн., 1980) і «Палеопотамологические эскизы Палео-Дона и Пра-Дона» (Мн., 1982).

Г. Гарэцкі — член рэдкалегіі часопісаў «Бюллетень Комиссии по изучению четвертичного периода» і «Инженерная геология», Карты чацвярцічных адкладаў СССР маштаба 1 : 2 500 000, галоўны рэдактар Карты чацвярцічных адкладаў БССР маштаба 1 : 500 000, старшыня Беларускай антрапагенавай камісіі, член рэдакцыйнага савета «Беларускай савецкай энцыклапедыі», член рэдкалегій некалькіх энцыклапедычных выданняў і член тэрміналагічнай камісіі, рэдактар многіх манаграфій геолагаў, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР і інш.

Апублікаваў больш за 160 навуковых прац — у т. л. па фальклоры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай і лясной гаспадаркі, археалогіі. Адзін са стваральнікаў руска-беларускага слоўніка. У друку з’явіліся яго артыкулы і ўспаміны пра Максіма Горкага, Якуба Коласа, Янку Купалу, Максіма Гарэцкага і інш.

Выбраныя працы

  • Ложбины ледникового выпахивания и размыва в их связи с краевыми ледниковыми образованиями. — В кн.: Ледниковый морфогенез. Рига, 1972;
  • О некоторых проявлениях унаследования в антропогеновых образованиях Белорусского Понеманья. — В кн.: Стратиграфия и палеогеография антропогена. Мн., 1975;
  • Основные задачи палеопотамологических исследований в СССР. — В кн.: Речные системы и мелиорация. Новосибирск, 1977, ч. 1;
  • Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере Белорусского Понеманья). — Мн., 1980.

Грамадская дзейнасць

У 1919 Г. Гарэцкі супрацоўнічаў з Беларускай секцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Падчас вучобы ў Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі  (руск.) стварыў і ўзначальваў Беларускую культурна-навуковую асацыяцыю студэнтаў, вёў актыўную грамадскую працу, выкладаў эканамічную геаграфію ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду (да 1925). Вучоба і праца былі падпарадкаваны ідэі падрыхтоўкі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі для эканамічнага, асветніцкага і культурнага будаўніцтва ў Беларусі. Неаднаразова арыштоўваўся.

Пасля вяртання ў Мінск (1969) Г. Гарэцкі шмат займаўся арганізацыйнай, грамадскай і асветніцкай працай. Спрыяў адраджэнню беларускамоўнага асяродку на працы, вывучэнню чацвярцічнай геалогіі Беларусі, узгадаванню калектыву нацыянальных вучоных, стварэнню школы спецыялістаў у розных галінах чацвярцічнай геалогіі. Ён арганізаваў выданне шматлікіх манаграфій і зборнікаў навуковых прац сваіх супрацоўнікаў на беларускай і рускай мовах.

Кандыдат у слены ЦВК БССР у 1927-28, член ЦВК БССР у 1929-30.

Дамогся вяртання імя і творчасці Максіма Гарэцкага: выданне збору твораў пісьменніка, прызнанне яго класікам беларускай літаратуры. У гэтай справе намаганні акадэміка Гарэцкага, жонкі і дачкі Максіма Іванавіча былі вырашальнымі.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) за манаграфіі «Алювіяльны летапіс вялікіх антрапагенавых прарэк Рускай раўніны. Прарэкі Камскага басейну» (1964), «Фарміраванне даліны р. Волгі ў раннім і сярэднім антрапагене. Алювій Пра-Волгі» (1966), «Алювіяльны летапіс вялікага Пра-Дняпра» (1970), Дзяржаўнай прэміі БССР (1986).

Г. Гарэцкі ўзнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі ВС БССР, 14 медалямі і ордэнамі, сярод якіх ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (1930), два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1952, 1971), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1979).

Сям’я

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі: Біяграфія, Навуковая дзейнасць, Грамадская дзейнасць 
Гаўрыла Гарэцкі (злева) разам са сваім братам Максімам Гарэцкім, 1926

Малодшы брат пісьменніка Максіма Гарэцкага.

З жонкай Ларысай (у дзявоцтве Парфяновіч) меў двух сыноў: Усяслава (1924—2009) і Радзіма (нар. 1928); Радзім Гарэцкі — вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі.

Падчас Другой сусветнай вайны загінулі тры пляменнікі Гаўрылы Гарэцкага: Уладзімір Парфіраў, Віктар Iванаў i сын Максіма Гарэцкага Леанід.

Ушанаванне памяці

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі пахаваны на Паўночных могілках у Мінску. На яго магіле на помніку-валуне змешчаны барэльефны партрэт работы Валяр’яна Янушкевіча.

У гонар яго названы 13 відаў выкапнёвых раслін і жывёл, дзеля ўшанавання памяці Гаўрылы Іванавіча штогод праводзяцца навуковыя канферэнцыі. Заір Азгур стварыў скульптурны партрэт акадэміка Г. Гарэцкага, на будынку былога Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі змешчана мемарыяльная дошка работы Аляксандра Шатэрніка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі БіяграфіяГаўрыла Іванавіч Гарэцкі Навуковая дзейнасцьГаўрыла Іванавіч Гарэцкі Грамадская дзейнасцьГаўрыла Іванавіч Гарэцкі Прэміі і ўзнагародыГаўрыла Іванавіч Гарэцкі Сям’яГаўрыла Іванавіч Гарэцкі Ушанаванне памяціГаўрыла Іванавіч Гарэцкі ЛітаратураГаўрыла Іванавіч Гарэцкі СпасылкіГаўрыла Іванавіч Гарэцкі10 красавіка190019281946198820 лістападаАрхеалогіяБагацькаўкаГеаграфіяГеалогіяЗаслужаны дзеяч навукі Рэспублікі БеларусьМагілёўская губерняМаксім ГарэцкіМсціслаўскі паветМінскНацыянальная акадэмія навук БеларусіЭканоміка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Жураўліны крыкЦягнікРаманчуковэПлошча Незалежнасці (Мінск)Міхась БельскіКубракавэПятрусь БроўкаЕва ВежнавецОўручСвятлоТадэвуш КасцюшкаКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Courage (фільм)Гасцінец (значэнні)Францыск СкарынаПаўлінкаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСанкт-ПецярбургРамантызмВярбаАлесь КажадубСлуцкПлешчыцы (Пінскі раён)Аляксандр БаршчэўскіВайнаiwde3Электроніка188-я інжынерна-сапёрная брыгадаБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Міжнародны стандартны кніжны нумарVII Усебеларускі народны сходСымон БудныВейшнорыяПрыслоўеАнатоль Іванавіч БутэвічНапады на пасольства Лівіі ў МінскуГлеб Іванавіч УспенскіСеутаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаВіктар Марціновіч26 красавікаAv.byБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціКанюшынаЧарнаярскі раёнПінская шляхта (п’еса)Ордэн Дружбы народаў (СССР)Сэквіл (Нью-Брансуік)Пётр Міронавіч МашэраўКолеры нацыіГенадзь Васільевіч КастырчанкаБрэсцкая вобласцьСалігорскСправа «0 праміле»Мікіта Сяргеевіч ХрушчоўПріорбанкТарашкевіцаАркаПраспект Незалежнасці (Мінск)Каталіцтва ў БеларусіСялянская рэформа ў Расійскай імперыіВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляЯн ТысевічМужыцкая праўдаСекс без пранікненняПаўстанне 1863—1864 гадоўРасціслаў ЗавістовічКалізейІван ШамякінМузыка БеларусіСпіс газет БеларусіМікалай Фёдаравіч ЖлобаАляксей ДудараўRuncinia🡆 More